Творчасць Васіля Быкава і паэзія 90-х гг.

Контрольная работа - Литература

Другие контрольные работы по предмету Литература

µрша: рандо, глоса, квінціла, актава, акраверш, тэрцына, айрэна, рубаі, імаё, танка і інш. “Экзатычны” японскі від верша хоку прывабіў паэтаў розных пакаленняў ад М. Танка да А. Глобуса і В. Шніпа, пра што красамоўна сведчыць цэлы зборнік трохрадкоўяў “Круглы год” (1996). У зборніку Э. Акуліна “Крыло анёла” знайшлі ўвасаблене разнастайныя формы верша: як традыцыйныя, добравядомыя (элегія, балада, верлібр, трыялет), так і неардынарныя па сваёй структуры: туюг, газель, концона, віланэль, рытурнэль, паліндром.

Фома верша, як паказвае ў многіх праявах сучасная творчая практыка, гэта не проста прыгожы эфект, а мастацка-выяўленчая самакаштоўнасць паэзіі. Архітэктурныя і фігуральна-адмысловыя пабудовы сучаснага верша гэта тое, што нараджаецца ў процівагу звыклай, аднастайнай строфіцы. Пошукі ў галіне формавыяўлення, падмацаваныя эстэтычным адзінствам формы і змест, прыкметна ўзбагачаюць архтэктоніку сучаснага верша і стылёвую тэхніку пісьма, прыдаюць беларускай паэзіі новае аблічча.

Сучасная беларуская паэзія вызначаецца меладычна-музычнай экспрэсіяй слова. Менавіта таму яна была запатрабавана многімі кампазітарамі, якія стварылі на аснове вершаваных тэкстаў шматлікія песні. Некаторыя з іх сталі сапраўднымі шлягерамі. У жанры літаратурнай песні працягвалі плённа працаваць А. Ставер, А. Дзеружынскі, У. Карызна, В. Лукша, У. Някляеў. Узнялося і новае пакаленне паэтаў-песеннікаў Л. Дранько-Майсюк, Л. Пранчак, А. Бадак, У. Пецюкевіч.

У сучаснай паэзіі далейшае развіццё атрымалі сатырычныя і гумарыстычныя жанры. Быў апублікаваны шэраг ананімных паэм. Назіраецца заняпад некалі вельмі папулярнага жанра байкі, які сасупае месца іншым разнавіднасцям сатырычнай паэзіі. Найбольш плённа ў 90-я гады развівалася пародыя і эпіграма. Па-майстэрску напісаны паэтычныя пародыі Г. Юрчанкі, А. Зэкава, М. Скоблы, П. Саковіча, Я. Мальца, У. Марука, У. Ералаева. Гэтыя аўтары дасціпна высмейваюць мастацкія хібы і пралікі сучасных вершатворцаў.

У жанры сатырычнай мініацюры напісаны “дурноты” Р. Барадуліна. Смех паэта бойкі, зедлівы, часам простанародна грубы. Сатырычную накіраванасць маюць многія вершы Н. Гілевіча, В. Зуёнка, М. Чарняўскага, В. Жуковіча.

Заўважаецца ў паэзіі адбітак імклівага рытму і тэмпу ўрбанізаванага жыцця. Беларуская паэзія выяўляе псіхалогію, культуру і філасофію мыслення нашага сучасніка, які адчувае прастору і дух горада, жыве з ім адным няпростым жыццём.

Сёння ў беларускай паэзіі творы ўрбаністычнага зместу даволі прыкметны тэматычны пласт, яны паўнавартнасна ўводзяць нас у космас горада, пакрысе разбураюць стэрэатып пра абсалютную вясковасць нашай паэзіі XX ст. І погляд на беларусаў, як выключна сялянскую цывілізацыю.

Традыцыйнымі ў беларускай паэіі заставаліся вершы пра вёску, бацькоўскі кут, родную зямлю. Большасць сучасных паэтаў гэа выхадцы з вёскі, і таму натуральна тое, што з іх вуснаў гучаць песні пра сваё вясковае маленства, родныя сцежкі, дрэвы, лугі і дарогі. У сучаснай паэзіі мы сустрэнем багата твораў, напоўненых сардэчнымі пачуццямі пакланення і любові да Радзімы. Вёска мацярык, які неадольна прыцягвае да сябе, дае мацунак. У адлюстраванні вёскі паэты, як правіла прытрымліваюцца традыцыйных, мастацка-стылёвых форм і сродкаў выяўлення, у іх творах пераважае рэалістычна-прадметны характар светаўспрымання. Апошнім часам стылёвыя формы і прыёмы паэтычнага выказвання ўскладняюцца, робяцца больш сінтэтычнымі. Поруч з “вясковымі ідыліямі”, паэтызацыяй душэўнага хараства і мудрасці вяскоўцаў паболела змрочных малюнкаў, драматычных матываў і інтанацый, звязаных з выміраннем беларускай вёскі. Настальгічныя матывы вызнычылі гучанне вершаў В. Зуёнка, М. Арочкі, Ю. Свіркі.

Развіццё пейзажнай і інтымнай лірыкі заўсёды было характэрным паказальнікам беларускай паэзіі. Паэтычная “кніга прыроды” узбагацілася творамі М. Танка, А. Іверса, Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна, Ю. Свіркі, К. Камейшы, В. Гардзея. Прыродаапісальная лірыка гэта паэтызацыя красы родных краявідаў, глыбока эстэтычнае стаўленне да навакольнага свету.

Сучасная лірыка мае вырызную экалагічную накіраванасць. Беларускія паэты прапаведуюць глыбока духоўныя і этычныя адносіны да навакольнага свету. Многія паэты з трывогай рэагуюць на зруйнаванне спрадвечнага нацыянальнага асяроддзя, выступаюць супраць браканьерства, варварства, глумлення з хараства.

Сучасная лірыка кахання хвалюючая песня паэзіі, яна надзвычай багатая на матывы, глыбокія эмоцыі. Паэты выяўляюць самыя патаемныя перажыванні, стан душы. Вершы пра каханне склалі кнігі Р. Баравіковай (“Каханне”), Г. Бураўкіна (“Чытаю тайнапіс вачэй” 2001).

Лірыка кахання ў значнай ступені прадвызначае духоўна-эмацыянальнае аблічча паэтычнай творчасці М. Танка, Н. Гілевіча, Р. Барадуліна, А. Лойкі, Я. Сіпакова, А. Вярцінскага, В. Зуёнка, У. Някляева, А. Пісьмянкова, Л. Галубовіча.

Такім чынам, перыяд нацыянальна-культурнага адраджэння быў і застаецца да гэтай пары сапраўды паэтычным, уздымным, даў праявіць у творчасці арыгінальнасць, асобасны пачатак, майстэрства.

 

2. Праблематыка аповесці В. Быкава “Мёртвым не баліць”

 

У шмат якіх адносінах паваротнай для лёсу Васіля Быкава была аповесць “Мёртвым не баліць”. Яна зявілася ў друку ў 1965 годзе ў ліпеньскім і жнівеньскім нумарах часопіса “Маладосць”. У сціслым аўтарскім выкладзе яна гучала так: “Мінулая вайна паказала, якім высокім і нізкім можа быць чалавек. Да якой велічы могуць узняцца адны, і да якой нізкасці апусціцца другія”. Гэты тв