Прававая роля Прывілея Аляксандра 1492 года

Контрольная работа - История

Другие контрольные работы по предмету История

галоўным прававым актам, які заклаў асновы юрыдыч нага афармлення феадальнай залежнасці сялян. Ён забараняў ураду ВКЛ раздаваць дзяржаўную маёмасць і пасады іншаземцам. Апошняе было накіравана супраць пранікнення польскіх феадалаў на землі Вялікага княства. Прывілеем было значна пашырана кола асоб, за якімі прызнаваліся правы шляхты незалежна ад веравызнання і наяўнасці ў іх гербаў.

2. Нормы дзяржаўнага права і кампетэнцыі вялікага князя па прывілею 1492 г.

 

Прывілей 1492 г. зяўляецца першай агульнадзяржаўнай хартыяй вольнасцей. Шляхецкаму класу ўсёй дзяржавы яна давала такія правы і прывілеі, якія рабілі для яго непатрэбнымі мясцовыя акты. Прывілей вялікага князя Аляксандра перш за ўсё пацвярджае ўсе правы і вольнасці, падараваныя шляхце ранейшымі гасударамі і дадае больш за 20 пунктаў новых абавязацельстваў з боку гаспадара. Значная частка гэтых абавязацельстваў зяўляецца абмежаваннем улады вялікага князя на карысць рады гаспадарскай, якая была пакуль адзінай юрыдычна аформленай установай, таму што сойм, які існаваў фактычна, не атрымаў яшчэ прававога афармлення. Так, вялікі князь дадаткова абавязваецца не пасылаць паслоў у чужыя краіны, не параіўшыся з панамірадаю, не заключаць саюзных дагавораў з замежнымі дзяржавамі без іх згоды. Вялікі князь абавязваецца выконваць парады паноўрады нават і ў тым выпадку, калі гэтыя парады не будуць адпавядаць яго думцы, а таксама абавязваецца зацвярджаць і выконваць усе тыя парады і судовыя рашэнні паноўрады, якія яны прапануюць. Улада вялікага князя абмяжоўваецца ў пытаннях кіравання: урады і дзяржавы вялікі князь абавязваецца раздаваць толькі ўраджэнцам Вялікага княства і прытым толькі параіўшыся з панамірадаю, прычым яе службовых асоб не мае права пазбаўляць пасад без суда. Усіх службовых асоб ён павінен трымаць у такой жа пашане, як гэта было пры вялікіх князях Вітаўту, Жыгімонту і Казіміру. Усе ўскосныя падаткі, што збіраюцца ў казну, расходуюцца на земскія патрэбы з ведама і згоды паноўрады. Хоць усе гэтыя абмежаванні велікакняжацкай улады робяцца на карысць радных паноў, але з прычыны таго, што гэтыя пасады зяўляюцца пажыццёвымі, што яны займаюцца самымі вядомымі прадстаўнікамі арыстакратыі, бо ў гэты час ужо функцыяніраваў сойм, то само сабой зразумела, што радныя паны былі ў той час прадстаўнікамі шляхецкага саслоўя. Болын таго, тут мы сустракаем і некаторыя новыя пастановы, якія датычаць расшырэння саслоўных шляхецкіх правоў. Так, часовыя зямельныя падараванні Казіміра і яго папярэднікаў зацвярджаюцца як вотчынныя ўладанні. Гаспадар абяцае не аддаваць перавагу плебеям перад шляхтай і захоўваць яе годнасць.

 

3. Цывільнае, сямейнае, крымінальнае, адміністрацыйнае права па Прывілею 1492 г.

 

Прывілей 1492 года заканадайча пацвердзіў абавязковы характар мясцовых прававых звычаяў. Урад быў абавязаны даваць дзяржаўныя пасады і маемасць у кіраванне і трыманне толькі ўраджэнцам Вялікага княства. На пасады павінны былі прызначацца асобы найбольш дастойныя і тыя, хто зрабіў дзяржаве найбольшую карысць.

У прывілеі абвяшчалася неабходнасць вынясення справядлівых судовых рашэнняў, забараняліся хабары, судзейская неабектыўнасць. Вызначаліся пэўныя тэрміны разгляду спраў. Тым самым гэты канстытуцыйны акт быў накіраваны на ўдасканальванне адзіных для ўсёй дзяржавы нормаў судаводства.

Класавая і саслоўная накіраванасць прывілея асабліва выразна была выказана ў арт. 25, згодна з якім урад абавязваўся не ўзвышаць простых людзей над шляхтай. 3 мэтай недапушчальнасці пераходу маёнткаў у рукі іншаземцаў вызначаліся правіла, па якіх у выпадку выхаду жанчыны замуж за мяжу Вялікага княства яна павінна была прадаць або іншым спосабам пакінуць нерухомую маёмасць. У прывілеі абвяшчалася нязменнасць усіх раней выдадзеных грамат, якія заставаліся ў сіле на вечныя часы. Прывілей 1492 г. быў своеасаблівай феадальнай канстытуцыяй, якая замацавала асновы грамадскага і дзяржаўнага ладу Вялікага княства Літоўскага, пануючага становішча класа феадалаў і яго вярхоў паноў.

Прывілей зявіўся важным крокам у заканадаўчым афармленні асноўных прынцыпаў цывільнага, сямейнага, крымінальнага, адміністрацыйнага права. Асабліва важнае дзяржаўнаправавое значэнне мелі нормы, якія замацавалі абмежаванне ўлады гасудара і фактычна вызначылі яго прававое становішча не як гасудара вотчыніка, а як вышэншай службовай асобы ў дзяржаве. Выключнае дзяржаўнаправавое значэнне гэтаму акту надавалі і сучаснікі, называючы яго генеральным прывілеем.

Канстытуцыйны характар прывілея 1492 г. становіцца яшчэ болып выразным і дакладным з тымі дапаўненнямі і ўдакладненнямі, якія былі зроблены ў Гарадзенскім прывілеі ад 7 снежня 1506 г. У ім былі пацверджаны ўсе асноўныя палажэнні прывілея 1492 г. і больш дакладна выказана яго агульнадзяржаўнае значэнне.

 

Літаратура

 

  1. Вішнеўскі А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Мн., 2000.
  2. Вішнеўскі А.Ф., Саракавік І.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1997.
  3. Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах. Мн., 2003.
  4. Гісторыя Беларусі. Пад рэд. І.П. Крэнь. Мн., 1998.
  5. Грыцкевіч А. Прывілей 1492 г. // Энцыклапедыя “Гісторыя Беларусі”
  6. Доўнар Т.І. Помнікі права Беларусі феадальнанга перыяду. Мн., 2001.
  7. Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі. Мн., 1994.
  8. Нарысы па гісторыі Беларусі. Ч. 1. Мн., 1994.
  9. Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Ч