Станаўленне таталітарнай сістэмы грамадства на Беларусi у 1930-я гг
Информация - История
Другие материалы по предмету История
?ляўся па цэнах, ніжэйшых за рыначныя ў 10 - 12 разоў (гэта тая самая крыніца індустрыялізацыі, якая адначасова выключала магчымасць развіцця калгасаў).
Дзеля павялічэння гэтых дзяржаўных прыбыткаў, стымулявалася развіццё жывёлагадоўлі. У 1934 г. у калгасах было створана 7368 малочнатаварных, 4079 свінаводчатаварных і 3482 авечкатаварных фермаў. Ствараліся новыя МТС, у 1937 г. іх 200 з колькасцю трактараў 8,1 тыс. шт. і 674 камбайнаў. Адбываўся працэс узбуйнення калгасаў, іх агульная колькасць паменьшылася на 1,2 тыс. гаспадарак. Усяго ў калгасы да канца 1937 г. было абяднана 685 тыс. аднаасобных гаспадарак, або 87,5% ад іх агульнага ліку. Адначасова раслі пасяўныя плошчы калгасаў. Толькі за кошт росту плошчаў павялічыўся валавы збор галоўных культур, бо вытворчасць працы як раз рэзка зніжалася. Гэта сведчыць аб пераважна экстэнсіўным шляхе развіцця калгаснай сельскай гаспадаркі ў БССР ў 1930-я гады.
У люты 1935 г. быў праведзены Другі Ўсесаюзны зезд калгаснікаў-ударнікаў, які прыняў Прыкладны статут сельскагаспадарчай арцелі. У ім зямля замацоўвалася за калгасамі, уводзілася здзельная аплата працы, прадугледжвалася асабістая гаспадарка ў кожным калгасным двары. Адначасова калгаснікі былі замацаваны за калгасамі. Яны не мелі пашпартоў і поўнасцю залежалі ад старшыні. Старшыня падпарадкаваўся райкаму партыі.
Па агульных паказчыках другі пяцігадовы план для сельскай гаспадаркі выкананы не быў. Але калектывізацыя на Беларусі ў асноўным была завершана, сацыялістычны спосаб вытворчасці ў сельскай гаспадарцы стаў пануючы.
Згодна з планам на трэцюю пяцігодку (1938-1942 гг.), да сельскай гаспадарцы БССР выдвігаліся патрабаванні павелічыць ураджай і валавы збор прадукцыі сельскай гаспадаркі ў 2 разы; пашырыць пасевы тэхнічных культур; павелічэнне выкарыстоўвання арганічных угнаенняў у 2 разы, мінеральных - у 3; дасягнуць росту пагалоўя буйной рагатай жывёлы; правесці меліярацыю на 300 тыс.га тарфянікаў; павялічыць колькасць МТС да 300 у 1942 г.
Пад час выканання плана ў 1939 г. была далучана Заходняя Беларусь. Там было ліквідавана 3.325 панскіх маёнткаў і кулацкіх гаспадарак. У Заходняй Беларусі пачалася калектывізацыя, але пакуль яшчэ не масавая. Да мая 1940 г. створана 430 калгасаў (32 тыс. сялянскіх гаспадарак) і 28 саўгасаў (гэта 6,7% зямельнай плошчы).
На 1940 г. у карыстанні грамадскіх гаспадарак (калгасаў) БССР было 57,1% пасяўных плошчаў. Адначасова іх удзельная вага ў вытворчасці мяса 11,4%, малака 13,2%, бульбы 34%, воўны 12,2%, збожжавых культур 51,2%. Калектыўныя гаспадаркі былі невялікіх памераў. Да пачатку 1941 г. на Беларусі было 10.165 калгасаў і 92 саўгасаў. На адзін калгас у сярэднім прыходзілася 75 двароў, 285 га пасеваў, 75 галоў буйной рагатай жывёлы і 56 коней, на адзін саўгас 900 га пасяўной плошчы, звыш 400 галоў буйной рагатай жывёлы, 400 свіней, 7 трактароў.
У 30-я гг. была разбурана дробнатаварная гаспадарка. Прымусовым шляхам ствараліся буйныя сацыялістычныя гаспадаркі на вёсцы. Аднак, узровень сельскагаспадарчай вытворчасці быў вельмі нізкім, планы павелічэння сельскагаспадарчай прадукцыі былі правалены.
1.4 Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928-1941 гг. Матэрыяльны дабрабыт беларусаў
У 1940 г. колькасць насельніцтва БССР склала 9090 тыс. чалавек. Наглядаліся актыўныя міграцыйныя працэсы як паміж рэспублікамі СССР, так і ўнутры рэспублікі з сяла ў горад. Колькасць гарадскога насельніцтва павялічвалася, а сельскага паніжалася. Калі ў 1913 г. гарадское насельніцтва склала 14%, то ў 1940 г. 21%. Паралельна змянілася сацыяльная структура грамадства. Доля рабочых і служачых у 1939 г. склала 36,4%, калгаснікаў 57,2%, эксплуататарскія класы ўвогуле зніклі, а “іншыя” класы склалі каля 6%.
Жыццёвы ўзровень насельніцтва. Паказчык жыццёвага ўзроўню залежыць ад тэмпаў росту нацыянальнага даходу (гэта крыніца пашырэння вытворчасці і папаўнення фондаў народнага спажывання). Нацыянальны даход Беларусі з 1913 г. да 1940 г. вырас амаль у 4 разы, але рост жыццёвага ўзроўню значна адставаў з-за рэшткавага прынцыпу яго забеспячэння, бо асноўная частка нацыянальнага даходу ішла на ваенна-прамысловы комплекс (1/4 частку бюджэту ў 1939 г., 1/3 у 1940 г.).
Заработная плата асноўная частка даходу рабочых і служачых. Кожны год на працягу 1930 гадоў яна расла прыкладна на 1/6, але гэты рост ануляваўся высокай інфляцыяў, таму рэальная заработная плата працоўных часам не толькі не расла, а нават паніжалася. Значны рост заработнай платы адбываўся ў перадавікоў і наватараў вытворчасці. Заработная плата стаханаўцаў і ўдарнікаў у 8-10 разоў перавышала зарплату звычайных рабочых. Уводзіліся прэміі за перавыкананне вытворчых планаў, выплаты за ўкараненне рацыяналізатарскіх прапаноў і вынаходніцтваў, а, так сама, іншыя грашовыя заахвочванні.
Грамадскія фонды спажывання (выдаткі на адукацыю, культуру, ахову здароўя і інш.) адзін з паказчыкаў матэрыяльнага дабрабыту. Рост выдаткаў дзяржавы на сацыяльную сферу за 1928-1940 г. склаў 72 разы, аднак дасягнуты ўзровень 170 руб. на душу насельніцтва заставаўся вельмі нізкім паказчыкам.
Абмежаваны характар насіла спажыванне з прычыны фарсіравання індустрыялізацыі, вялікіх памераў экспарту харчовых тавараў, забароны прыватнага гандлю, інтэнсіўнага росту гарадскога насельніцтва, парушэння прапарцыянальнасці таварнай і грашовай масы ў абарачэнні. Знізілася пакупная здольнасць рубля і выраслі цэны на ўсе віды прадукцыі.
У канцы 20-х пачатку 30-х гг. быў уведзены нарміраваны водпуск тавараў спажывання ці картачная сістэма. Былі ўведзены высокія цэны для камерцыйнага дзяржаўнага гандлю і ніз