Еўфрасіння Полацкая

Информация - Литература

Другие материалы по предмету Литература

±едным.

"Жыціе" апавядае, што аднойчы ў сне анёл узяў Еўфрасінню за руку і адвёў за дзве вярсты ад горада ў Сяльцо, дзе на беразе Палаты стаялі драўляная царква Спаса і мураваны храм-пахавальня полацкіх епіскапаў. На тым месцы нябесны госць прамовіў: "Тут належыць быць табу!"

Сон паўтараўся тройчы. Тае самае начы нешта падобнае снілася полацкаму епіскапу: анёл загадаў яму ўвесці рабу Божую Еўфрасінню ў Спасаўскую цэркаўку. Уладыка пачуў прароцтва пра бога-абранасць князёўны, якую чакалі святое жыццё і царства нябеснае.

Паклікаўшы дзядзьку Еўфрасінні полацкага князя Барыса, яе бацьку Святаслава і знаных палачанаў, епіскап Ілля абвясціў чарніцы. што аддае ёй Сяльцо. Тая памалілася ў Сафійскім саборы і, узяўшы з сабою адну манашку, выправілася на паказанае анёлам месца...

У царкве Спаса яна звярнулася да Усявышняга з такімі словамі:"Ты, Госпадзе, даючы святым сваім апосталам запавет, наказаў не насіць з сабою нічога, акрамя посаха. Я ж, слухаючыся слова Твайго, прыйшла сюды, нічога не ўзяўшы, маючы ў сабе толькі слова Тваё... А з багацця ёсць у мяне адно гэтыя кнігі, з якіх мае ўцеху душа і ўзвесяляецца сэрца..."

У Сяльцы Еўфрасіння заснавала жаночы манастыр. Здарылася тое за жыццём Барыса Усяславіча, значыцца, не пазней 1128 года, калі князь памёр. Неўзабаве пры новай царкве Багародзіцы Чарадзеева ўнучка стварае яшчэ адзін манастыр- мужчынскі.

У манастырах Еўфрасіння адчыніла майстэрні па перапісванні кніг- скрыпторыі.

Памочніцамі і апораю Еўфрасінні былі сёстры: родная Гардзіслава ( у манастве Еўдакія) і стрыечная Звеніслава (Еўпраксія).

Сёстры заставаліся разам усё далейшае жыццё. Еўпраксію асветніца абрала спадарожніцаю, выпраўляючыся ў канцы зямнога шляху ў Ерусалім. Роднай сястры, пакідаючы Полацк, яна даручыла "ўладарыць і кіраваць абодвума манастырамі". Пазней тая, відаць, заняла месца ігуменні і працягвала асветніцкую дзейнасць сваёй настаўніцы.

Цягам стагоддзяў заснаваны Еўфрасінняю Спасаўскі манастыр перажываў і ўзвышэнні, і поўны заняпад.

Полацкая зямля- не толькі прарадзіма беларусаў, але і калыска беларускай культуры. Еўфрасіння была сярод рупных выхавальнікаў гэтага "дзіцяці". Нястомна збіраючы вакол сябе таленты, яна стала нашай першаю мецэнаткай.

Высокі ўзлёт полацкай школы дойлідства засведчыла стварэнне Спасаўскай, або Спаса- Праабражэнскай (цяпер яе часта не зусім правільна называюць Спаса-Еўфрасіннеўскай) царквы- неацэннага помніка сусветнай культуры.

З імем князёўны-ігуменні звязана і з'яўленне на нашай зямлі абраза Божае Маці, вядомага як Адзігітрыя Полацкая.

Побач з імёнамі асветніцы Еўфрасінні і дойліда Іаана заўсёды ўзнікае трэцяе- Лазар Богша. Магчыма, у ягонай ювелірнай майстэрні юная Прадслава выбірала сабе аздобы, асцярожліва дакраналася да маленькіх тыгляў, захаплялася шматкалёрнымі абразкамі. Зрабіўшыся ігуменняй, яна замовіла слыннаму майстру крыж-каўчэг дзеля прысланых з Царгорада і Ерусаліма Хрысціянскіх рэліквій. Такі важны заказ ювелір мусіў выконваць пад наглядам ігуменні, якая, відаць, была аўтаркаю эскіза святыні, і зробленага на ёй вялікага надпісу.

Свой шэдэўр Богша стварыў у 1161 годзе.

Крыж шасціканцовы. Ягоная форма сімвалізуе Сусвет, створаны Богам, як вядома, за шэсць дзён. Аснова крыжа-кіпврысавае дрэва, з якога выраблялі асабліва важныя культавыя рэчы.

Рэліквія мае вышыню каля 52 сантыметраў; даўжыня верхняе папярэчкі-14, ніжняе-21, таўшчыня-2,5. З верху і знізу дрэва закрывала дваццаць адна залатая пластка з каштоўнымі камянямі, арнаментамі і дваццаццю эмалевымі абразкаміЮ якія нічым не саступаюць сусветна вядомым візантыйскім эмалям.

У першай частцы тэксту паведамляецца кошт дарагіх металаў і камянёў, што пайшлі на аздабленне крыжа. Змешчаны на крыжы заклён, безумоўна, дзейнічаў на сучаснікаў Еўфрасінні. Нейдзе ш канцы 12 стагоддзяў рэліквію вывезлі з Полацка смаленскія князі. Захапіўшы ў 1514 годзе Смаленск, вялікі князь Васіль 3 забраў крыж з кафедральнага Успенскага сабора ў Маскву. Смаленцы, дарэчы, ужо мелі копію святыні.

23 траўня (ст. стылю) 1841 года хросны ход перанёс рэліквію з Сафійскага сабора ў храм Спаса. Крыж паклалі ў келлі, дзе асветніца пражыла свае апошнія гады.

У 1921 годзе крыж святой Еўфрасінні рэквізавалі бальшавікі. З-пад апекі духавенства ён трапіў пад чорнае крыло ОГПУ.

Напрыканцы дваццатых гадоў пачынаецца расправа з беларускай інтэлігенцыяй, раскручваецца махавік сталінскіх рэпрэсій. Тым трывожным часам былы прэм'ер БНР, а тады дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея Вацлаў Ластоўскі ладзіць адмысловую экспедыцыю ў Полацк. Мэта-пошукі шэдэўра Лазара Богшы.

Крыж знайшоўся ў мясцовым фінаддзеле і быў перавезены ў Менск. Аднак паступ на беларускую культуру працягваўся. "Чыстка" ішла не толькі ў грамадстве, але і ў музейных сховішчах. Нацыянальныя скарбы вывозілі ў Расею, або проста знішчалі. Зладзейства напачатку чынілася пад выглядам эвакуацыі каштоўнасцяў далей ад дзяржаўнае мяжы. Страх перад "інтэрвенцыяй міжнароднай буржуазіі" нарадзіў ідэю перанесці сталіцу БССР у Магілёў, куды пачалі пераводзіць рэспубліканскія ўстановыю У 1929 годзе туды трапіў і крыж Еўфрасінні Полацкай. Матэрыялы, апублікаваныя доктарам Вітаўтам Тумашам у нью-йоркскім часопісе "запісы Беларускага інстытута навукі й мастацтва", дазваляюць прасачыць хаду падзей.