Заходняя Беларусь у складзе польскай дзяржавы ў 1921-1939 гг.
Информация - История
Другие материалы по предмету История
°нне гаспадаркі, за кошт дзяржавы будавалі жылыя памяшканні. Землі дзяржаўнага фонду (парцэлі) прадаваліся праз сельскагаспадарчы банк. Памешчыкі, маёнткі якіх падлягалі парцэляцыі, выкарыстоўвалі права выбару пакупніка і рэалізавалі зямлю спекулянтам.
Камасацыя мерапрыемства, якое прадугледжвала ліквідацыю цераспалосіцы шляхам масавай хутарызацыі. Дзяржава абяцала павялічыць надзелы малазямельных сялян, якія згаджаліся на камасацыю. Аднак сяляне павінны былі плаціць за землеўпарадкаванне кожнага гектара ад 14 да 20 злотых, асобная плата спаганялася за складанне праектаў меліярацыі, утрыманне землеўпарадчыкаў, перанясенне дарог і г.д. Працэс камасацыі меў два этапы да 1927г. па дабраахвотнаму прынцыпу, з 1927г. прымусовы.
Сервітут права сялян на сумеснае з памешчыкамі карыстанне зямельнымі ўгоддзямі і лясамі. У 1927г. сервітутамі карысталася 10% сялянскіх гаспадарак. Пад час правядзення рэформы сервітуты ліквідаваліся, замест іх сяляне атрымлівалі аднаразавую грашовую кампенсацыю.
У выніку рэформы на Беларусі налічвалася 4.640 ваенных асаднікаў. Пакупку зямлі ажыццявіла частка сярэдніх, бядняцкіх гаспадарак і дробных арандатараў. Да 1935г. (у параўнанні з 1921г.) павялічылі свае землеўладанні: бядняцкія гаспадаркі на 2,1 га, серадняцкія на 2,7 га, кулацкія на 3,9 га. Памешчыцкае землеўладанне паменшылася прыкладна на 13%. Прадажа-пакупка зямлі працягвалася да 1939г. Да 1939г. на хутары было выселена 43% гаспадарак (каля 50% сялянскай зямлі). Да 1939г. былі ліквідаваны сервітуты. Большая частка сервітутнай зямлі перайшла памешчыкам, сяляне атрымалі невялікую грашовую кампенсацыю. Ад ліквідацыі сервітутаў больш за ўсіх пацярпелі бядняцкія гаспадаркі. Многія з іх ужо не мелі магчымасці трымаць нават адну карову. Узровень вытворчасці сельскай гаспадаркі 1913 года быў дасягнуты толькі да 1929 года.
Аграрная рэформа мела буржуазны характар. Яна садзейнічала ліквідацыі паўпрыгонніцкіх адносін, канцэнтрацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. У яе выніку ўмацоўваўся стан дробнай сельскай буржуазіі. Але рэформа не знішчыла буйное памешчыцкае землеўладанне, не спыніла збяднення вёскі.
Значнай праблемай была перанаселенасць вёскі. На 1931г. у заходнебеларускім краі налічвалася прыкладна 700 тыс. чалавек залішняй рабочай сілы. Прамысловасць не развівалася, і немагчымасць рэалізаваць сябе на радзіме вымушала да масавай эміграцыі. З 1925 па 1938г. эмігрыравала 78,1 тыс. чалавек. Штогод дзесяткі тысяч працоўных выязджалі ў іншыя краіны на сезонныя работы.
Аграрная вытворчасць Заходняй Беларусі знаходзілася ў складаным становішчы. Ствараліся ўмовы для развіцця па капіталістычнаму шляху, але аграрныя рэформы не саправаджаліся аднаўленнем усёй эканомікі краю. Да таго, развіццё капіталістычных адносін у вёсцы ішло па вядомым прускім шляху, з захаваннем буйнога памешчыцкага землеўладання і шматлікіх рэшткаў феадалізму.
4. Узровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва Заходняй Беларусі ў 19211939 гадах
Роля Заходняй Беларусі як каланіяльнай акраіны Другой Рэчы Паспалітай асуджала значную частку насельніцтва на нізкі жыццёвы ўзровень і беднасць. Агульнай праграмы развіцця сацыяльнай сферы краю не існавала, дабрабыт насельніцтва залежыў ад умоў развіцця гаспадаркі, якая залежыла, ў сваю чаргу, ад перыядычных эканамічных крызісаў.
Вельмі цяжкімі былі ўмовы працы для рабочых прамысловых прадпрыемстваў. Адсутнічала тэхніка бяспекі і аховы працы, наглядаўся рост траўматызму. Працягласць працоўнага тыдня афіцыйна складала 8 гадзін, фактычна 1012, у сельскай мясцовасці 16 гадзін.
З 1929г. ва ўмовах крызісу адбываюцца масавыя звальненні, зніжаецца заработная плата, павялічваецца працягласць працоўнага дня, адмяняецца сацыяльнае страхаванне. Законы 1933г. далі прадпрымальнікам правы павялічваць рабочы дзень, скарачаць водпуск з 8 да 4 дзён, ліквідаваць сістэму сацыяльнага страхавання. Дапамога па хваробе скарачалася з 39 да 26 тыдняў.
У гады крызісаў зніжаўся рэальны заробак рабочых. У 1931г. ён склаў каля 70%, а ў 1933г. каля 40% ад узроўню 1928г. Адначасова сярэдні заробак беларускага рабочага, а гэта каля 20 злотых у тыдзень, складаў ад 30 да 50% сярэдняга заробку рабочых цэнтральнай Польшчы. Часта яна выдавалася ў выглядзе талонаў у магазін і крамы, дзе рабочыя павінны былі купляць тавары і прадукты па завышаных цэнах. Аплата працы жанчын складала 2550% ад заробку мужчын. Сельскагаспадарчыя рабочыя атрымлівалі заработную плату пераважна сельскагаспадарчай прадукцыяй.
Афіцыйная колькасць беспрацоўных у Заходняй Беларусі на 1936г. склала 25,5 тыс. чалавек (улічваліся толькі прамысловыя рабочыя). Рэальнае беспрацоўе было значна большым. Не ўсе афіцыйныя беспрацоўныя атрымлівалі дапамогу, малымі былі яе памеры: у 19361937гг. на аднаго беспрацоўнага ў месяц выдаткавалася 45 злотых, для сямі з 45 чалавек 1214 злотых, для сямі з 6 і больш чалавек 1620 злотых. Той, хто атрымліваў гэтую дапамогу, павінен быў працаваць на грамадскіх работах. Беспрацоўе адна з прычын масавай эміграцыі.
Існавалі дзесяткі розных падаткаў і збораў (пазямельны, царкоўны, капытковы, меліярацыйны, падаходны, дарожны, маставы, канцылярскі, ураўняльны і інш.). Агульная сума падаткаў у 1931г. было больш у 4 разы за 1913г. Падатковая стаўка пазямельнага падатку складала з гаспадаркі ад 5 да 15 га 2,15 злотых з га; з гаспадаркі ад 60 да 100 га 2,03 злотых з га; з гаспадаркі памерам звыш 2000 га 1,01 злоты з гектара. За сваечасовым выкананнем сачылі фінансавыя інспектары (секвестратары) і суд?/p>