Гісторыя эканамічнага развіцця Беларуссю ў канцы XVII - пачатку 18 ст.

Информация - История

Другие материалы по предмету История

°доў да канца XVIII ст. не дасягнула ўзроўню першай паловы XVII ст.

Галоўную ролю адыгрываць вялікія гарады на галоўных гандлёвых шляхах Віцебск, Гродна, Магілёў, Мінск.

Рамеснае насельніцтва ў вялікіх гарадах складала 30 40 %, у малых 10 25% ад агульнай колькасці жыхароў. Акрамя рамяства важным заняткам жыхароў гарадоў заставалася сельская гаспадарка, а таксама розныя промыслы рыбная лоўля, сплаў лесу і інш.

Самая вялікая рамесная група апрацоўшчыкі металаў. У сярэднім 20 30% ад агульнай колькасці рамеснага насельніцтва гарадоў. Гэта: кавалі, слесары, залатых і срэбных спраў майстры, ювеліры, меднікі, бляхары і майстры зброевай справы.

Другая рамеснікі па скураным вырабе. У Мінску іх каля 22% ад усіх рамеснікаў.

Трэцяя майстры па вырабе адзення: краўцы, ткачы, прадзільшчыцы, суконшчыцы, шапачнікі, футравікі і інш. Іх было значна менш.

Чацвёртая рамеснікі будаўнічых спецыяльнасцяў цесляры, столяры, цагельнікі, муляры, пячнікі, шкляры. Значная частка гарадскіх рамеснікаў займалася вырабам прадуктаў харчавання. Па буйных гарадах налічвалася 45-60 рамесных прафесій.

Пануючае становішча ў гарадах заставалася за цэхавым рамяством, але колькасць цэхаў змяншалася да канца XVIII ст. Адначасова расла колькасць рамеснікаў па-за межамі цэха. Яны пачалі выкарыстоўваць наёмных работнікаў. Такое становішча павялічвала канкурэнцыю і садзейнічала разбурэнню сярэдневяковай арганізацыі вытворчасці.

У XVIII ст. на Беларусі зявілася мануфактурная вытворчасць, заснаваная на раздзяленні працы і ручной тэхніцы. Для іх характэрна выкарыстоўванне прасцейшых машын і значныя рынкавыя сувязі.

Першыя прадпрыемствы адчынялі буйныя феадалы, якія мелі магчымасці для арганізацыі мануфактур у сваіх маёнтках і танную рабочую сілу прыгонных сялян (вотчынныя мануфактуры).

Акрамя магнатаў, актыўны ўдзел у развіцці мануфактурнай вытворчасці прымаў кароль РП Станіслаў Аўгуст. Па яго загаду галоўны ўпраўляючы эканоміямі, якія належалі каралю ў Беларусі і Літве Антоній Тызенгауз у 60 70-я гг. XVIII ст. стварыў больш за 20 буйньх прамысловых прадпрыемстваў у каралеўскіх эканоміях, у тым ліку больш за 15 мануфактур у Гродне, у Брэсцкай эканоміі металургічны завод у Рудні і суконную фабрыку ў Брэсце. У канцы XVIII ст. на Беларусі дзейнічала звыш 50 прадпрыемстваў мануфактурнага тыпу.

 

Гандаль

 

Ажывіліся гандлёвыя аперацыі як на ўнутранным рынку, так і са знешнімі рынкамі толькі ў другой палове XVIII ст. Гэтаму садзейнічала:

- ўзнаўленне сельскай гаспадаркі,

- уздым рамеснай вытворчасці і развіццё мануфактуры;

- пашырэнне таварна-грашовых адносін;

- паляпшэнне сродкаў зносін.

У развіцці ўнутранага гандлю асноўная роля ў кірмашоў. Найбольш буйнымі былі кірмашы ў Мінску, Шклове, Бешанковічах і Зэльве. Рэгулярны гандаль праз крамы вядзецца пры буйных мануфактурах у Гродне, Кобрыне, Паставах і іншых гарадах.

Знешні гандаль гэта вываз традыцыйных тавараў: воску, мёду, шчаціння, скуры. Пашырыўся вываз ільну, пянькі, канаплянага і льнянога семя, зерня, лясных матэрыялаў, паташу, смалы, дзёгцю, рагожы. Асноўныя пункты вывазу балтыйскія порты Гданьск, Крулявец, Рыга. Паралельна пашыраліся гандлёвыя сувязі з Расіяй і Украінай.

Такім чынам, у другой палове XVIII ст. Беларусь зрабіла значны крок наперад у сваім эканамічным развіцці. Завяршылася аднаўленне вырашальнай галіны эканомікі сельскай гаспадаркі. Наглядаюцца далейшы рост рамяства і паступовае перарастанне яго ў дробную таварную вытворчасць. Больш шырокае развіццё набывае працэс стварэння прамысловых прадпрыемстваў мануфактурнага тыпу, якія ў болышай ступені былі звязаны з рынкам. Актывізуецца гандаль, умацоўваюцца і пашыраюцца гаспадарчыя сувязі Беларусі з іншымі краінамі.

Сацыяльна-эканамічнае значэнне далучэння Беларусі да Расіі

 

Галоўнымі прычынамі падзення Рэчы Паспалітай былі наступныя:

1. Заняпад эканомікі РП.

2. Феадальная анархія, права на канфедэрацыі (узброеныя выступленні супраць улады). Існаванне права liberun veto.

3. Ваеннае аслабленне Рэчы Паспалітай. Адсутнасць рэгулярнага войска.

4. Дэмаралізацыя і маральнае разлажэнне феадалаў. Вялікія грошы прапіваліся і прайграваліся ў карты.

Повады да падзелаў рэлігійныя супярэчлівасці (ураўнанне ў правах жыхароў розных веравызнанняў) (першы падзел), барацьба з ідэямі французскай рэвалюцыі (другі і трэці падзел).

Жнівень 1772 г. першы падзел РП. У склад Расіі былі ўключаны Інфлянцкае ваяводства, найбольшая частка Полацкага, амаль усё Віцебскае ваяводства, усё Мсціслаўскае і ўсходняя частка Рэчыцкага павету Мінскага ваяводства (з Рагачовам, Прапойскам, Чачэрскам і Гомелем).

Студзень 1793 г. другі падзел РП. Да Расіі адышлі Правабярэжная Украіна, а таксама цэнтральная частка Беларусі з гарадамі Мінскам, Барысавам, Бабруйскам, Рэчыцай, Слуцкам, Навагрудкам, Пінскам і Мазыром.

Пасля падаўлення паўстання 1794 г. адбыўся трэці падзел РП (1795 г.). Расія далучыла Літву, заходнюю частку Беларусі і Заходнюю Валынь.

На беларускіх землях была ўведзена агульнарасійская сістэма кіравання. У пачатку XIX ст. Беларусь з насельніцтвам больш 3 млн. чалавек склала Віцебскую, Магілёўскую, Мінскую, Гродзенскую і Віленскую губерні.

Пачаліся падараванні земель з сялянамі рускім памешчыкам і асабліва буйным военачальнікам і дзяржаўным чыноўнікам (Пацёмкін, Румянцаў-Задунайскі, Чарнышоў і інш.). Усяго ў 1772 1801 гг. на Беларусі ў рукі новых уладальнікаў перайшло больш за 200 тыс. сялян мужчынскага ?/p>