20 г. Перечень вопросов для включения в экзаменационные билеты по предмету «Белорусская литература»

Вид материалаЭкзаменационные билеты
Подобный материал:

УТВЕРЖДЕНО


Заместитель руководителя учреждения образования

__________________________

«____» _____________ 20__ г.


Перечень вопросов для включения в экзаменационные билеты

по предмету «Белорусская литература»


  1. Максім Гарэцкі. Апавяданне “Роднае карэнне”. Тэма вернасці роднай заямлі, служэння інтэлігенцыі народу. Вобраз Архіпа Лінкевіча – вясковага інтэлігента з абуджаным сумленнем, пачуццём абавязку перад людьзмі, які імкнецца пазнаць жыццё, знайсці “першапрычыну ўсякае істоты”. Жыццёвая мудрасць дзеда Яхіма, яго запавет маладому пакаленню.
  2. Іван Шамякін. Аповесць “Непаўторная вясна”. Пенталогія “Трывожнае шчасце” – кніга аповесцей пра даваеннае пакаленне моладзі, якое прайшло праз выпрабаванні вайны. Творчая задума кнігі. Аўтабіяграфічныя моманты ў “Трывожным шчасці”. Пятро Шапятовіч і Саша Траянава – галоўныя героі пенталогіі.
  3. Чытанне на памяць верша з сучаснай беларускай паэзіі.
  4. Максім Гарэцкі. Апавяданне “Літоўскі хутарок”. Суровая праўда пра Першую сусветную вайну, выкрыццё яе антынароднай, антычалавечай сутнасці. Аўтабіяграфічнасць апавядання. Рэалістычная праўдзівасць адлюстравання трагедыйнасці народнага жыцця. Гуманістычная канцэпцыя пісьменніка. Вобраз Яна Шымкунаса – бескарыслівага, высакароднага, гуманнага чалавека.
  5. Іван Шамякін. Адлюстраванне даваеннага жыцця моладзі ў аповесці “Непаўторная вясна”. Духоўны свет Пятра і Сашы, іх узаемаадносіны. Паэзія кахання і прыгожых чалавечых пачуццяў. Эмацыянальна-псіхалагічная змястоўнасць твора. Лірычны характар аўтарскага пісьма. Уяўленне пра змест і сюжэтныя лініі наступных твораў пенталогіі.
  6. Чытанне на памяць: байка К. Крапівы “Дыпламаваны Баран”.
  7. Змітрок Бядуля. Апавяданне “Бондар”. Вырашэнне тэмы мастака і мастацтва ў кантэксце сацыяльных праблем. Вобраз майстра-працаўніка. Асуджэнне эстэтычнай неразвітасці, чэрствасці і абыякавасці. Мастацкія адметнасці твора: сцісласць, драматызм, псіхалагізм, народная вобразнасць мовы.
  8. Іван Шамякін. Раман “Сэрца на далоні”. Зварот да падзей Вялікай Айчыннай вайны. Партызанскае мінулае Яраша.
  9. Чытанне на памяць верша: верш А. Куляшова.
  10. Уладзімір Дубоўка. Асноўныя матывы лірыкі. Услаўленне сілы народа, духоўнасці, вольналюбства чалавека, паэтызацыя красы прыроды, кахання. Высокая культура верша, шчыры лірызм, асацыятыўная вобразнасць, багацце жанравых формаў.
  11. Іван Шамякін. Раман “Сэрца на далоні”. Вобраз Зосі Савіч, яе жыццёвы лёс.
  12. Чытанне на памяць: верш П. Панчанкі.
  13. Кандрат Крапіва. Байка “Дыпламаваны Баран”. Высмейванне тупасці, самаўпэўненасці і іншых чалавечых заган.
  14. Эрнэст Хемінгуэй. Аповесць “Стары і мора”. “Стары і мора” – адзін з найлепшых твораў славутага амерыканскага пісьменніка. Праблемы жыцця і смерці, прыроды і чалавека, пераемнасці пакаленняў. Галоўны герой аповесці рыбак Санцьяга – чалавек, які не здаецца перад цяжкімі выпрабаваннямі жыцця. Яго аптымізм, высокае пачуццё чалавечай годнасці. Лейтматыў твора – словы Санцьяга: “Чалавека можна знішчыць, але яго нельга перамагчы”. Падтэкст у творы..
  15. Чытанне на памяць: байка К. Крапівы “Дыпламаваны Баран”.
  16. Кандрат Крапіва. Камедыя “Хто смяецца апошнім”. Час напісання твора. Актуальнасць праблем, узнятых у камедыі. Сюжэтная аснова камедыі. Канфлікт у п’есе. Маштабнасць сатырычных вобразаў Гарлахвацкага і Зёлкіна. Эвалюцыя характару Тулягі.
  17. Васіль Быкаў. Аповесць “Сотнікаў”. Праблематыка аповесці. Чалавек перад знішчальнай сілай бесчалавечных абставін. Вобразы Сотнікава і Рыбака ў творы, іх глыбокі псіхалагізм. Уменне Сотнікава змагацца да канца ў любых абставінах; вернасць перакананням. Трагічны фінал Сотнікава.
  18. Чытанне на памяць: байка К. Крапівы “Дыпламаваны Баран”.
  19. Стэфан Цвэйг. Навела “Нябачная калекцыя”. Рэалістычныя традыцыі ў навеле “Нябачная калекцыя”. Сутыкненне жорсткіх жыццёвых рэалій і высокага мастацтва. Праблема сапраўдных і ўяўных каштоўнасцей. “Выратавальны падман” героя-апавядальніка.
  20. Васіль Быкаў. Аповесць “Сотнікаў”. Вобраз Рыбака, яго спрытнасць і лоўкасць. Здрадніцтва дзеля захавання свайго жыцця. Духоўная смерць Рыбака. Персанажы другога плана ў аповесці (стараста, Дзёмчыха, Бася), іх мужнасць. Выкрыццё паліцэйскіх – прыслужнікаў немцаў у творы.
  21. Чытанне на памяць: верш Я. Янішчыц.
  22. Міхась Зарэцкі. Апавяданне “Ворагі”. Лёс Паўла Гуторскага, змагара за рэвалюцыйныя ідэалы, і Ніны Купрянавай – дачкі памешчыка. Грамадскае і асабістае ў апавяданні. Тэма кахання.
  23. Васіль Быкаў. Аповесць “Знак бяды”. Актуальнасць маральна-філасофскай праблематыкі аповесці. Вастрыня трагедыйнага канфлікту. Маштабнасць характараў галоўных герояў – Петрака і Сцепаніды.
  24. Чытанне на памяць: верш Я. Янішчыц.
  25. Пятрусь Броўка. Агляд творчасці П. Броўкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Патрыятычны, вызваленчы пафас твораў паэта. Пераасэнсаванне традыцыйнага нацыянальна-паэтычнага матыву сяўбы у вершы “Будзем сеяць, беларусы!”, сцвярджэнне няскоранасці беларускага народа, выяўленне палымянай веры ў перамогу.
  26. Васіль Быкаў. Аповесць “Знак бяды”. Глыбокі псіхалагізм аповесці. Зварот аўтара да эпізодаў даваеннага жыцця з мэтай больш глыбокага раскрыцця характараў.
  27. Чытанне на памяць: верш Я. Янішчыц.
  28. Кузьма Чорны. Раман “Пошукі будучыні” – буйны эпічны твор часу вайны. Сацыяльна-філасофскі змест рамана. Асаблівасць яго сюжэтна-кампазіцыйнай асновы. Драматызм канфлікту. Аўтарская канцэпцыя гістарычнай будучыні беларускага народа. Драматычны лёс ахвяр Першай і Другой сусветных войн. Няздзейсненыя мары старэйшага пакалення (Нявады, Сымона Ракуцькі) аб шчасці.
  29. Васіль Быкаў. Аповесць “Знак бяды”. Выкрыццё жорсткасці, бесчалавечнасці фашызму. Паказ прыслужнікаў акупацыйнага рэжыму. Мастацкая сімволіка товра.
  30. Чытанне на памяць: верш П. Панчанкі.
  31. Кузьма Чорны. Раман “Пошукі будучыні”. Паказ трагізму вайны і цяжкіх жыццёвых выпрабаванняў у часы фашысцкай акупацыі. Глыбокі маральна-этычны сэнс тэмы “ўкрадзенага дзяцінства”. Выкрыццё фашызму як вялікай пагрозы чалавецтву. Асуджэнне авантурысцкіх імкненняў новых прэтэндэнтаў на панаванне ва ўмовах акупацыі. Ганебная смерць графа Паліводскага і Густава Шрэдэра. Антываенны пафас рамана.
  32. Ніл Гілевіч. Шырокі тэматычны змест паэзіі. Любоў да Бацькаўшчыны, клопат пра яе лёс, шанаванне роднай мовы, захаванне культурнай спадчыны. Лірыка прыроды, дружбы, кахання. Глыбокі лірызм, песеннасць вершаў, фальклорныя матывы ў творчасці паэта.
  33. Чытанне на памяць урыўка з рамана ў вершах “Родныя дзеці” Ніла Гілевіча.
  34. Аркадзь Куляшоў. Пашырэнне тэматыкі ў пасляваеннай лірыцы. Зварот да тэм жыцця і смерці, кахання і вернасці, лёсу і абавязку. Услаўленне чалавека, яго духоўных каштоўнасцей. Раскрыццё агульначалавечага праз глыбока асабістае. Развіццё і ўзбагачэнне паэтам класічных традыцый лірыкі. Метафара і гіпербала як дамінантныя тропы, паўторы, рэфрэн (“Я хаце абавязаны прапіскаю…”).
  35. Міхась Стральцоў. Апавяданне “На чацвёртым годзе вайны”. Гора і нястачы, прынесеныя ў сялянскую сям’ю вайной, якую кожны з сямейнікаў перажывае па-свойму. Вобразы старой маці, нявесткі Марусі і яе маленькага сына. Заўчаснае сталенне хлопчыка, яго рашучае жаданне дапамагчы маці і бабулі, узяць на сябе адказнасць за лёс сям’і. Глыбокі псіхалагізм у паказе характараў.
  36. Чытанне на памяць: верш А. Куляшова.
  37. Ваенная лірыка А. Куляшова – песні подзвігу і гераізму, любові і нянавісці. Тэма абавязку ў ваеннай лірыцы. Суровая праўда і гуманізм у паказе народнага подзвігу. Трагічнае і лірычнае, фальклорныя матывы ў баладзе “Над брацкай магілай”. Мастацкая дасканаласць твораў ваеннага часу.
  38. Іван Чыгрынаў. Апавяданне “У ціхім тумане”. Новыя падыходы да асэнсавання тэмы вайны. Узаемаадносіны былых ахвяр і здраднікаў Радзімы. Праблема віны і даравання. Вобразы Рэйдзіхі і Ганны. Гуманістычны пафас апавядання.
  39. Чытанне на памяць: верш А. Куляшова.
  40. Максім Танк. Лірыка. Тэмы і вобразы, наватарскі характар танкаўскай паэзіі. Сцвярджэнне нязломнай духоўнай сілы народа. Матыў адзінства пакаленняў. Адметнасць лірыкі перяду Вялікай Айчыннай вайны. Пашырэнне тэматыкі ў пасляваеннай паэзіі. Філасофскі роздум пра чалавека, яго жыццёвае прызначэнне. Увага да духоўнага свету чалавека, агульначалавечых каштоўнасцей.
  41. Іван Навуменка. Апавяданне “Сямнаццатай вясной”. Паказ лёсу моладзі ў гады вайны з фашызмам. Раскрыццё ў творы характараў Цімоха, Стасі і іншых герояў. Эмацыянальнасць зачыну апавядання, лірызм аповеду. Сімвалічнасць вобраза бэзу.
  42. Чытанне на памяць: верш М. Танка.
  43. Максім Танк. Паэма “Люцыян Таполя”. Праблема мастака і мастацтва ў паэме. Увасабленне свабодалюбства, таленавітасці народа ў вобразе Люцыяна Таполі. Спалучэнне эпічнага і лірычнага пачаткаў у творы. Выкарыстанне сродкаў паэтызацыі і гратэску ў паэме. Блізкасць героя паэмы Максіма Танка да купалаўскага Гусляра.
  44. Георгій Марчук. Давыд-гарадоцкія навелы. Жанрава-стылёвая спецыфіка твораў, іх апавядальнасць. Захапляльнае падарожжа па радзіме пісьменніка, асэнсаванне жыцця палешукоў, іх традыцый. Мудрасць разумення чалавечага шчасця і іншых духоўных каштоўнасцей.
  45. Чытанне на памяць: верш М. Танка.
  46. Янка Брыль. Апавяданне “Галя”. Праблема чалавечага шчасця і сэнсу жыцця. Спалучэнне лірычный усхваляванасці з глыбокім пранікненнем у псіхалогію чалавека. Гісторыя кахання гераіні. Праблема маральнага вырабу і адказнасці чалавека за свае ўчынкі. Духоўныя каштоўнасці і іх значэнне для чалавека. Пейзаж у творы. Мастацкая дэталь. Асаблівасці кампазіцыі апавядання.
  47. Ніл Гілевіч. Раман у вершах “Родныя дзеці”. Тэма роднай зямлі, адносін паміж людзьмі. Вобразы Сцяпана Вячоркі і Альжбеты Кудзёлкі.
  48. Чытанне на памяць: раман у вершах “Родныя дзеці”.
  49. Янка Брыль. Апавяданне “Memento mori”. Паказ вайны ў творы. Маральны подзвіг старога селяніна ў творы. Уменне аўтара ўбачыць гераічнае за рамкамі бытавых сцэн. Асуджэнне фашызму ў апавяданні. Глыбокае разуменне народнага гераізму. Урачыстая танальнасць аўтарскага маўлення.
  50. Народнасць і самабытнасць паэзіі Р. Барадуліна. Сувязь яго творчасці з традыцыямі фальклору, міфалогіі, класічный літаратуры. Свет Радзімы-Беларусі ў яго паэзіі, выяўленне пачуцця любові да зямлі бацькоў. Услаўленне роднага слова як духоўнай святыні.
  51. Чытанне на памяць: верш Р. Барадуліна.
  52. Пімен Панчанка. Лірыка. Патрыятычны пафас ваеннай паэзіі П. Панчанкі. Гераічнае і трагічнае ў вершах аб Радзіме і яе абаронцах. Аналіз верша “Герой”.
  53. Аляксей Дудараў. П’еса “Чорная панна Нясвіжа”. Мастацкае пераасэнсаванне аўтарам гісторыка-легендарнага матэрыялу. Кампазіцыйная і моўная адметнасць твора. Рамантызацыя, спалучэнне рэальнага і ўмоўна-фантастычнага планаў, меладраматызм як жанрава-стылёвыя асаблівасці п’есы. Сістэма вобразаў. Каханне і ўлада, сутыкненне асабістых і дзяржаўных інтарэсаў. Праблема выбару і яе вырашэнне ў п’есе. Яркасць характараў Барбары і Жыгімонта, псіхалагічная матываванасць іх паводзін.
  54. Чытанне на памяць: верш П. Панчанкі.
  55. Іван Мележ. Раман “Людзі на балоце”. Творчая гісторыя, тэматыка і праблематыка “Палескай хронікі”. Жанрава-кампазіцыйная цэласнасць твора. Асаблівасць драматычнага канфлікту.
  56. Тэма Радзімы ў лірыцы Яўгеніі Янішчыц.
  57. Чытанне на памяць: верш Я. Янішчыц.
  58. Іван Мележ. Раман “Людзі на балоце”. Шматгранныя нацыянальныя характары ў рамане. Майстэрства раскрыцця ўнутранага свету галоўных герояў Васіля Дзятла і Ганны Чарнушкі. Настойлівае імкненне Васіля да самасцвярджэння і незалежнасці, яго сціпласць, цярплівасць, працавітасць, разгубленасць у складаных жыццёвых абставінах. Драматычны лёс Ганны.
  59. Сучасная беларуская паэзія: тэмы і вобразы.
  60. Чытанне на памяць верша з сучаснай беларускай паэзіі.
  61. Іван Мележ. Раман “Людзі на балоце”. Нетрадыцыйны падыход аўтара да раскрыцця псіхалогіі заможных сялян. Розныя адносіны да людзей, да працы, да будучыні ў старога Глушака і яго сыноў. Драматызм становішча Глушака ў час калектывізацыі. Вастрыня драматычнай калізіі.
  62. Тэма чарнобыльскай трагедыі ў сучаснай беларускай паэзіі.
  63. Чытанне на памяць верша з сучаснай беларускай паэзіі.
  64. Уладзімір Караткевіч. Аповесць “Дзікае паляванне караля Стаха”. Канкрэтна-гістарычная аснова твора. Каларыт, атмасфера мінулай эпохі (80-я гады XIX ст.). зварот да легенды пра караля Стаха Горскага (пачатак XVII ст.), рамантычнае яе асэнсаванне. Вобразы Андрэя Беларэцкага і Надзеі Яноўскай.
  65. Маральна-філасофскія праблемы ў сучаснай беларускай прозе. У. Карамазаў. Аповесць “Бярозавыя венікі”. Канфлікт паміж бацькам і сынам. Віна Сцяпана перад бацькам. Іван Шамякін. Аповесць “Сатанінскі тур”. Узаемаадносіны паміж людзьмі. Воўчыя законы грамадства.
  66. Чытанне на памяць: верш П. Панчанкі.
  67. Уладзімір Караткевіч. Раман “Каласы пад сярпом тваім”. Гістарычная аснова рамана. Рэальныя гістарычныя асобы ў творы: Каліноўскі, Шаўчэнка, Серакоўскі, Манюшка, Дунін-Марцінкевіч. Паказ станаўлення характару будучага кіраўніка сялянскага паўстання Кастуся Каліноўскага.
  68. Трагічны лёс беларускай вёскі і сялянства ў п’есе У. Бутрамеева “Страсці па Аўдзею”.
  69. Чытанне на памяць: верш Р. Барадуліна.
  70. Уладзімір Караткевіч. Раман “Каласы пад сярпом тваім”. Духоўны воблік галоўнага героя рамана Алеся Загорскага.
  71. Сучасная беларуская проза: тэмы і вобразы.
  72. Чытанне на памяць : верш П. Панчанкі.
  73. Андрэй Макаёнак. П’еса “Зацюканы апостал”. Жанравая адметнасць п’есы. Спалучэнне ў творы камічнага і трагічнага. Умоўнасць часу і месца дзеяння. Характарыстыка персанажаў, іх сімвалічнасць і падкрэсленая абагульненасць. Маральны-этычны змест камедыі, сцвярджэнне аўтарам духоўных агульначалавечых каштоўнасцей.
  74. Тэма гістарычнага мінулага ў сучаснай беларускай прозе.
  75. Чытанне на памяць: верш М. Танка.
  76. Іван Мележ. Карціны жыцця беларускай вёскі 20-30-х гадоў у рамане “Людзі на балоце”.
  77. Тэма вайны ў сучаснай беларускай прозе.
  78. Чытанне на памяць: верш М. Танка.
  79. Сатырычная камедыя Міколы Матукоўскага “Мудрамер”, яе маральна-этычная праблематыка.
  80. Народнасць і самабытнасць паэзіі Рыгора Барадуліна.
  81. Чытанне на памяць: верш Р. Барадуліна.
  82. Віктар Карамазаў. Горад і вёска, бацькі і дзеці ў аповесці “Бярозавыя венікі”.
  83. Аляксей Дудараў. Гістарычнае мінулае ў п’есе “Чорная панна Нясвіжа”. Вобразы Жыгімонта і Барбары Радзівіл.
  84. Чытанне на памяць: верш А. Куляшова.
  85. Яўгенія Янішчыц. Вершы “Чаму ніколі не баюся я …”, “Не воблака, а проста аблачынка…”, “Помню, помню праз гады…”, “Любоў мая…”. Малая радзіма, казачная палеская прырода, вясковы і гарадскі побыт, пададзеныя ў светлых колерах у лірыцы. Спробы паяднаць традыцыйны верш і рытмізаваную прозу ў творах.
  86. Сучаснаяя беларуская драматургія: тэматыка, сістэма вобразаў.
  87. Чытанне на памяць: верш Я. Янішчыц.
  88. Маральна-філасофская тэма ў сучаснай беларускай прозе. І. Шамякін. Аповесць “Сатанінскі тур”.
  89. Ніл Гілевіч. Шырокі тэматычны змест паэзіі: любоў да Бацькаўшчыны, шанаванне роднай мовы, захаванне культурнай спадчыны.
  90. Чытанне на памяць: Н. Гілевіч. Раман у вершах “Родныя дзеці”.



Преподаватель _______________________________________

(подпись) (расшифровка подписи)

Рассмотрено на заседании методической комиссии,

протокол № _____________ от «____» ________________ 20__ г.