Пачаткі Вялікага княства Літоўскага

Контрольная работа - История

Другие контрольные работы по предмету История

ца па абавязацельству на суму больш чатырох коп грошаў (раздз. 9, арт. 28). У выпадку невыканання свайго абавязацельства вольны просты чалавек мог быць перададзены крэдытору для адпрацоўкі доўгу і страчваў сваю свабоду. Апрача таго, закабаленне простага свабоднага чалавека магло наступіць і па загадзя заключанаму абавязацельству, якое павінна было афармляцца пісьмова (раздз. 7, арт. 8). У законе значная ўвага ўдзялялася абавязацельствам з дагавораў куплі-продажу, абмену, пазыкі, залога і іншых, а таксама з-за прычынення шкоды.

Сістэма абавязацельнага права, выкладзеная ў Статуце 1588 г., была высокаразвітай і рэгулявала грамадзянскія прававыя адносіны ў гэтай галіне на працягу двух стагоддзяў. Яна была ўключана ў складзены ў 30-я гг. XIX ст. Збор мясцовых законаў Заходніх губерняў Расійскай імперыі, г. зн. лічылася прыдатнай і ў XIX ст.

Сямейнае права Беларусі найбольш выразна захавала старажытныя звычаі і нормы звычаёвага права, аднак і ў яго былі ўнесены некаторыя змяненні. Яно рэгулявала і замацоўвала асабістыя і маёмасныя адносіны, якія ўзніклі са шлюбнага саюза, адносіны сваяцтва, апекі, усынаўлення і прыняцця іншых асоб у сям'ю. Нормы сямейнага права садзейнічалі забеспячэнню феадальнага грамадскага ладу, адасобленасці прывілеяванага саслоўя шляхты, гарантавалі захаванне права ўласнасці на асноўныя сродкі вытворчасці ў фамільныя уладанні феадала.

Галоўная ўвага ў новых нормах сямейнага права, якія былі ўключаны ў Статут 1588 г., была звернута на маёмасныя адносіны ў сям'і. Неабходнай часткай шлюбнага дагавору становіцца пагадненне аб пасагу, забеспячэнні правоў на сумесную і асабістую маёмасць.

Уступаць у шлюб маглі асобы, якія дасягнулі пэўнага ўзросту (дзяўчаты з 13, а хлопцы з 18 гадоў), якія не знаходзіліся ў другім шлюбе, не былі паміж сабой у блізкім радстве.

Па царкоўных правілах хрысціянам забаранялася ўступаць у шлюб з мусульманамі, іудзеямі, якія павінны былі спачатку прыняць хрысціянства. Па правілах каталіцкай царквы ўступаць у шлюб не дазвалялася каталіцкім ксяндзам, а таксама асобам, якія ўжо раней былі ў трох шлюбах. Удава магла ўступіць у другі шлюб не раней чым праз шэсць месяцаў пасля смерці мужа. Шлюб павінен быў адбывацца са згоды бацькоў маладых або іх блізкіх, а таксама жаніха і нявесты. [8]

Асабістыя ўзаемаадносіны мужа і жонкі ў сям'і складаліся ў залежнасці ад іх характараў, паходжання, маёмаснага становішча. Прызнанне ў законе маёмасных правоў жанчыны, а таксама роўныя правы яе адносна дзяцей забяспечвалі жанчыне некаторую свабоду ў здзяйсненні яе павіннасцей як гаспадыні ў доме, а не як рабыні ці служанкі мужа. Муж лічыўся галавой сям'і, асабліва ў тых выпадках, калі трэба было выконваць розныя дзяржаўныя і грамадскія павіннасці. Ен быў законным прадстаўніком сям'і ў дзяржаўных і судовых установах.

Маёмасныя адносіны паміж мужам і жонкай залежалі ў першую чаргу ад таго, якая маёмасць была ў кожнага з іх пры ўступленні ў шлюб. Калі муж быў бяднейшы за жонку і прыходзіў у яе дом (у прымы), то яго правы па распараджэнню маёмасцю былі абмежаваны жонкай, але і ў такім выпадку ён лічыўся галавой дому і павінен быў несці ўсе павіннасці з гаспадаркі. Дзеці ў сям'і, нават дарослыя, павінны былі слухацца бацькоў, якія маглі выдаць дачку замуж ці ажаніць сына, не пытаючы іх згоды. Бацькі простых людзей або беднай шляхты мелі права перадаць сваіх дзяцей на службу пану.

У сістэме цывільнага і шлюбна-сямейнага права значнае месца адводзілася апякунскаму праву. Апека прызначалася над непаўналетнімі і іх маёмасцю. Яна прызначалася над хлопцамі да 18 гадоў і дзяўчатамі да 13 гадоў, але калі дзяўчына і пасля гэтага ўзросту не выходзіла замуж, то ўсё роўна не пазбаўлялася апекі. Па закону апекунамі лічыліся бацька або маці непаўналетняга, а таксама бліжэйшыя родзічы. У сувязі з саслоўным характарам грамадства апякун прызначаўся з таго саслоўя, да якога належаў апякаемы, бо апякун павінен быў несці ўсе павіннасці, якія патрабаваліся з маёмасці апошняга, і валодаць не меншай дзеяздольнасцю, чым уладальнік, які пакінуў маёмасць непаўналетняму.

Апякун, прызначаны судом, павінен быў мець свой уласны маёнтак, быць ураджэнцам Вялікага княства Літоўскага, не вельмі старым, добра весці сваю асабістую гаспадарку. Не маглі быць апекунамі служыцелі рэлігійных культаў, за выключэннем выпадкаў, калі яны самі мелі ўласныя маёнткі ў тым жа павеце. Апякун не меў права прадаваць, дарыць, мяняць або іншым спосабам траціць маёнтак апякаемага. Кароткі агляд найбольш важных норм цывільнага і шлюбна-сямейнага права дазваляе сцвярджаць, што к канцу XVI ст. на Беларусі склаліся неабходныя сацыяльна-эканамічныя і прававыя ўмовы ўсталявання парадкаў новага буржуазнага права, якія аказалі ўплыў на развіццё грамадска-прававых ідэй і прававой культуры.

 

3. Асаблiвасцi крымінальнага права Вялікага княства Літоўскага

 

Заканадаўства Вялікага княства Літоўскага значную ўвагу прысвяціла крымінальнаму праву, якое было накіравана на абарону жыцця, здароўя і маёмасці асабліва феадалаў, якім было прадастаўлена права судзіць і караць залежных ад іх людзей. Заканадаўчае афармленне правоў феадалаў судзіць залежных ад іх людзей прывяло да таго, што пан мог распраўляцца з простымі людзьмі, кіруючыся толькі сваім жаданнем і прыхаццю, а не нормамі права. Таму калі гаворка ідзе аб феадальным крымінальным праве, то трэба мець на ўвазе абмежаваны характар яго дастасавання. Пазасудовую расправу з простымі людзьмі ўжывалі і службовыя асобы дзяржаўнага ?/p>