Судовы лад Вяликага княства Литоускага

Курсовой проект - Юриспруденция, право, государство

Другие курсовые по предмету Юриспруденция, право, государство

рымінальныя (аб разбоях, забойствах, падпальваннях, крадзяжах, чараўніцтве), так і некаторыя грамадзянскія справы (невыкананне дагавору заема, арэнды). Але ў асноўным гродскі суд разглядаў менавіта крымінальныя справы. Прычым ўсе пералічаныя катэгорыі іх разглядаліся дадзеным судом толькі ў тых выпадках, калі злачынца быў затрыманы на месцы ці злоўлены на працягу 24 гадзін пасля ажыццяўлення злачынства ці (калі адсутнічаў факт затрымання вінаватага) калі заява была передадзена ў суд не пазней тыдня пасля здзяйснення злачынства. У астатніх выпадках заявіцель павінен быў звяртацца ў земскі суд.

Ісцамі ў гродскім судзе ніколі не маглі быць прыгонныя сяляне, бо ў адпаведнасці са Статутам 1588 г. заяву замест іх даваў гаспадар і не к вінаватым сялянам, а к іх гаспадару. Гэта юрыдычная норма закона яшчэ раз падкрэслівае бяспраўнае становішча прыгонных.

Замкавы суд мог дзейнічаць у двух саставах: вышэйшым (як першая і другая інстанцыі) і ніжэйшым (толькі ў якасці першай інстанцыі).

У склад вышэшага замкавага суда ўваходзіў ваявода, або стараста, або дзяржаўца і прадстаўнікі мясцовых феадалаў. Так, полацкі ваявода абавязаны быў разглядаць усе справы “са старшими баярами Полацкими”, віцебскі “с князи и бояры и з мещаны”.

Ніжэйшы гродскі суд складаўся з намесніка ваяводы, або намесніка старасты, а таксама суддзі і пісара. На пасаду намесніка, суддзі і пісара ў гродскім судзе маглі быць прызначаны толькі шляхціцы, якія валодалі нерухомай маёмасцю (мелі “асёдласць”) у дадзеным павеце, ураджэнцы ВКЛ, дабрачынныя, якія ведалі права і ўмелі пісаць (Статут 1588 г., р. IV, а. 37). Штодатычыцца часу склікання і правядзення замкавага суда, то аб гэтым сведчыць арт. 33 р. IV Статута 1588 г: “Устанавливаем, что сесии для отправления правосудия судом замковым должны быть в каждом месяце и начинаться должно первого числа каждого месяца. А если где бы первого числа пришелся праздник, тогда назавтра после праздника сессия начинаться будет. А длиться судебная сессия должна две недели…”

Вышэйшы гродскі суд (ваявод, страст, дзяржаўцаў) павінен быў, атрымаўшы скаргу на пастанову ніжэйшага суда, не пазней чатырох тыдняў прыбыць на сваё месца або даручыць сваім бліжэйшым намеснікам кашталяну, маршалку, харужаму разгледзець справу па апеляцыі. Апеляцыі на рашэнні вышэйшага гродскага суда падаваліся ў Галоўны суд: “…по жалующейся стороне их рассмотрение и решение показалось бы вынесенным не в соответствии с правом, тогда та сторона жалующаяся будет иметь право по такому делу подать апелляцию и отзыв в главный трибунальный суд” (Статут 1588 г., р. IV, арт. 37).

Такім чынам, галоўная роля ў замкавым судзе належала службовым асобам мясцовай адміністрацыі. Аднак сам факт уключэння ў склад гродскага суда прадстаўнікоў мясцовых феадалаў, а затым суддзі і пісара, якія таксама былі прадстаўнікамі мясцовых феадалаў, але ўжо валодалі прававымі ведамі, сведчыць пра пэўныя зрухі ў судаводстве, развіцці права, панскі суд пачаў аддзяляцца ад адміністрацыі і ўзнікла неабходнасць мець спецыяльныя юрыдычныя веды.

Справаводства замкавага (гродскага) суда вёў пісар.

Дастаўка заяў і выкананне рашэнняў суда ажыцяўляліся павятовымі вознымі і судовымі прыставамі.Пры замкавым судзе знаходзіўся кат, была турма, у якой утрымліваліся зняволеныя па рашэннях замкавага, земскага і Галоўнага судоў. Важнай функцыяй замкавага суда было выкананне прыгавораў і рашэнняў іншых судоў.

У кампетенцыю гродскага суда ўваходзілі і некаторыя адміністрацыйныя функцыі: у час работы сваёй сесіі і сесіі земскага суда ён вызначаў дом для судовага пасяджэння, а затым размяркоўваў кватэры для членаў земскага суда і іншых чыноўнікаў, якія прыязджалі на сесіі, ажыццяўляў рашэнні земскага, Галоўнага суда і іншых судовых органаў, фіксаваў завяшчанні, акты падараванняў, куплі-продажу, залога, займу. Іскавыя патрабаванні бакоў, рашэнні суда, заявы вознага і інш. асоб па забеспячэнне доказаў, розныя натарыяльныя дзеянні заносіліся ў актавыя кнігі, якія вяліся ў гродскім судзе.

Як ужо было адзначана, апеляцыі на рашэнні гродскага суда перадаваліся ў Галоўны суд. Ў гэтым выпадку выкананне рашэнняў гродскага суда прытрымлівалася. Аднак калі пры разглядзе справы па згодзе аднаго з бакоў іншы даваў прысягу ці сам апелянт прызнаваўся ў судзе, а таксама ў некаторых іншых выпадках у адпаведнасці з заканадаўствам апеляцыя ў Галоўны суд забаранялася.

Шляхціцаў і іншых асоб, якія ўчынілі злачынствы ў час ваеннай службы, маглі судзіць службовыя асобы каманднага саставу арміі гетман, ваевода, кашталян, маршалак, харужы у залежнасці ад часу і месца злачынства, асобы злачынцы і пацярпелага і цяжкасці злачынства (Статут 1588 г., р. ІІ, арт 6, 8).

2. Найбольш тыповым, аддзеленым ад адміністрацыі саслоўным судом для шляхты быў земскі павятовы суд. Яго ўзнікненне на Беларусі адносіцца да першай паловы XVI ст. Аднак да 60-х г. г. суддзі гэтага суда прызначаліся.

У асноўным ён разглядаў грамадзянскія іскі і крымінальныя справы па абвінавачванням шляхты. Земскі суд выконваў таксама функцыі натарыята, запісваў скаргі на незаконныя дзеянні службовых асоб павета. Канчатковае прававое афармленне земскага суда праведзена Бельскім прывілеем 1564 г. і Статутам 1566 і 1588 г. г. (“Якож за волею и допущением нашима позволеньем рад наших обраны на то были через них же самих и с посродку тых же станов особы певные, рады наши маршалковы земскiе, хоружiе и иные особы роду i народу шляхецкого, до которих справ чужоземских, которые заседим не о днем оправ