Утварэнне Рэчы Паспалитай
Контрольная работа - История
Другие контрольные работы по предмету История
? 22 кальвіністы і лютэране Вялікага Княства Літоўскага. Разам акт канфедэрацыі падпісалі 248 чалавек, сярод якіх - беларускі епіскап Георгі Каніскі. Маршалкам быў абраны генерал-маёр Грабоўскі.
Хоць колькасць слуцкіх канфедэратаў была такой невялікай (апрача таго, аўтэнтычнасць шэрагу подпісаў выклікала сумнеў), Кацярына ІІ адразу ўзяла іх пад сваю апеку, а для падтрымкі Слуцкай канфедэрацыі прыслала ў суверэнную дзяржаву 40-тысячнае расейскае войска.
Прусія ў сваю чаргу падтрымала канфедэрацыю пратэстантаў, якая ўтварылася ў Торуні.
Праціўнікі расейскіх уплываў абядналіся і стварылі сваю канфедэрацыю ў Бары, што на Падоллі. Да Барскай канфедэрацыі пачала далучацца шляхта Вялікага Княства. Дайшло да ваенных дзеянняў. Хоць барскія канфедэраты прасілі дапамогі ў Аўстрыі, Францыі, Турэччыны, яны не атрымалі ніякай падтрымкі і мусілі самі змагацца з намнога перасяжнай па сілах расейскай арміяй.
Пад націскам Расеі і Прусіі, калі ў Варшаве стаяла расейскае войска, калі вяліся арышты найбольш уплывовых людзей, сойм Рэчы Паспалітай у 1767 годзе прыняў пастанову аб поўных правах дысідэнтаў (паводле пастановаў першай паловы ХVІІІ стагоддзя яны мелі права на свабоду веравызнання, але не маглі займаць дзяржаўных пасадаў і г.д.). Тады ж была падпісаная Варшаўская дамова, якая давала права Расеі дзеля "абароны" праваслаўных умешвацца ў нутраныя справы Рэчы Паспалітай. Кацярына ІІ брала на сябе ролю гаранта выканання соймавых пастановаў 1767 года. Расея прымусіла ўрад рэспублікі аднавіць поўнае "liberum veto", шляхоцкія вольнасці, выключнае права шляхты на дзяржаўныя пасады і інш. - усё тое, ад чаго гінула Рэч Паспалітая.
Барацьба барскіх канфедэратаў працягвалася. Яны мелі шырокую падтрымку шляхты ў Беларусі. Хоць яшчэ на пачатку дзеянняў расейскае войска перамагло пад Дзярэчынам і зноў захапіла Слуцак ды Нясвіж, на захадзе Беларусі канфедэраты разбілі яго каля Слоніма, Мышы і Бераставіцы. У 1770-1771 гадах рух дасягнуў, бадай, апагею, але пасля паразы гетмана Міхала Казіміра Агінскага пад Сталавічамі пачаў затухаць. Расправіўшыся з канфедэратамі, у жніўні 1772 года Расея падпісала з Аўстрыяй і Прусіяй пагадненне аб першым падзеле Рэчы Паспалітай.
Літаратура
- Станкевiч Я. Гiсторыя беларускай мовы. Мн., 1992.
- Беларусазнауства: навучальны дапаможнiк. Пад рэд. П. Брыгадзiна. Мн., 1997.
- Лыч Л.М. Беларуская нацыя i мова. Мн., 1994.