Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі 1917 года

Контрольная работа - История

Другие контрольные работы по предмету История

ком губернскага Савета сялянскіх дэпутатаў. Алё прыпыніць ці павярнуць ход падзей у іншае рэчышча ім не ўдалося.

З набліжэннем рэвалюцыйных войск да горада, калі лёс Стаўкі быў вырашаны, у 23 гадзіны. 18 лістапада Магілёўскі Савет быў вымушаны прызнаць савецкую ўладу і ўтварыць Ваенна-рэвалюцыйны камітэт, да якога перайшла ўся ўлада ў горадзе.

ВРК заявіў, што ён усімі сродкамі будзе абараняць інтарэсы свабоды і рэвалюцыі, і папярэдз'іў: Усе асобы, прыкмечаныя ў контррэвалюцыйнай дзейнасці і перашкодзе вырашэнню асноўных задач, абвешчаных дэкрэтамі II Усерасійскага з'езда Саветаў будуць праследавацца па ўсёй строгасці рэвалюцыйнага часу. Прадстаўнікі Часовага ўрада - выконваючы абавязкі галоўкаверха М. М. Духонін, старшыня ўсеармейскага камітэта В.Б. Станкевіч, памочнік начальніка штаба галоўкаверха па палітычных справах В.В. Вырубаў - былі ўзяты пад дамашні арышт, усеармейскі камітэт распушчаны.

На працягу 25 кастрычніка - 18 лістапада 1917 г. у Беларусі ў часцях і злучэннях фронту ўлада таксама перайшла ў рукі Саветаў. Такая адносна лёгкая перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі тлумачылася тым, што ўсе чакалі: яна вырашыць нахварэўшыя пытанні часу - аб міры і зямлі. Дэкрэты II Усерасійскага з'езда Саветаў сустрэлі падтрымку рабочых, сялян і салдат. У Дэкрэце аб зямлі сяляне ўбачылі здзяйсненне сваёй запаветнай мары. Дэкрэт аб міры з захапленнем успрынялі салдаты, рабочыя і сяляне. Таму на выбарах ва Устаноўчы сход Беларусі і на Заходнім фронце перавагу атрымала партыя бальшавікоў. 356 дэпутатаў, абраных у Мінскай, Віцебскай, Магілеўскай і Заходнефрантавой акругах, было 30 бальшавікоў, 22 сацыялісты-рэвалюцыянеры і 4 іншыя.

Савецкую ўладу ладтрымліваў Заходні фронт. 3 1 па 10 лістапада адбыліся армейскія з'езды. На з'ездах 2-ой. і 10-ай армій большасць дэлегатаў складалі бальшавікі і іх прыхільнікі з ліку беспартыйных. Гэтыя з'езды віталі савецкую ўладу, дэкрэтыЎсерасійскага з'езда Саветаў і створаны ім Савецкі ўрад. Тыя ж армейскія камітэты, якія стаялі на іншых пазіцыях, былі распушчаны і замест іх абраны новыя, а таксама створаны ваенна-рэвалюцыйныя камітэты. Дзейнасць Франтавога камітэта кваліфікавалася як накіраваная супраць улады Саветаў, як здрада рэвалюцыі. Дзяліць уладу, пайсці на кааліцыю з іншымі рэвалюцыйнымі партыямі бальіцавікі не хацелі.

Другі з'езд 3-яй арміі па свайму складу і характару прынятых рашэнняў некалькі адрозніваўся. Сярод дэлегатаў з'езда бальшавікі складалі толькі 46%. У прынятай рэзалюцыі з'езд прапанаваў стварэнне аб'яднанай сацыялістычнай улады на глебе пагаднення паміж абодвума лагерамі дэмакратыі, неадкладнае папаўненне ЦВК прадстаўнікамі сацыялістычных партый, якія пайшлі з II Усерасійскага з'езда Саветаў, а таксама прадстаўнікамі Саветаў сялянскіх дэпутатаў і прадстаўнікамі фронту, якія не змаглі прыбыць на з'езд. З'езд падтрымаў, калі гэта будзе прызнана неабходным, скліканне III Усерасійскага з'езда Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў.

У адрас Савецкага ўрада паступала шмат рэзалюцый сходаў і мітынгаў рабочых, сялянскай беднаты і салдат, у тым ліку з Беларусі, аб падтрымцы. У рэзалюцыі сходу сялянскіх дэпутатаў Слуцкага павета, які адбыўся 28 кастрычніка, гаварылася аб прызнанні толькі савецкай улады.

Такіх рэзалюцый, лістоў было шмат. Яны адлюстроўвалі пераважаючыя настроі працоўнага люду, змардаванага вайной і безупыннымі нястачамі. Рэвалюцыя разбурыла старую сацыяльна-эканамічную і палітычную сістэму, а разам з тым знесла і новыя структуры ўлады, выкліканыя да жыцця Лютаўскай рэвалюцыяй, якія, аднак, так і не паспелі набыць выразна акрэсленае аблічча і дзеяздольнасць, каб ажыццявіць неабходныя рэформы. Кастрычнік, які, на думку працоўных, павінен быў адкрыць шлях да новага свабоднага жыцця, імі быў падтрыманы. Гэта забяспечыла яму перамогу ў такі кароткі час і без сур'ёзных ускладненняў. Але тое, што ён хаваў у сабе шмат невядомага, небяспеку грамадзянскай вайны, усталявання ўлады адной партыі, таталітарнага рэжыму, усведамлялася яшчэ не многімі. Нават тыя, хто заклікаў не баяцца грамадзянскай вайны, яе магчымых маштабаў не ўяўлялі. Гэтыя тэндэнцыі праявіліся хутка.

 

Усталяванне савецкай улады на Беларусі

 

Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі давала магчымасці для стварэння паўсюдна органаў савецкай улады і кіравання. Ініцыятыўная і кіруючая роля тут зноў належала Ваенна-рэвалюцыйнаму камітэту, які прыняў рашэнне аб правядзенні з'ездаў Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту.

лістапада адбыўся з'езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. 3 560 дэлегатаў 460 былі бальшавікамі, што прадвызначыла яго ход, рашэнні, склад кіруючых органаў. Старшынёй з'езд абраў члена Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РСДРП(б) В. П. Краснова. З'езд вітаў рэвалюцыйных рабочых і салдат Петраграда, чыё пераможнае паўстанне характарызавалася як адзіны сродак узяцця Саветамі ўлады ў свае рукі, прызнаў савецкую ўладу, дэкрэты аб зямлі, міры і кантролі над вытворчасцю. Меры і сродкі барацьбы з праціўнікамі цярпімасцю не вызначаліся. Ва ўсёй паўнаце выявіўся кіруючы прынцып рэвалюцыйнай мэтазгоднасці. Прагучала злавеснае слова сабатаж у адносінах да служачых і чыноўнікаў старых дзяржустаноў. З'езд запатрабаваў безагаворачнага іх падпарадкавання савецкай уладзе, зняцця з пасад афіцэраў, якія былі настроены контррэвалюцыйна і спрабавалі сарваць заключэнне міру. У інтарэсах умацавання савецкай улады на месцах з'езд вырашыў правесці перавыба?/p>