Сутнасць і спецыфіка мастацтва
Информация - Литература
Другие материалы по предмету Литература
лываць на працэс развіцця грамадства, на жыццё народаў.
Безумоўна, абарона і абгрунтаванне самастойнасці мастацтва склалі велізарную заслугу рамантыкаў перад гэтай важнай галіной культуры і творчай дзейнасці людзей. Разам з тым філосафы і мастакі рамантычнай арыентацыі часам пераўвялічвалі магчымасці і грамадскую ролю мастацкай дзейнасці, ставячы мастацтва над іншымі формамі культуры, грамадскай думкі і свядомасці. Яны нават аддаліся летуценням наконт усталявання мастакамі раю на зямлі, дэкларуючы свайго роду ўтопію - міф аб усемагутнасці мастацтва і яго поўным прыярытэце і перавазе над іншымі формамі культуры, над жыццём у цэлым. Гэты міф аказаўся жывучым. Ён працягваў існаваць і ў паслярамантычныя эпохі, у прыватнасці ў сімвалісцкай эстэтыцы. Абарона самастойнасці мастацтва, як бачна, неаднаразова абарочвалася яго аднабаковай апалогіяй, часам нават агрэсіўнай. Іерархічнае ўзвелічэнне мастацтва над усім і ўся абазначаецца тэрмінам "мастацтвацэнтрызм", які так ці інакш роднасны з эстэтызмам - канцэпцыяй, згодна з якой эстэтычныя каштоўнасці ставяцца над усімі астатнімі.
Крытыка "мастацтвацэнтрызму" (адначасова і мастацкай творчасці як самакаштоўнай і непараўнальнай з ніякімі іншымі заняткамі чалавека і формамі яго жыццядзейнасці) прысутнічае ўжо ў рамантычнай эстэтыцы (Шэлінг, Вакенродэр, Жукоўскі і інш.). У ХХ ст. думкі-перасцярогі наконт залішняй апалогіі мастацтва і мастацкай дзейнасці, іх быццам бы надзвычайнага месца ў жыцці асобы і ўсяго грамадства выказвалі Л. Талстой, М. Цвятаева, А. Камю, В. Астафеў і многія іншыя мастакі.
Мастацтву (пры ўсім тым, што яго значэнне для чалавецтва зяўляецца важным і унікальным) не патрабуецца іерархічнае ўзвышэнне над іншымі формамі чалавечай жыццядзейнасці. Яно знаходзіцца ў шэрагу раўнапраўных галін (навукі, філасофіі, маралі, палітыкі, асабістых зносін, навыкаў працоўнай дзейнасці і г. д.), займаючы там сваё адпаведнае месца. Пры гэтым усе названыя галіны паміж сабой узаемазвязаны, у іх ёсць моманты і зоны сыходжанняў і ўзаемаўплываў. Для мастацкай творчасці зяўляецца надта нязручнай і зусім непатрэбнай устаноўка на яе аўтаномію (лозунг "чыстага мастацтва"), на ізаляцыю ад жыццёвай рэальнасці.
Чалавек фарміруецца і самавызначаецца на шляхах творчага далучэння да культуры ў цэлым, наследуючы яе традыцыі і засвойваючы каштоўнасці самага рознага роду. І мастацтва ў яго высокіх праявах - у цесным і моцным саюзе з іншымі формамі культуры - садзейнічае "актыўнаму духоўнаму самавызначэнню асобы". Яно дае чалавеку магчымасць востра адчуць і напружана перажыць асабістую свабоду і адначасова - сваю прыналежнасць быццю як цэламу, сваё адзінства са светам і яго каштоўнасцямі, сталымі і вечнымі. Такое сапраўднае прызначэнне мастацкай творчасці.
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Аверинцев С.С., Андреев М.Л., Гаспаров М.Л., Гринцер П.А., Михайлов А.В. Категории поэтики в смене литературных эпох // Историческая поэтика. Литературные эпохи и типы художественного сознания. - М., 1994.
2. Введение в литературоведение.2-е изд., доп. - М., 1983.
3. Литературный энциклопедический словарь. - М., 1987.
4. Введение в литературоведение. Литературное произведение: Основные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец. - М., 2000.
5. Волков И.Ф. Теория литературы / Волков И.Ф. - М., 1995.
6. Поспелов Г.Н. Теория литературы / Поспелов Г.Н. - М., 1978.
7. Горанов К. Художественный образ и его историческая жизнь / Горанов К. - М., 1970.
8. Хализев В.Е. Теория литературы / Хализев В.Е. - 2-е изд. - М., 2000.
9. Яцухна В.І. Тэорыя літаратуры / Яцухна В.І. - г. Гомель, 2002.
10. Дмитриева Н.А. Изображение и слово / Дмитриева Н.А. - М., 1962.
11. Каган М.С. Морфология искусства / Каган М.С. - М., 1972.
12. Кожинов В. Виды искусства. - М., 1960.
13. Лазарук М.А., Ленсу А.Я. Уводзіны ў літаратуразнаўства. - 2-е выд., дапр. і дап. - Мн., 1982.
14. Бесклубенко С.Д. Природа искусства / Бесклубенко С.Д. - М., 1982.
15. Буров А.И. Эстетическая сущность искусства / Буров А.И. - М., 1956.
16. Гачев Г.Д. Жизнь художественного сознания. Очерки по истории образа. - М., 1972.
17. Ванслов В.В. Эстетика романтизма / Ванслов В.В. - М., 1966.
A