Адмена прыгоннага права i асаблівасці правядзення буржуазных рэформаў 1860-1870 гг. на Беларусі

Информация - История

Другие материалы по предмету История

1900г. дзейнічала каля 10 акцыянерных таварыстваў, якія адкрывалі буйныя прадпрыемствы. У стварэнні акцыянерных кампаній актыўны ўдзел прымалі банкі, якія валодалі значнымі капіталамі. Галоўныя сферы ўкладання сродкаў для камерцыйных банкаў гандаль, пярвічная апрацоўка лесу і льну. Найбольш уплывовыя банкі: Мінскі камерцыйны банк (1873г.) вядучы ў рэгіёне; Азова-Данскі камерцыйны банк (з 1871г. філіялы ў Мінску, Магілёве, Пінску); Пецярбургска-Азоўскі банк у 90-я гг. меў аддзяленне ў Мінску; Дзяржаўны банк меў 5 аддзяленняў у губернскіх гарадах; Віленскі прыватна-камерцыйны банк (філіялы ў Бабруйску, Гомелі, Гродне і Слоніме); Камерцыйны банк у Беластоку.

Фабрычна-заводская прамысловасць садзейнічала росту гарадоў. Але буйныя прамысловыя цэнтры на Беларусі не сфарміраваліся. Беларуская прамысловасці спецыялізавалася на перапрацоўцы сельскагаспадарчай, лясной і мінеральнай сыравіны, прадпрыемствы размяшчаліся пераважна ў сельскай мясцовасці.

Галоўныя галіны вытворчасці на Беларусі гэта харчовая (пераважна вінакурная) прамысловасць; дрэваапрацоўчая (запалкавая і папярова-друкарская); тэкстыльная; металаапрацоўчая прамысловасць разам з чыгуначнымі майстэрнямі; сілікатна-керамічная і будаўніча-рамонтная прамысловасць, выраб шкла; гарбарная; хімічная прамысловасць.

Прамысловасць Беларусі знаходзілася ў залежнасці ад сусветных эканамічных крызісаў. Пад час крызісаў 18731875 і 18811882гг. на Беларусі найбольшыя страты панеслі дробная вытворчасць і мануфактуры, але фабрычна-заводская прамысловасць не была закранута. Крызісы зявіліся штуршком да замены дробнай і мануфактурнай прамысловасці фабрычнай. Бурны прамысловы ўздым прыйшоўся на 90-я гг. Пад час яго сярэднегадавыя тэмпы прыросту прадукцыі склалі 8,2%. Асабліва хутка развівалася буйная прамысловасць (рост на 13,3%). З 1890 да 1900г. узнікла 16 тыс. новых прадпрыемстваў; удзельная вага беларускай прамысловасці ў прамысловасці Расіі склала каля 5%, колькасць рабочых 10%. У цэлым прамысловасць Беларусі ў параўнанні з іншымі раёнамі Расіі дасягнула сярэдняга ўзроўню развіцця.

 

4. Развіццё транспарту, сродкаў сувязі, гандлю. Фарміраванне буржуазіі і пралетарыяту

 

Транспартная сетка на Беларусі ў гэты перыяд складалася з водных шляхоў, сухапутных шасэ, чыгунак.

Чыгуначнае будаўніцтва пачалося ў 60-я гг. Як вынiк паскорылася развіццё прамысловасці, пашырыўся гандаль, вырасла таварнасць сельскай гаспадаркі, пашырыўся тэхнічны прагрэс, паскорылася спецыялізацыя эканомікі раёнаў, сфарміраваліся ўсерасійскі і абласныя рынкі, акрэсліўся грамадскі падзел працы, больш актыўнай стала міграцыя насельніцтва.

Пецярбургска-Варшаўская чыгунка першая на Беларусі (прайшла праз Гродна ў 1862г.). У 1866г. адкрыты Дзвінска-Полацка-Віцебскі ўчастак Рыга-Арлоўскай чыгункі працягласцю 245 вёрстаў. Чыгунка склала значную канкурэнцыю суднаходству па Заходняй Дзвіне, паскорыла эканамічнае развіццё рэгіёну. Маскоўска-Брэсцкая чыгунка (70-я гг.) важнейшая ў эканамічных і ваенных адносінах. Лібава-Роменская чыгунка (18711874гг.) прайшла праз Вільню, Маладзечна, Мінск, Асіповічы, Бабруйск, Жлобін. Мела важнае эканамічнае значэнне. Прывіслінская чыгунка (1873г.) прайшла праз Брэст на Кіеў. Палескія чыгункі (80-я гг.) складаліся з некалькіх ліній, звязалі Пінск, Жабінку, Лунінец, Гомель, Беласток, Баранавічы, Бранск, Асіповічы, Старыя Дарогі паміж сабой і раней пабудаванымі чыгункамі. Мелі важнае эканамічнае значэнне. Пецярбургска-Адэская чыгунка (1902г.) прайшла праз Віцебск, Оршу, Магілёў, Жлобін.

У пачатку XX ст. Беларусь была на адным з першых месцаў па насычанасці чыгункамі ў Расіі. Узніклі буйныя чыгуначныя вузлы: Мінск, Віцебск, Гомель, Орша, Брэст, Баранавічы.

Водныя шляхі зносін атрымалі другараднае значэнне. Тым не менш, грузапаток на іх таксама павялічваўся. Па Прыпяці, Бярэзіне, Сожы плавала ў 1900г. 310 непаравых і 23 паравыя судны. Хутка развівалася паравое суднаходства на Немане і Заходняй Дзвіне.

У гандлi на гэты час памяншацца роля кірмашоў, расце роля крамнага і магазіннага гандлю, у канцы XIX ст. склаліся мясцовыя (абласныя) рынкі. Цэнтрамі абласных рынкаў становяцца найбольш буйныя гарады: Мінск, Віцебск, Магілёў, Гомель, Гродна, Брэст і Пінск. Характар сувязяў паміж рынкамі вызначаўся асаблівасцю эканамічнага развіцця (спецыялізацыяй) кожнага з раёнаў. Да пачатку XX ст. Беларусь мела трывалыя гандлёвыя сувязі з рознымі рэгіёнамі Расіі, стала часткай усерасійскага рынку. Для гандлю Беларусі была характэрна перавага вывазу сельскагаспадарчай сыравіны і лясных матэрыялаў, увоз прамысловых тавараў і збожжа.

Развіццё капіталістычных адносін стымулявала сацыяльныя працэсы фарміраванне грамадскіх класаў буржуазіі і пралетарыяту. Крыніцы фарміравання прамысловай буржуазіі гэта: дваране (уладальнікі вінакурань, лесапільных, цукровых, крухмала-патачных, мукамольных, вінакурных, смола-шкіпідарных, суконных, металаапрацоўчых, цагельных, кафляных, шкляных і іншых прадпрыемстваў); заможныя мяшчане (гандляры-скупшчыкі), што арандавалі і выкуплялі прамысловыя прадпрыемствы; купцы; заможныя рамеснікі; сяляне (валодалі 16 мануфактурамі і фабрыкамі ў харчовай, гарбарнай, тэкстыльнай, дрэваапрацоўчай і сілікатнай галінах).

Згодна з перапісам 1897г. ў пяці заходніх губернях да дробнай буржуазіі адносіліся 103 тыс. чал., сярэдняй 47 тыс., буйной 33 тыс. чал. Па нацыянальным складзе гэта яўрэі 60%, беларусы 17%, рускія 10%, палякі 10%, іншыя нацыянальнасці да 3%.

Асноўныя крыніцы фарміравання пралетарыяту гэта: збяднелыя сяля