Пачаткі Вялікага княства Літоўскага

Контрольная работа - История

Другие контрольные работы по предмету История

? гаспадарчага кіравання.

У залежнасці ад характару злачыннай дзейнасці і яе вынікаў па-рознаму называліся і злачынствы. Так, злачынствы супраць здароўя, асабістай недатыкальнасці і маёмасці называліся гвалтам, крыўдай, зладзействам, шкодай. Супрацьпраўны і грамадска небяспечны характар злачынства адцяняўся тэрмінамі выступ из права (Судзебнік 1468 г.), віна. Агульнае паняцце злачынства, блізкае да сучаснага, упершыню сустракаецца ў грамаце 1447 г. і называецца проступком. Такія дзяржаўныя злачынствы, як змова супраць гасудара, дзяржаўная здрада, бунт або паўстанне, спроба дзяржаўнага пераварота і некаторыя іншыя, называліся ображенне маестату господарского. Гэтая назва была запазычана з рымскага права.

У другой палове XVI ст. на Беларусі мелася ўжо добра распрацаванае крымінальнае права. У Статут 1588 г. побач са старымі нормамі крымінальнага права былі ўключаны новыя палажэнні, якія адпавядалі пачатку зараджэння буржуазнага права.

У якасці суб'ектаў злачынства маглі прыцягвацца як вінаватыя асобы, так і групы асоб, якія адказваюць за чужую віну. Суб'ектам злачынства прызнаваўся толькі чалавек. За шкоду, зробленую жывёлай, адказваў яе гаспадар. Асобы, псіхічна хворыя (шалёныя), як правіла, не падлягалі крымінальнаму пакаранню, але павінны былі быць пад замком.

Вызваляліся ад крымінальнай адказнасці і людзі, якія не дасягнулі пэўнага ўзросту. У Статуце 1566 г. прадугледжвалася, што крымінальная адказнасць настае пасля 14 гадоў, а паводле Статута 1588 г.- пасля 16.

Размяжоўвалася ў крымінальным праве віна наўмысная і неасцярожная. Калі ў дзеяннях асобы не ўгледжвалася намеру ўчыніць злачынства ці неасцярожнасці, то не прымянялася і крымінальнае пакаранне. Праяўленая неасцярожнасць у шэрагу выпадкаў не выклікала крымінальнага пакарання, а толькі абавязак выплаціць сям'і забітага галоўшчыну (нібы аплаціць зробленую шкоду). Да такіх выпадкаў адносіліся: неасцярожнае забойства на паляванні; калі на будаўніцтве дома рамеснік неасцярожна ўпусціў камень, цагліну або што-небудзь іншае на другога чалавека; калі зрубленае дрэва падала на чалавека; калі пры стральбё з лука або ружжа ў цэль страла або куля, адхіліўшыся ў бок, трапляла ў чалавека.

Пытанне аб пакаранні вінаватых асоб вырашалася па-рознаму ў залежнасці ад класавай і саслоўнай прыналежнасці як пацярпелага, так і злачынцы. Калі быў забіты шляхціц некалькімі шляхціцамі і ўсе яны былі прызнаны вінаватымі, то караўся смерцю толькі адзін, на выбару абвінаваўцы (істца), астатнія прысуджваліся да турэмнага зняволення і выплаты галоўшчыны. Калі ж шляхціца забілі простыя людзі, то смяротная кара чакала ўсіх, колькі б іх ні было, і толькі ў выпадку забойства ў бойцы колькасць простых людзей, якія падлягалі пакаранню смерцю, абмяжоўвалася трыма чалавекамі.

У Статуце 1566 г. была зроблена першая спроба сфармуляваць прэзумпцыю невінаватасці. У ім падкрэслівалася, што суд в речах вонтпливых склоннейший масть быти ку вызволенью нижли ку каранью. Гэтае правіла не павінна было распаўсюджвацца на простых людзей, а Статут 1588 г. утрымліваў спецыяльную агаворку аб тым, што правіла адносіцца і да іх. [2. C. 93]

Згодна са Статутам пакаранне вызначалася ў залежнасці ад ступені ўдзелу асобы ў злачынстве. Адрозніваўся просты саўдзел, ці савінаватасць, пры якім усе саўдзельнікі былі выканаўцамі злачынства, і складаны саўдзел, у якім адны дзейнічалі як падбухторшчыкі, другія - як выканаўцы і трэція - як супольнікі.

Супольнікамі лічыліся асобы, якія садзейнічалі злачынцу парадамі ці дапамагалі яму коньмі, зброяй, людзьмі або грашыма. Налічвалася некалькі відаў падбухторвання. Крымінальную адказнасць разам з забойцамі нёс і той, з направы чыее было зроблена злачынства. Падбухторшчыкам прызнаваўся і феадал, які скіраваў залежных ад сябе людзей на злачынства. У якасці саўдзельніка мог быць прызнаны і намеснік, які ведаў пра злачынства, асабліва калі ён быў арганізатарам злачыннай хеўры. Падбухторшчык псіхічна нездаровых (неўмяняемых) асоб разглядаўся як непасрэдны выканаўца.

Не лічыўся саўдзельнікам злачынства і не падлягаў крымінальнай адказнасці слуга пана, які суправаджаў яго пры нападзе (наездзе) на чужы дом і параніў ці забіў каго ў час абароны свайго гаспадара. Гэтыя нормы былі накіраваны на абарону інтарэсаў буйных паноў, каторыя мелі пры сабе слуг і ахоўнікаў, якія абавязаны былі выконваць усе іх распараджэнні, не баючыся крымінальнай адказнасці за злачынства. А самі паны, калі іх прыцягвалі да крымінальнай адказнасці за злачынную дзейнасць сваіх слуг, маглі пазбегнуць кары або адкруціцца грашовым штрафам.

У залежнасці ад аб'екта злачынствы ў феадальным праве можна падзяліць на наступныя групы: 1) дзяржаўныя ображенне маестату господарскага); 2) супраць парадку кіравання і правасуддзя; 3) вайсковыя; 4) супраць хрысціянскай рэлігіі і царквы; 5) супраць маральнасці; 6) супраць жыцця, здароўя, чэсці людзей; 7) маёмасныя злачынствы; 8) злачынствы слуг і феадальна-залежных людзей супраць паноў. [8]

У Статуце 1588 г. ужывалася некалькі тэрмінаў для абазначэння пакаранняў, яны адлюстроўвалі розныя адценні пакарання. Найбольш блізкімі да сучаснага паняцця былі кара і казнь. Імі абазначаліся ўсе віды пакаранняў, тэрміны віна - у асноўным маёмасныя пакаранні і турэмнае зняволенне. Покутой называліся цялесныя і ганебныя пакаранні.

Крымінальныя нормы Статута не ахоплівалі ўсіх відаў пакарання, а таму феадал, які чыніў суд над залежным насельн