Рэферат па тэме
Вид материала | Документы |
- Рэферат па іт у прадметнай галіне: «Выкарыстанне іт у даследаваннях інтэртэкстуальнасці, 156.03kb.
- Змест, 394.25kb.
- Абагульняючы ўрок у 7 класе. Тэма: Абагульняючы ўрок па тэме «Прыслоўе» ў 7 класе, 56.58kb.
Рэферат па тэме:
«Творчасць Элаiзы Пашкевiч».
У гісторыі беларускай літаратуры пачатку XX стагоддзя вылучаецца імя паэтэсы-рэвалюцыянеркі Алаізы Пашкевіч, вядомай пад літаратурным псеўданінам Цётка. Усё сваё кароткае жыццё аддала гэта шчырая патрыётка змаганню за народную волю.
Нарадзілася Алаіза Пашкевіч у былым фальварку Пешчын Шчучынскага раёна ў шляхецкай сям'і. Скончыла Віленскае прыватнае сямікласнае вучылішча В. Прозаравай. Настаўнічала ў вёсцы. У 1902-1904 гг. вучылася на вышэйшых адукацыйных курсах П. Лесгафта ў Пецярбургу. Вучоба аказала вялікі ўплыў на асобу А. Пашкевіч. Тут яна атрымала ўрокі этыкі, высокай грамадзянскасці, пагарды да мяшчанскага спакою; зразумела, што найвышэйшае прызначэнне чалавека - барацьба з цемрашальствам, несправядлівасцю, з людскім горам. Веды па медыцыне, гігіене, педагогіцы, батаніцы пасля паспяхова выкарыстоўваліся Алаізай у жыцці. У час яе вучобы ў Пецярбургу аформіўся і дзейнічаў гурток студэнтаў-беларусаў "Круг беларускай народнай прасветы". Алаіза арганічна ўліваецца ў яго кола. Асяроддзе, у якое трапіла дзяўчына, цалкам вызначыла яе грамадзянскую пазіцыю. А. Пашкевіч становіцца актыўнай удзельніцай барацьбы з царызмам. Выступае не толькі за сацыяльнае вызваленне працоўных, але і за нацыянальнае вызваленне Бацькаўшчыны. Тады ж пачаўся і шлях Алаізы ў літаратуру. У нелегальных выданнях гуртка - "Каляднай пісанцы" і "Велікоднай пісанцы" - былі змешчаны яе вершы "Мужык не змяніўся", "Музыкант беларускі", "Нямаш, але будзе". Лесгафтаўскіх курсаў Алаіза не скончыла, але здала экстэрнам экзамен за поўны курс пецярбургскай Аляксандраўскай жаночай гімназіі. Яна заўсёды імкнулася да самаўдасканалення, марыла паступіць ва універсітэт. У 1904 г. А. Пашкевіч вярнулася ў Вільню і распачала актыўную прапагандысцкую работу, адначасова працавала фельчаркай у Нова-Вілейскай бальніцы. Пад пагрозай арышту была вымушана ў 1905 г. на нейкі час пакінуць Вільню, але хутка вярнулася і прыняла ўдзел у выпуску першай беларускай газеты "Наша доля". І зноў эміграцыя. Цётка едзе ў Галіцыю, дзе паступае на філасофскі факультэт Львоўскага універсітэта. Займаецца вывучэннем беларускага тэатра і фальклору. Матэрыяльная незабяспечанасць, напружаная творчая праца абвастраюць хваробу лёгкіх. У 1908-1909 гг. Цётка жыве ў Кракаве, вучыцца ў Ягелонскім універсітэце, пад чужым пашпартам наведвае Расію. У эміграцыі выходзіць замуж за літоўскага інжынера С. Кайрыса. Прозвішча мужа дазволіла ёй зноў вярнуцца на радзіму, дзе ў 1914 г. пачынае выдаваць у Мінску часопіс для моладзі "Лучынка". Каб паправіць здароўе, на некаторы час зноў выязджае ў Фінляндыю і Швецыю. У 1915 г. Цётка прыкладае шмат намаганняў для арганізацыі беларускіх школ і настаўніцкіх курсаў у Вільні, дапамагае ў стварэнні прытулкаў, як сястра міласэрнасці даглядае хворых у тыфозным бараку. У 1916 г. памёр бацька, і Алаіза паехала на яго пахаванне. У Лідскім павеце лютавала эпідэмія тыфу. Цётка засталася, каб дапамагчы хворым землякам, але сама заразілася і памерла.
Літаратурная спадчына Цёткі (паэзія, проза, публіцыстыка) сведчыць пра тое, што яна была асобай яркай і таленавітай. Самымі раннімі з яе вядомых вершаў лічацца "Лета" і "Восень", апублікаваныя ў зборніку "Скрыпка беларуская" (1906). У іх па-майстэрску перададзены асобныя моманты сялянскай працы, апісваюцца летнія ігрышчы і восеньскі кірмаш. У цэлым зборнік увасабляе адраджэнскую плынь у творчасці Цёткі. Амаль адначасова з ім быў надрукаваны яе другі паэтычны зборнік - "Хрэст на свабоду" (1906), які прадстаўляе рэвалюцыйна-змагарскі напрамак яе творчасці. Уключаныя ў яго вершы "Хрэст на свабоду", "Мора", "Пад штандарам" - сапраўдныя шэдэўры рэвалюцыйна-агітацыйнай паэзіі. Упершыню яны былі раздрукаваны тысячамі экземпляраў і распаўсюджваліся сярод паднятых на рэвалюцыйнае змаганне мас у 1905 г. Асноўныя матывы паэзіі Цёткі - любоў да радзімы, да роднай прыроды, самаахвярнае служэнне народу. Рэвалюцыйная палымянасць і тонкі лірызм, спалучэнне імпульснай лірыкі і пяшчотных вобразаў - характэрныя рысы яе лірыкі.
Цётка - адна з пачынальніц беларускай прозы. Яе апавяданні адлюстроўваюць настроі студэнцкай моладзі ("Зялёнка"), цяжкі вясковы побыт ("Навагодні ліст"), гаротны лёс дзяцей, замучаных нечалавечымі ўмовамі жыцця ў капіталістычным грамадстве ("Міхаська"). Апавяданне "Прысяга над крывавымі разорамі" таксама, як і названыя вышэй вершы, друкавалася ў якасці пракламацыі. Пяру Цёткі належаць кніжкі і падручнікі для дзяцей ("Лемантар", "Гасцінец для малых дзяцей", "Першае чытанне для дзетак беларусаў"), публіцыстычныя артыкулы і нарысы, даследаванні па гісторыі беларускага тэатра.
Усёй сваёй творчасцю, грамадскай і асветніцкай дзейнасцю Цётка імкнулася сцвердзіць абавязак песняра і грамадзяніна - служыць нацыянальнаму, сацыяльнаму і духоўнаму адраджэнню сваёй Бацькаўшчыны. І назаўсёды засталася ў памяці народа як сімвал ахвярнасці, пакут і веры.
мовах.
Пачынала сваю творчасць Цетка пад моцным уплывам Ф.Багушэвiч. Цетка наследуе творчыя прынцыпы Багушэвiча, яго iдэi. Асобныя вершы непасрэдна пераклiкаюцца з вершамi Багушэвiчача. Напрыклад, "Мае думкi", "Музыкант беларускi". Але Цетка жыла у iншы час, яе творчасць разгортвалася у перыяд рэвалюцыi 1905-1907г., калi жыцце ставiла перад лiтаратурай новыя задачы. Таму паэтэса не спынiлася на тым, што завяшчау Багушэвiч. Творчасць Цеткi набывае рэвалюцыйны характар. Бурлiвая энергiя рэвалюцыйных выступленняу нардных мас, пафас барацьбы захапляюць паэтэсу, вызначаюць iдэйныя i мастацкiя асаблiвасцi яе вершау, прасягнутых нянавiсцью да самауладства. Народная рэвалюцыя становiцца галоунай тэмай яе творчасцi. Ёй прысвячае Цетка зборнiк "Хрэст на свабоду" (1906), якi складаецца з вершау пра барацьбу народа супраць царызму ("Мора", "Хрэст на свабоду"). У сборнiку "Скрыпка беларуская” з'яуляюцца творы, якiя прадвяшчаюць выбух народнага гневу i нянавiсцi ("Суседзям у няволi", "Вера беларуса").
Верш "Суседзям у няволi” напiсаны, калi паэтэса знаходзiлася у эмiграцыi на Украiне. У вершы яна становiцца прапагандыстам iдэй iнтернацыяналiзму, адзiнства iнтарэсау працоуных мас усiх нацыянальнасцей. Адначасова верш гучыць як баявая прысяга беларускага, народа.
Верш "Вера беларуса” раскрывае значэнне рэвалюцыi для беларускага народа. Рэвалюцыя успрымаецца як гiстарычны рубеж, за якiм сканчаюцца спакуты народа. Iдэя верша -- глыбокая вера у непераможную сiлу народа, загартаваную у суровых выпрабаваннях цяжкай i шматпакутнай гiсторыi. Цётка заклiкае народ шырэй глянуць на жыцце, на свет. Гэты верш -- верш-разважанне i адначасова заклiк да рэвалюцыйнага дзення.
У вершы "Хрэст на свабоду” паказаны падзеi рэвалюцыi 1905-1907г., калi 9 студзеня па указу цара была растрэляна мiрная дэманстрацыя. У вершы расказваец ца таксама пра шматлiкiя злачынства у адносiнах да народау Расii, пра бясслауную руска-японск. вайну, пра жорсткiя расправы над народам, галечу, голад, непасiльныя падаткi, Цетка гаварыць, што усе народы Расii узнялiся на барацьбу. Верш належыць да публiцыстычнай лiрыкi.
Самый яркi з рэвалюц. творау Цеткi -- верш "Мора". У вершы падзеi рэвалюцыi паказаны на самым уздыме, у кульмiнацыi. У вершы паэтэса малюе карцiну раз'юшанай стыхii на моры. У вершы вобразна выступаюць характэрныя асаблiвасцi паказу жыцця. Грозная навальнiца на моры паказваецца як бiтва памiж "разгневанай натурай” i "войскамi бога", у вобразе якiх выступаюць варожыя народу сiлы, сiла самадзяржауя. Верш заканчваецца услауленнем барацьбы. Верш з'яуляецца гiмнам рэвалюцыi.
Паэтычная творчасць Цеткi амаль цалкам звязана з рэвалюцыйнымi падзеямi 1905-1907гг. Вершы паэтэсы – палiтычная, публiцыстычная лiрыка, паэзiя высокiх грамадзянскiх настрояу, пачуццяу, iмкненняу. Цетка была не толькi таленавiтай паэтэсай, а i таленавiтым празаiкам, што яскрава выявiлася у апошнi перыяд яе творчасцi (апавяданне "Прысяга над крывавымi разорамi"). Замалеука з жыцця беднага, змучанага цяжкай працай i нястачай чалавека, селянiна Мацея. Творчасць Цеткi пасля падзей 1905-1907гг. развiвалася у складаных абставiнах рэвалюцыi. Яна працягвала верыць у тое, што народ не сказау яшчэ свайго апошняга слова, што ён здабудзе сабе волю i права на лепшае жыццё. Гэтай верай прасягнуты яе вершы, напiсаныя у той час, а таксама апавяданнi "Навагоднi лiст".
Палымяная творчасць Цёткі пачалася не на голым месцы: яна ўвабрала ў сябе дэмакратычныя ідэі і прынцыпы папярэднікаў, і перш за ўсё Ф. Багушэвіча. Нават назва яе зборніка "Скрыпка беларуская" асацыіруецца з назвамі зборнікаў Ф. Багушэвіча "Дудка беларуская" і "Смык беларускі". І калі Ф. Багушэвіч хацеў адшукаць "такой вадзіцы ды з такой крыніцы, што як хто нап'ецца, дык вольным стаецца", то Цётка марыць "зярном пшаніцы ўпасць на ніўкі вёскі, зазалаціцца без мятліцы, даць хлеб смачнейшы трошкі". Але Цётка, у адрозненне ад Ф. Багушэвіча, жыла ў іншы час. Рэвалюцыя дапамагла таленту паэтэсы адкрыцца перад людзьмі, абудзіла няўрымслівае жаданне данесці праўду да свядомасці працоўных, выказаць яе голасна, ледзь не на ўвесь свет. Бурлівы, кіпучы 1905 год цалкам захапіў Цётку. "Люблю ўраганы... У буры я адчуваю рай", — прызнаецца паэтэса. Раз'юшанай марской стыхіяй здаецца ёй рэвалюцыя ў вершы "Мора" (яго падзагаловак — "Рэвалюцыя народная"). Шырокае, неабсяжнае мора становіцца неспакойным. Грыміць гром — і хвалі ўспененага мора ўздымаюцца да неба, рвуць берагі, змываюць векавыя горы і скалы.
Мора вуглем цяпер стала,
Мора з дна цяпер гарыць,
Мора скалы пазрывала,
Мора хоча горы змыць.
Раз'юшаная стыхія на моры — гэта барацьба паўстаўшых мас супраць самаўладства. І ніхто не можа стаць папярок народнаму гневу, які, як мора, крышыць і змятае на сваім шляху ўсё гнілое, старое, струхлелае. У такой бясстрашнай барацьбе нараджаюцца героі-гіганты, для якіх лепш загінуць, чым адступіць, здацца.
Такі бой вякамі жджэцца,
Такі бой гігантаў дасць,
У такім бою толькі грэцца,
У такім бою толькі пасць.
Паэзія Цёткі, якую можна ўпэўнена назваць летапісам рэвалюцыі 1905 г., уздымала рэвалюцыйны дух народа, паказвала сілу і моц працоўнага чалавека, які яшчэ так нядаўна пакорліва цярпеў прыніжэнне і прыгнёт. У вершы "Вера беларуса" паэтэса сцвярджае, што беларускі народ стаіць на парозе сваёй свабоды, што яшчэ адзін націск — і падуць ланцугі.
Веру, братцы: людзьмі станем,
Хутка скончым мы свой сон;
На свет Божы шырай глянем,
Век напіша нам закон.
Магутнасць народа яна параўноўвае з каменем, з жалезам, а душу яго — з дынамітам, якому дастаткова адной іскрынкі, каб узарваць і знішчыць ненавісны лад. Верш, поўны аптымізмў і веры ў народную сілу, напісаны ў канцы 1905 г., калі рэвалюцыйны рух быў на ўздыме, і Цётка кідала свае вершы ў полымя рэвалюцыі, каб вышэй і ярчэй яно разгаралася.
Цяпер, братцы, мы з граніту,
Душа наша з дынаміту,
Рука цвёрда, грудзь акута,
Пара, братцы, парваць пута!
Асаблівым рэвалюцыйным запалам вызначаецца верш "Хрэст на свабоду", які апявае саму рэвалюцыю і адлюстроўвае падзеі крывавай нядзелі 9 студзеня. Расстрэл мірнай дэманстрацыі паказаў, што цар і самадзяржаўе з'яўляюцца галоўнымі ворагамі народа. Верш расказвае і пра бясслаўную руска-японскую вайну, ў якой па віне цара "кроў ракамі льецца ў мора, салдат гіне там ад гора без кашулі і без хлеба". Разбуджаны расстрэлам студзеньскай дэманстрацыі, працоўны люд уздымаецца на барацьбу і патрабуе знішчэння "бюракратаў", антыхрыстаў, павешання цара. Сваёй палітычнай накіраванасцю, выкрывальным пафасам верш "Хрэст на свабоду" нагадвае паэтычную лістоўку (пракламацыю), што заклікала да ўсенароднага паўстання супраць цара і самадзяржаўя. Цётка добра разумела, што ў барацьбе з царызмам працоўныя Беларусі не павінны быць ізаляванымі, што дабіцца перамогі можна толькі ў еднасці з іншымі народамі. У вершы "Суседзям у няволі" паэтэса звяртаецца да брацкіх народаў, якія таксама пакутуюць у няволі, з заклікам узняцца на барацьбу супраць прыгнятальнікаў: Мы вам родны. Праўду знайце:
Ці ў долі, ці ў нядолі —
3 вамі станем ў адным полі,
Рука ў руку з вашым братам,
За свабоду перад катам.
Дванаццаць гадоў пісала Цётка, пакінуўшы нам каля чатырох дзесяткаў вершаў і некалькі апавяданняў. Здавалася б, нямнога. Але гэтыя творы, у якіх сплавілася жыццё творцы з жыццём народа, заклікалі беларусаў да змагання, паказвалі шлях да лепшай долі.
Т в о р ы Ц ё т к і
Першае чытанне для дзетак беларусаў : для дашкольнага і мал. школьнага ўзросту / написала Цйотка. - Факсімільнае ўзнаўленне выдання 1906 г. - Мінск : Юнацтва, 1992. - 32 с.
Выбраныя творы / Цётка ; [укладанне і прадмова Валянціны Коўтун ; каментар Сцяпана Александровіча і Валянціны Коўтун]. - Мінск : Беларускі кнігазбор, 2001. - 333 с., [4] л. фат. - (Беларускі кнігазбор). - Змест: Паэзія; Проза; Чытанкі для дзяцей; Лісты; Дадатак.
Творы / Цётка; [укладанне, прадмова і каментарыі Сцяпана Александровіча]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1976. - 302 с. : іл. - Змест: Скрыпка беларуская; Хрэст на свабоду; Вершы, 1903-1915; Апавяданні, нарысы; Артыкулы; Пісьмы.
Избранное : [для ст. школьного возраста] / Тётка ; [всупительная статья О.А. Лойко ; перевод с белорусского Петра Кошеля]. - Минск : Юнацтва, 1986. - 222 с., [11] л. ил. - Содерж.: Скрипка белорусская; Крещение свободой; Стихи, 1903-1915; Рассказы. Путевые очерки; Статьи.
Избранное : стихотворения. Рассказы. Путевые очерки : перевод с белорусского / Тётка ; [составление и предисловие Степана Александровича]. - [Москва : Художественная литература, 1976]. - 221 с.
Вершы і апавяданні : [для ст. школьнага ўзросту] / Алаіза Пашкевіч (Цётка) ; [прадмова С.Х. Александровіча]. - Мінск : Сталія, 2003. - 104 с.
Вершы / Цётка ; [укладанне В. Хлебавец ; прадмова А. Лойкі]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1996. - 214 с. : іл. - Тэкст паралельна на беларускай і рускай