Гістарычная самаідэнтычнасць насельніцтва Беларусі ў 11 - 17 стст

Курсовой проект - Разное

Другие курсовые по предмету Разное

?ам, ліцвінам, гэта значыць італьянцам, паходзячым ад італійскай крыві”[68]. Супрацьпастаўляецца свабода і незалежнасць літоўцаў у параўнанні з залежнасцю і рабствам “рутэнаў, над якімі тады, як і над маскавіцянамі, панавалі заволскія татары”[69]. Толькі літоўцы зяўляюцца стваральнікамі Вялікага Княства, яны і толькі яны, без дапамогі мясцовага русінскага насельніцтва, вызваляюць землі сучаснай Украіны і Беларусі ад мангола-татараў: “Тады з уласцівай ім адвагай, выбавіўшы рутэнскі народ (populis Ruthenicis), землі і крэпасці ад татарскага і баскакскага рабства, яны падпарадкавалі сваёй уладзе ўсё ад мора Жамойцкага, званага Балтыйскім, да Понта Эўксінскага … распаўсюдзіліся на поўнач да самай скрайняй і самай блізкай да стольнага месца Масковіі крэпасці [называнай] Мажайскам”[70]. Падобныя погляды былі характэрныя і для Аўгустына Ратундуса. Сапраўдная літоўская літаратурная мова лаціна, таму яе патрэбна ўвесці ва ўжытак у законах, пасланнях і нават у паўсядзённым жыцці ў якасці гутарковай мовы. “Руская” (старабеларуская) мова кваліфікавалася ім як мова чужая, грубая і варварская[71].

Гэтая схема русінскай гісторыі выразна кантраставала з “Кронікай…” Мацея Стрыйкоўскага. Знакаміты храніст імкнуўся паказаць гісторыю Кіеўскай Русі ў непарыўным адзінстве з гісторыяй Літвы. У яго не выклікаў сумненняў той факт, што спадкаемцамі гістарычнай спадчыны Кіеўскай Русі зяўляюцца русіны, насельнікі беларускіх і украінскіх земляў ВКЛ. Вельмі паказальныя ў сувязі з гэтым згадкі Стрыйкоўскага пра тое, што той ці іншы знакаміты род Вялікага Княства паходзіць ад князёў Кіеўскай Русі[72]. Стрыйкоўскі імкнуўся выступаць выразнікам інтарэсаў усяго “палітычнага народу” ВКЛ. У сувязі з гэтым варта звярнуць увагу на тую акалічнасць, што храніст выводзіў ад аднаго міфічнага першапродка Асармата і славянаў, і літоўцаў[73]. Разам з гэтым Стрыйкоўскі падкрэсліваў большую старажытнасць і слаўнасць дзяржаўнай традыцыі ды гісторыі Русі ў параўнанні з этнічнай Літвой. Паказальна, што ніводны спіс агульнадзяржаўнага летапісу 2 зводу 16 ст. не ўтрымоўвае нават згадкі аб першапачатковай залежнасці літоўскіх плямёнаў ад Русі. А Стрыйкоўскі дэтальна апісаў у сваім знакамітым творы факты першапачатковай данніцкай залежнасці літоўскіх плямёнаў ад “русінаў”, шматлікія перамогі ўсходнеславянскіх князёў над сваімі суседзямі балтамі, падкрэсліваў першапачатковую культурную перавагу Русі над Літвой[74]. Толькі феадальная дробнасць, унутраныя звадкі сярод “рускіх” князёў ды мангола-татарскае нашэсце прывялі да таго, што колішнія магутныя “рускія” ўладары мусілі падпарадкавацца сваім былым даннікам, а слаўная традыцыя Кіеўскай манархіі перайшлa да Вільні[75]. З аднаго боку, Стрыйкоўскі безумоўна верыў у рымскае паходжанне літоўцаў, меў дзяржаўны ліцвінскі патрыятызм, і з замілаваннем апяваў слаўную мінуўшчыну Літвы і Жамойці, а з другога - падкрэсліваў факты мужнасці ды слаўнай вайсковай гісторыі “рускіх” славянскіх народаў яшчэ з часоў Аляксандра Македонскага, іх перамогі над візантыйскімі імператарамі ды вельмі ранняе набыццё пісьмовага статуса славянскай мовай, пачатак скарыстання глаголіцы “Русакамі, Масквой і Балгарамі” нашмат раней за ўзнікненне пісьменнасці ў палякаў[76]. Менавіта таму “Кроніка…” Стрыйкоўскага карысталася надзвычайнай папулярнасцю на беларускіх і ўкраінскіх землях.

Такім чынам можна з ўпэўненасцю лічыць, што пачатак сваёй гістарычнай традыцыі адукаваная частка насельніцтва Беларусі ў 14 - 16 стст. адназначна звязвала з Кіеўскай Руссю. Бяспрэчна, што пераважная большасць праваслаўнага набілітэта і мяшчанства беларускіх земляў у сярэдзіне 15 - 16 ст. ужо ўспрымала ВКЛ як “сваю” дзяржаву і выказвала палітычную лаяльнасць да яе ўладароў[77]. Аднак, як вынікае з наратыўных крыніцаў таго часу, ВКЛ успрымалася імі толькі як “сучасная Бацькаўшчына”(“present faterland”), якая ў сілу абставінаў заняла месца “даўняй Бацькаўшчыны”Кіеўскай Русі.

Гэтая сітуацыя істотна не змянілася і ў 17ст. Шматлікія рукапісныя зборнікі энцыклапедычнага зместу, створанныя на тэрыторыі Беларусі ў 16 17 стст., як правіла пачыналіся гістарычнай часткі - “Сказания о русских князьях от кого кто родился”, дзе пералічваліся ўсе вялікія князі кіеўскія. У Чэццях-Мінеях, іншых жыційных зборніках, створаных у беларускіх скрыпторыях у 16 18 стст. абавязкова змяшчалася “Пахвала” князю Уладзіміру Хрысціцелю і ягонай бабулі княгіне Вользе, жыціі Барыса і Глеба. Гэтая традыцыя была аднолькава характэрная і для праваслаўных, і для ўніятаў[78].

У канцы 16 - першай палове 17 ст. мы назіраем пачатак працэсу дывергенцыі былой адзінай русінскай свядомасці на ўласна беларускую і ўкраінскую. Працэс гэты пачаўся пасля Люблінскай уніі і набраў яшчэ большай моцы пасля Берасцейскай царкоўнай уніі. Ён быў абумоўлены таксама развіццём такой спецыфічнай рысы украінскай гісторыі, не тыповай для Беларусі, як казацтва[79]. Узорнымі для ўласна украінскай гістарыяграфіі зяўляюцца палажэнні, што знайшлі адлюстраванне ў “Палинодии” Захарыя Капысценскага (1621 г.). Гістарычная канцэпцыя Захарыя Капысценскага грунтуецца на наступных тэзах: у мінулым існавалі самастойныя “панствы Роскія”, сцвярджаецца факт існавання некалькіх адметных “Руских народов” якія абяднаныя толькі праваслаўнай верай. Для яго гэта “Велікая Россія” і “Россія Малая... то ест Кіев и Литва”[80]. Але з кантэксту вынікае, што пад “Малой Россіяй” у вузкім, этнічным сэнсе, аўтар разумее сучасную Украіну. Менавіта гэты народ, паводле Капысценскага, зяўля