Заснавальнікі літаратурнага аб'яднання "Маладняк"
Информация - Литература
Другие материалы по предмету Литература
ваімі ўстойлівымі вобразамі-сімваламі. Яны ўмоўна падзяляюцца на дзве групы: вобразы, якія ўвасабляюць старое кепскае жыццё, ад якога варта адмовіцца і якое варта закрэсліць, і вобразы, што ўвасабляюць шчасліную светлую будучыню, пачатак якой пакладзены рэвалюцыяй. Апантаная вера ў тое, што новае грамадства вядзе наперад прыгожая, светлая мэта і нават святая ідэя, якая робіць апраўданымі любыя ахвяры, становіцца пануючым пафасам твораў. Адмаўленне старога антаганістычнага ладу жыцця звязваецца ў Чарота з такім шэрагам вобразаў, як вечная ноч, чорная ноч, сцюжа, зіма, гразь балот, жывое балота, стары ланцуг, могілкі, пакрыўджаныя вузнікі, босыя, гэта колішнія абяздоленыя жыхары дрыгвы, якія спалі цяжкім сном. Але светлая раніца волі тыповы вобраз з другога шэрагу мастацкіх апазіцый перамагае цемру ночы, настае новы час і новае жыццё. Следаванне такім устаноўкам даводзіла паэтычную ідэю да празмернай гіпербалізацыі. Паміж матывамі адмаўлення старога і апявання новага прысугнічае матыў стыхіі (буралом, завіруха), якая бязлітасна нішчыць стары лад і расчышчае шлях яскравай дзённіцы новых дзён. Матывам вечнай буры прасякнуты ўвесь чаротаўскі зборнік Завіруха. Падобная мадэль свету прысутнічае ў вершах М. Чарота А я іду, Вокліч мой, Гром, Вечная бура, Буралом, Заціхне бура, і сонца гляне..., Свінцовы дождж мые ўсходы вясны... і інш. Вобразны лад буралому-завірухі дапаўняецца ў Чарота дымам-пажарам таксама ўстойлівым сімвалам знішчэння старога дзеля пабудовы новага.
У 1929 г. выйшаў з друку чарговы (і апошні) зборнік вершаў М. Чарота Сонечны паход. У вершах гэтага зборніка побач са старымі тэматычнымі апазіцыямі супрацьпастаўленне мінулага гаротнага жыцця і светлай вялікай будучыні, шлях да якой адчыніўся пасля рэвалюцыі зявіліся і новыя, а менавіта: Захад чорны і змрочны, дзе працоўныя ў цяжкім палоне, Захад, які трэба яшчэ апавіць пажарам з Усходу. Як і раней, часта выкарыстоўваў Чарот у вершах гэтага зборніка вобразы прыродных зяў: вясны, восені, зімы. Так, вясна гэта найперш май, сімвал рэвалюцыйнага абнаўлення, новага жыцця, радасці і шчасця. Восень мае два вобразныя значэнні. Настроі суму і жалю, восеньскай маркоты гэта сімволіка старога свету. Восень Кастрычнік, рэвалюцыйнае вогнішча, вобразны прадспеў вясны гэта сімвалічная вясновая восень. У ключы пераважна такіх вобразаў раскрыта Чаротам і тэма Заходняй Беларусі. Адзін з вершаў гэтай тэмы названы Зіма (1926), і гэты назоў, ужо сам па сабе сімвалічны, настройвае на ўспрыняцце жыцця там у змрочных сцюдзёных фарбах. Гіпербалічная метафорыка ў вершы таксама выводзіць паэта на матыў сусветнай восені, і ён сцвярджае: Вясенняй восені чакаюць там штодзённа....
Адной з асаблівасцей паэтыкі М. Чарота, што яскрава адбілася ў зборніку Сонечны паход, зяўляецца блочная стылістыка. Блочная пабудова страфы выяўляецца ў тым, што радкі верша існуюць паасобку, існуюць як бы самі па сабе, іх зядноўвае толькі нейкі самы агульны сэнс. У вершах такога плана мноства няскончаных фраз, што стварае адчуванне, быццам у фразе шмат прапушчана, застаюцца толькі звязачныя ланцужкі, якія і ўтвараюць тэматычныя і стылявыя блокі (верш Атаман, 1925). Прыкметы блочнай стылістыкі ўласцівыя і аднаму з праграмных дэкларатыўных вершаў Чарота Камсамолія (1926), дзе ён імкнуўся паяднаць Беларусь (нацыянальны традыцыйны пачатак) і Камсамолію (рэвалюцыйны, абнаўленчы пачатак).
У 30-я гады М. Чарот практычна адышоў ад літаратурнай дзейнасці. Пасля працэсу 1930 г., калі ўсе праявы нацыянальнага жыцця былі асуджаны як нацыянал-дэмакратызм, Чарот, на жаль, прычыніўся да асуджэння тых пісьменнікаў і грамадскіх дзеячаў, з кім не так даўно разам тварыў літаратуру і змагаўся за Беларусь у 1919 г. У вершы Суровы прыгавор падпісваю першым ён называў іх ваўкамі лютымі... ў авечай скуры і сцвярджаў: А справа вашых рук і ваша незалежнасць Гандлярства дзікае загубленым сумленнем. Як пісьменнік ён вычарпаўся ў 20-я гады. Чаротавы нешматлікія вершы 30-х гадоў (Чырвонаармейская, Завод і зямля, Калгас Бязбожнік, усе 1931; Мы заклікаем, Агітцягніку, абодва 1933) страчваюць мастацкую навізну і тую своеасаблівую паэтыку, якою поўніліся нават апалагетычныя ранейшыя вершы Чарота, бо іх сагравала натхнёная вера ў будучыню і ідэал то прагматычна заземлены, як трактар і электраплуг, то адцягнены, як прыгожа-светлая даль.
Не толькі ў лірыцы, але і ў паэмах М. Чарот імкнуўся знайсці новыя вобразныя сродкі, каб адлюстраваць блізкія яго сэрцу рэвалюцыйныя перамены жыцця.
Самай вядомай і першай па часе стварэння зяўляецца паэма Босыя на вогнішчы (1921) вобразна-алегарычнае адлюстраванне рэвалюцыйных падзей на Беларусі. Твор складаецца з дваццаці раздзелаў па сутнасці дваццаці асобных вершаў, звязаных агульнасцю падзей і матываў (дарэчы, гэта дало падставы даследчыкам параўноўваць паэму са славутымі “Дванаццацю” А. Блока). Сюжэта як такога ў паэме няма, кожны верш-раздзел зяўляецца паэтычнай ілюстрацыяй да зменлівых гістарычных падзей, што ўплывалі на лёс Беларусі ў час рэвалюцыйнай віхуры. Босыя, галоўны калектыўны персанаж твора, адна з форм эстэтычнай гіпербалізацыі. У 1920-я гг. крытыкай было шмат “з