Культурнае развіцце Беларусі канца 18-першай паловы XIX ст

Информация - Культура и искусство

Другие материалы по предмету Культура и искусство

і навукі ў жыцці асобы і грамадства. Замест ідэалу былых часоў чалавека старых правіл, набожнага, экзальтаванага, непрымірымага да ўсяго новага - перадавое шляхецкае асяроддзе фарміравала іншы ідэал. Гэта чалавек разумны, рацыяналіст і скептык, крытык рэлігіі, рэфар-матар, адкрыты дасягненням сусветнай культуры і новым яе павевам.

Усе сацыяльныя інстытуты феадалізму прыхільнікамі асветніцкай ідэалогіі лічыліся "неразумнымі" і "ненатуральнымі". Замест хрысціянска-дагматычных уяўленняў сярэднявечча ідэолагі Асветніцтва прапанавалі свае рацыяналістычныя тэорыі грамадства і дзяржавы, маралі і рэлігіі. У прыватнасці, тэорыя "натуральнага права", якую падтрымліваў І.Страйноўскі, зыходзіла з уяўлення аб прыроджанай роўнасці людзей і такім чынам ідэалагічна абгрунтоў-вала патрабаванні дэмакратычных свабод. Тэорыя "грамадскага дагавору" Русо, выкладзеная Т.Млоцкім, адвяргала боскае паходжанне дзяржаўнай улады і сцвярджала, што дзяржава - вынік дамовы паміж людзьмі. Гэтым даказвалася права народа пазбавіць улады манарха, які не выконваў умоў дагавору і не ахоўваў "натуральныя правы" грамадзян. Асноўнымі "натуральнымі правамі" людзей лічыліся правы на жыццё, уласнасць, свабоду і роўнасць. Разглядаючы пытанні аб практычнай пабудове будучага грамадства, асветнікі прапанавалі тэорыю "раздзялення ўлады". У падзеле ўлады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую яны бачылі гарантыю ад злоўжывання ўладай, аховы грамадзян ад беззаконня. Ідэалогія Асветніцтва была блізкая філаматам і філарэтам.

Прыхільнікі новай, асветніцкай ідэалогіі мянялі старадаўнія жу-паны і кунтушы на еўрапейскае адзенне, перабудоўвалі на новы лад свае сядзібы, бо барока здавалася ім старамодным. Яны аддавалі пе-равагу мастацкаму стылю эпохі Асветніцтва - класіцызму, які імкнуўся ўсё падпарадкаваць законам розуму, прыгажосці і велічнай прастаты.

Развіццё адукацыі. Школьныя статуты 1804 і 1828 гг. Закрыццё Віленскага універсітэта. Горы-Горацкі земляробчы інстытут. Рас-паўсюджанне ўплыву ідэй Французскай буржуазнай рэвалюцыі канца XVIII ст., нарастанне дэмакратычных настрояў у асяроддзі прагрэсіўнай часткі рускага грамадства прымусілі царызм правесці некаторыя рэформы ў галіне адукацыі, якія датычыліся і развіцця школьнай справы на Беларусі. У 1802 г. у Расіі было створана Міністэрства народнай асветы. Паводле Статута 1804 г., які скла-дзены ў адпаведнасці з французскай асветніцкай філасофіяй XVIII ст., школьная сістэма будавалася па прынцыпе адзінства і пераемнасці:

кожная школьная ступень была звязана з папярэдняй і наступнай, пераход у школу ажыццяўляўся без экзамена, на падставе дакумента аб заканчэнні папярэдняй школы. Навучанне абяўлялася бясплат-ным. Сістэма адукацыі ўключала ў сябе прыходскія вучылішчы з гадавым тэрмінам навучання (пачатковая школа), двухгадовыя павя-товыя вучылішчы, чатырохгадовыя гімназіі і універсітэты. Станоўчымі вынікамі рэформы на Беларусі зявіліся рост свецкіх агульнаадука-цыйных школ і колькасці навучэнцаў, увядзенне ў навучальныя планы прыродазнаўчых дысцыплін, развіццё жаночай адукацыі.

Было цэнтралізавана кіраванне навучальнымі ўстановамі. Еўрапейская частка Расійскай імперыі дзялілася на 6 навучальных акруг, кожную з якіх узначаліў прызначаны царом наглядальнік. Віцебская, Гродзенская, Мінская і Магілёўская губерні ўвайшлі ў склад Віленскай навучальнай акругі. Навуковым і адміністрацыйна-метадычным яе цэнтрам стаў Віленскі універсітэт. Гімназіі Віленскай навучальнай акругі мелі 6 класаў, павятовыя вучылішчы - 3 класы. Выкладанне вялося на польскай мове, а руская мова падавалася як адна з вучэбных дысцыплін.

Рэформа сістэмы адукацыі не ўхіліла ў школах заходніх губерняў каталіцкага ўплыву. Значная частка навучальных устаноў Бёларусі падпарадкоўвалася ордэну езуітаў. Гэта была ўступка ўрада ўплыво-вым колам спаланізаванага дваранства. У езуіцкіх вучылішчах налічвалася каля тысячы чалавек. Існавалі таксама гімназіі духоўных ордэнаў, ці "гімназіяльныя вучылішчы". Гэтыя навучальныя ўста-новы карысталіся папулярнасцю і садзейнічалі распаўсюджванню каталіцызму. Па патрабаванні ордэна езуітаў у 1812 г. імператарЬ Аляксандр 1 даў згоду на заснаванне на базе езуіцкага калегіума Полацкай езуіцкай акадэміі з правам вышэйшай свецкай навучальнайй установы - універсітэта. Акадэмія зяўлялася таксама цэнтрам асо.Л бай навучальнай акругі, якой падпарадкоўваліся навучальныя ўста-новы езуітаў, што існавалі на той час у Расійскай імггерыі. У 1820 г. Полацкая езуіцкая акадэмія была закрыта.

Дзейнічалі на Беларусі таксама царкоўнапрыходскія школы і манастырскія вучылішчы.

У 1828 г. быў выдадзены новы статут навучальных устаноў. За-мест адзінай сістэмы пераемна звязаных паміж сабой тыпаў школ, створанай паводле Статута 1804 г., уводзіліся дзве сістэмы, сфарміраваныя па саслоўным прынцыпе: адна з іх павінна была даваць элементарную адукацыю для ніжэйшых саслоўяў (прыходскае вучылішча з 1 - 2 гадамі навучання, затым трохгадовае павятовае вучылішча), другая - сярэдняй і вышэйшай адукацыі пераважна для дваран (дамашняе навучанне, сямігадовая гімназія, універсітэт).

Пасля падаўлення паўстання 1830 - 1831 гг. урадавая палітыка ў заходніх губернях карэнным чынам змянілася: узмацнілася барацьба супраць паланізацыі, за пашырэнне рускага ўплыву на беларускіх землях. Важная роля ў гэтай справе адводзілася навучальным уста-новам. У 1832 г. быў закрыты Віленскі універсітэт як рассаднік антырускіх ідэй і настро