Прававая роля Прывілея Аляксандра 1492 года
Контрольная работа - История
Другие контрольные работы по предмету История
Змест
1. Месца агульназемкіх прывілеяў сярод іншых крыніц права XV ст
2. Нормы дзяржаўнага права і кампетэнцыі вялікага князя па прывілею 1492г.
3. Цывільнае, сямейнае, крымінальнае, адміністрацыйнае права па Прывілею 1492 г.
Літаратура
Дадатак. Прывілей Вялікага князя Літоўскага Аляксандра 1492 г.
1. Месца агульназемкіх прывілеяў сярод іншых крыніц права XV ст.
Вывучэнне прававой культуры Беларусі паказвае, што яе развіццё вызначалася паступовым пераходам ад звычаёвага да пісанага права. Прыкладна ў XV ст. апошняе становіцца асноўнай крыніцай права на тэрыторыі Беларусі. У ім многія нормы звычаёвага права набылі форму закона ў выглядзе шматлікіх грамат, лістоў, соймавых пастаноў, прывілеяў, статутаў і іншых прававых актаў.
Разгляд крьшіц беларускага феадальнага права мэтазгодна пачынаць з характарыстыкі агульназемскіх, абласных, гарадскіх і валасных грамат (прывілеяў), якія ў дзяржаўнаправавым жыцці Вялікага княства Літоўскага мелі асабліва важнае значэнне.
Агульназемскія прывілеі звычайна выдаваліся пры ўступленні новага князя на прастол або пасля якіхнебудзь важных падзей у жыцці дзяржавы. Яны дзейнічалі на ўсёй тэрыторыі ВКЛ (зразумела, і на ўсёй тэрыторыі сучаснай Беларусі) і былі абавязковьші для выканання ўсімі жыхарамі дзяржавы, у тым ліку і службовымі асобамі. У агульназемскіх прывілеях выкладаліся правы і абавязкі розных класаў і груп насельніцтва, замацоўвалася прававое становішча органаў улады і кіравання, вызначаліся прынцыпы іх узаемаадносін, асвятляліся іншыя пытанні. У названых прывілеях змяшчаліся нормы крымінальнага, цывільнага, дзяржаўнага права, у якіх закраналіся толькі асноўныя палажэнні і прынцыпы гэтых галін права, напрыклад агульныя прынцыпы крымінальнай адказнасці, асноўныя палажэнні права ўласнасці, спадчыннага, абавязацельнага права і г.д.
Першымі агульнадзяржаўнымі (земскімі) прывілеямі лічыліся тры прывілеі, выдадзеныя ў 1387 г. вялікім князем Ягайлам пасля заключэння з Польшчай Крэўскай уніі (1385 г.). Першы быў выдадзены 20 лютага 1387 г. Ён пачынаўся са сцвярджэння, што нібьгга людзі жадаюць прыняць катаігіцкую веру, а тьш, хто яе ўжо прыняў, даруюцца новыя правы і вольнасці. У прыватнасці, прывілей замацоўваў за кожным рыцарам ці баярынам (католікам) права свабоднага распараджэння нерухомай маёмасцю. Акрамя таго, рыцары, якія прынялі каталіцтва, вызваляліся ад выканання многіх дзяржаўных павіннасцей за выключэннем ваеннай і замкавай.
Прывілей 22 лютага таго ж года фактьгана дапаўняў першы. Галоўнае яго прызначэнне заключалася ў надзяленні багатымі дарамі і маёнткамі каталіцкага духавенства і касцёлаў. У адпаведнасці з прывілеем усё каталіцкае духавенства, касцёлы, кляштары і феадальназалежныя ад іх людзі выключаліся з дзяржаўнай юрысдыкцыі, гэта значыць, што яны вызваляліся ад усякага роду службы, павіннасцей на карысць дзяржавы і вялікага князя.
Такім чынам, галоўным прызначэннем прывілеяў ад 20 і 22 лютага 1387 г. было прымусовае насаджэнне каталіцкай веры на Беларусі, выкліканае тым, што Ягайла па ўмовах Крэўскай уніі сам прыняў каталіцкую веру і абавязаўся распаўсюдзіць яе на тэрыторыі ўсёй дзяржавы. Гэтыя прывілеі паклалі пачатак юрыдычнага афармлення саслоўя шляхты.
Асноўныя палажэнні прывілеяў 1387 г. атрымалі далейшае развіццё ў агульназемскім Гарадзельскім прывілеі 1413 г., які яшчэ больш пашырыў правы феадалаўкатолікаў. Разам з тым ён служыў праграмай і заданнем на абмежаванне правоў і дыскрымінацыю ўсіх некатолікаў.
У выйіку насаджэння каталіцкай веры сярод феадалаў узмацнілася унутрыкласавая барацьба, што зявілася падставай для прыняцця агульназемскіх прывілеяў 1432 і 1434 гг., якія заканадаўча замацавалі роўнасць ў правах праваслаўных феадалаў з феадаламікатолікамі.
Такім чынам, сярод крыніц дзяржаўнага права, якія паслўжылі падставай для далейшага юрыдычнага афармлення правоў саслоўя шляхты, прывілеі 1432 і 1434 гадоў мелі першараднае значэнне. Яны стварылі прававыя перадўмовы для ўключэння ўсяго класа феадалаў, незалежна ад веравызнання, у прывілеяванае саслоўе шляхты, абяднаўшы яе на класавай аснове.
Асаблівае месца ў развіцці заканадаўства наогул і дзяржаўнага права ў прыватнасці належыць агульназемскаму прывілею 1447 г. У ім былі поўна і грунтоўна выкладзены правы класа феадалаў і саслоўя шляхты, некаторыя прынцыпы крымінальнага, цывільнага (грамадзянскага) і дзяржаўнага права. Прывілей 1447 г. быў не толькі саслоўным актам, ён меў юрыдычнае значэнне для простых людзей, асабліва для гараджан, а таксама пацвердзіў і развіў ідэю, запісаную ў змесце прывілея 1434 г., аб выключэнні феадальназалежнага насельніцтва з ліку асоб, якія знаходзяцца ў непасрэднай залежнасці ад дзяржавы. Гэта азначала, што дзяржаўныя паўнамоцтвы па зборы падаткаў былі перададзены асобным феадалам. Дзякуючы нормам, змешчаным у прывілеі 1447 г., апошнія значна ўмацавалі свой эканамічны і палітычны ўплыў у дзяржаве.
У адпаведнасці з прывілеем (арт. 11) вялікі князь, яго намеснікі і іншыя службовыя асобы не мелі права прымаць на дзяржаўныя і вялікакняжацкія землі прьшатнаўласніцкіх сялян. Гэта ж забаранялася рабіць і феадалам. Акрамя таго, за феадаламі замацоўвалася права судзіць залежных сялян. Усё гэта садзейнічала ўзмацненню пазаэканамічнага прымусу. Сяляне і мяшчане прыватнаўласніцкіх гарадоў і мястэчак пазбаўляліся магчымасці шукаць абароны супраць самавольства феадалаў у дзяржаўных органах.
Такім чынам, прывілей 1447 г. можна лічыць