Конкурс праводзіцца ў 3 этапы са студзеня 2012 г па снежань 2012 г
Вид материала | Конкурс |
- Конкурс праводзіцца ў 3 этапы са студзеня 2012 г па снежань 2012, 132.28kb.
- Программа тура: 1 день Авиаперелет из Москвы в Париж. Трансфер в выбранный отель, размещение., 38.32kb.
- Чешские этюды, 43.21kb.
- Европейские каникулы: Польша-Чехия-Австрия-Венгрия, 31.79kb.
- Стоимость: 995 у е. Дней: 12 Даты: 30. 04. 2012 28. 05. 2012 04. 06. 2012 11. 06. 2012 18., 136.65kb.
- Конкурс журнала «Кукольный Мастер» Приглашаем принять участие в грандиозном смотре, 26.91kb.
- Программа «студенческого электронного конкурса сочинения на иностранном языке-2012», 337.21kb.
- Всеукраїнський конкурс "Intel-Еко Україна-2012" (далі Конкурс) є національним етапом, 45.89kb.
- Сказки старого мадрида 8дней/7ночей Действительно: 26. 11. 2011 – 17. 05. 2012, 38.04kb.
- Программа на 13 ночей/14 дней отдыха в Тайланде. 03. 02-17. 02. 2012; 10. 02-24. 02., 208.64kb.
ПРАЕКТ
УМОВЫ
правядзення V Рэспубліканскага конкурсу
адукацыйных праграм аб’яднанняў па інтарэсах
фальклорнага накірунку ўстаноў
дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі
V Рэспубліканскі конкурс адукацыйных праграм аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага накірунку ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (далей Конкурс) праводзіцца з мэтай:
- распрацоўкі адукацыйных праграм аб’яднанняў фальклорнага накірунку;
- абнаўлення зместу праграмна-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі;
- прафесійнага ўдасканалення і рэалізацыі творчага патэнцыялу педагагічных работнікаў дадзенага профілю;
- выяўлення і распаўсюджання лепшага педагагічнага вопыту кіраўнікоў дзіцячых і маладзёжных аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага накірунку.
Удзельнікі конкурсу
У конкурсе прымаюць удзел педагогі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ўстаноў адукацыі Міністэрства адукацыі, якія распрацавалі адукацыйныя праграмы аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага накірунку (для навучэнцаў рознага ўзросту).
Умовы арганізацыі і правядзення Конкурсу
Конкурс праводзіцца ў 3 этапы са студзеня 2012 г. па снежань 2012 г.
I ЭТАП (студзень 2012 г. – верасень 2012 г.) – конкурсы ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (работа па ўдасканаленні і стварэнні адукацыйных праграм, папярэдняя экспертыза праграм).
II ЭТАП (кастрычнік 2012 г. – лістапад 2012 г.) – абласны, Мінскі гарадскі (папярэдняя экспертыза праграм, прадстаўленых на конкурс).
III ЭТАП (снежань 2012 г.) – рэспубліканскі (арганізацыя экспертызы праграм, прадстаўленых на фінал, падвядзенне вынікаў).
Для ўдзелу ў III этапе Конкурсу ў рэспубліканскі аргкамітэт (220030,
г. Мінск, вул. Кірава, 16, факс: 227-08-75, е-mail: nchtdm@mail.ru, вучэбна-метадычны аддзел, каб. 113) да 1 снежня 2012 г. неабходна прадставіць наступныя дакументы:
1. Адукацыйныя праграмы (не больш за 5 работ), якія былі адзначаны на абласным (Мінскім гарадскім) этапе Конкурсу.
2. Заключэнне – прапанова абласнога (Мінскага гарадскога) аргкамітэта конкурсу на кожную праграму з указаннем: назвы адукацыйнай праграмы, калі і кім зацверджана; тэрміну рэалізацыі праграмы; звесткі аб складальніку(ках) ці аўтару (ах) праграмы (прозвішча, імя, імя па бацьку; год нараджэння; пасада і месца працы; адрас і тэлефон).
3. Дзве рэцэнзіі (унутраную і знешнюю) з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку рэцэнзента, пасады і месца працы, завераныя подпісам адказнай асобы.
Адукацыйныя праграмы прадстаўляюцца на Конкурс у друкаваным і электронным варыянце. Матэрыялы, якія прадстаўлены на Конкурс, не вяртаюцца.
Пры адсутнасці вышэй пералічаных дакументаў адукацыйныя праграмы на Конкурс не прымаюцца.
Кіраўніцтва конкурсам
Падрыхтоўку і правядзенне Конкурсу здзяйсняюць аргкамітэты кожнага этапу.
Рэспубліканскі аргкамітэт:
- інфармуе ўпраўленне адукацыі аблвыканкамаў, камітэт па адукацыі Мінскага гарвыканкама аб умовах правядзення Конкурсу;
- прымае матэрыялы на Конкурс і арганізуе іх экспертызу;
- зацвярджае склад экспертных груп і ўмовы іх работы;
- падводзіць на падставе пратаколаў экспертных груп вынікі Конкурсу.
Патрабаванні да зместу адукацыйнай праграмы (крытэрыі адзнакі адукацыйнай праграмы)
1. Паўната праграмы – наяўнасць у праграме ўсіх структурных частак і кампанентаў (тлумачальная запіска, вучэбна-тэматычны план, змест, прагноз выніковасці, метадычныя ўмовы рэалізацыі праграмы, літаратура).
2. Цэласнасць праграмы – узгодненасць мэты, задач, зместу, сродкаў і вынікаў навучання.
3. Актуальнасць, практычная арыентаванасць і рэалістычнасць праграмы.
4. Наяўнасць і ступень захаванасці ў праграме першасных (каранёвых) форм рэгіянальных фальклорных традыцый, іх адаптацыя да сучасных сацыякультурных умоў.
5. Рэзультатыўнасць праграмы – сістэма адзнакі эфектыўнасці і навучання па тэмам і раздзелам праграмы, канкрэтныя практычныя вынікі
(веды, уменні і навыкі, узровень развіцця, выхаванасці і навучанасці, узроўні засваення праграмы, іх характарыстыка, метады і формы адзнакі дапушчальных вынікаў, метадычныя рэкамендацыі па дыягностыцы).
6. Творчы, самастойны характар распрацоўкі праграмы, магчымасць выкарыстання дадзенай праграмы іншымі педагогамі.
7. Наяўнасць метадычных распрацовак, дыдактычнага матэрыялу, рэпертуарнага спісу, прадстаўленых у дадатку.
Патрабаванні да афармлення і зместу адукацыйнай праграмы будуць размешчаны на сайце www. nchtdm.com
Падвядзенне вынікаў Конкурсу
Вынікі Конкурсу падводзіць рэспубліканскі аргкамітэт. Пераможцы Конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і іншых арганізатараў конкурсу.
Праграмы, прызнаныя пераможцамі Конкурсу, рэкамендуюцца для рэалізацыі ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і для ўключэння ў зборнік адукацыйных праграм ”Беларускі фальклор – выхаванне на нацыянальных традыцыях”.
Інфармацыйную падтрымку конкурсу здзяйсняюць “Настаўніцкая газета”, “Мастацкая адукацыя і культура”, “Выхаванне і дадатковая адукацыя”.
Спраўкі па тэл. 8(017)2278661.