Рэвалюцыя 1905-1907 гг

Информация - История

Другие материалы по предмету История

РЭВАЛЮЦЫЯ 1905-1907 ГГ

 

На пачатку XX ст. Расія апынулася перад непазбежнасцю рэвалюцыі. Заходняя Еўропа да гэтага часу ўжо прайшла фазу буржуазных рэвалюцый. У Расіі ж з сярэдзіны XIX ст. нарасталі супярэчнасці паміж хуткім ростам капіталізму і перажыткамі прыгонніцтва, якія стваралі абектыўныя перадумовы для моцнага рэвалюцыйна-вызваленчага руху. Асаблівасці палітычнага і эканамічнага развіцця краіны, жыццёвыя інтарэсы шырокіх працоўных мас патрабавалі глыбокіх рэформ, ліквідацыі ўсіх феадальнапрыгонніцкіх перажыткаў.

Апошняя спроба царызму выйсці з крызісу з дапамоган маленькай пераможнай вайны" з Японіяй (1904 - 1905) закончылася ваенным паражэннем і падзеннем прэстыжу ўрада і рэжыму наогул. Не выкарысталі і ліберальна-рэфармісцкую альтэрнатыву: лібералы баяліся народа, а пераканаць цара ў неабходнасці перамен не змаглі.

Рэвалюцыя 1905 -1907 гг. была буржуазнай паводле свайго характару, дэмакратычнай па рухаючых сілах - у ёй прынялі ўдзел самыя шырокія пласты працоўных мас. А пралетарыят адыгрывау найболып актыўную кіруючую ролю.

Падзеі Крывавай нядзелі ў Пецярбургу ў студзені 1905 г. ускалыхнулі ўсю краіну і сталі пачаткам першай рускай рэвалюцыі. Забастоўкі салідарнасці 11 - 15 студзеня 1905 г. ахапілі Мінск, Магілёў, Гомель, Гродна, Смаргонь - усяго каля 30 гарадоў і мястэчак Беларусі.

У адказ на паўстанне на браняносцы "Пацёмкін" пачаліся хваляванні ў арміі: выступілі вайскоўцы асобных часцей Магілёўскага, Тродзенскага і Брэст-Літоўскага гарнізонаў, Бабруйскага дысцыплінарнага батальёна. У многіх гарадах РСДРП стварала свае ваенна-рэвалюцыйныя арганізацыі.

Пад націскам рэвалюцыі цар прыняў рашэнне склікаць закана-даўчую, "булыгінскую", як яе называлі, думу. 6 жніўня 1905 г. Мікалай II падпісаў маніфест аб скліканні Думы, чым спрабаваў аслабіць размах рэвалюцыйнага руху і схіліць на свой бок ліберальную буржуазію. Аднак гэта ўступка не магла задаволіць шырокія масы народа, тым болып што яны былі пазбаўлены выбарчых правоў у гэту Думу.

Лібералы Беларусі, як і ва ўсёй краіне, падтрымалі ідэю склікання Думы, паколькі бачылі ў ёй адзіны сродак спыніць рэвалюцыю. Ліберальныя памешчыкі і яўрэйская буржуазія пачалі рыхтавацца да выбараў, праводзіць сходы. Прадстаўнікі пануючых класаў незалежна ад нацыянальнасці выказалі гатоўнасць супрацоўнічаць з са-мадзяржаўем на платформе Думы.

Балышавікі, як вядома, праводзілі палітыку адкрытага байкоту, меншавікі тактыку паўбайкоту (г. зн. яго правядзенне на апошняй стадыі выбараў, а да гэтага - вылучэнне рэвалюцыйных дэпутатаў). Іншыя сацыял-дэмакратычныя арганізацыі ўзялі за аснову балышавіцкую тактыку байкоту. Падтрымаў яе і Бунд. За байкот выказаліся народніцкія партыі і арганізацыі: эсэры, БСГ, а таксама левае крыло буржуазнай дэмакратыі.

Бунд не звязваў байкот з узброеным паўстаннем. Пры агітацыі за Устаноўчы сход Бунд ухіліўся ад адказу на пытанне аб тым, хто павінен яго склікаць. На практыцы ж, з аднаго боку, бундаўскія арганізацыі вялі агітацыю за байкот Думы, а з другога - нярэдка салідарызаваліся з яўрэйскай буржуазіяй і агітавалі за ўдзел у выбарах у імя "агульна-яўрэйскіх інтарэсаў".

Не звязвалі байкот Думы з заклікам да ўзброенага паўстання народніцкія партыі - эсэры, а таксама БСГ. Тым не менш балыпавіцкая тактыка байкоту Думы зявілася платформай, на якой складваўся блок левых сіл.

Жыццё пацвердзіла правільнасць балыпавіцкай тактыкі рэвалюцыйны ўздым змёў Думу.

Як бачна, рэвалюцыя паступова набірала сілу па меры росту выступленняў вясной і летам 1905 г. і дасягнула высокага напалу ў кастрычніку, калі ўзнялася хваля забастовак і пачалася ўсеагульная палітычная стачка.

У кастрычніку рознымі формамі палітычнай барацьбы былі ахоплены 24 гарады і 29 мястэчак Беларусі, у забастоўках, дэманстрацыях удзельнічала 153 тыс. чалавек.

У Мінску дэманстрацыю 11 кастрычніка 1905 г. пачалі чыгуначнікі па ініцыятыве групы РСДРП. На наступны дзень рашэнне аб яе пад-трымцы прынялі мясцовыя камітэты Бунда і эсэры. Стачка ахапіла ўсе прадпрыемствы, зачыняліся магазіны, школы, гімназіі.

У Смаргоні па закліку кааліцыйнай камісіі 17 кастрычніка 1905 г. спынілася праца на ўсіх прадпрыемствах. Мястэчка фактычна апы-нулася ў руках забастоўшчыкаў. Такое ж становішча назіралася ў Ашмянах, дзе забастоўка працягвалася каля тыдня. У Мазыры стачка пачалася яшчэ 13 кастрычніка і доўжылася 10 дзён. Быў створаны абяднаны рэвалюцыйны камітэт, які ўзяў на сябе ўладу ў горадзе. Дзевяць дзён існавала т. зв. Мазырская рэспубліка. Толькі пры дапа-мозе паліцыі і ўзброенай сілы выступленне ў Мазыры было падаў-лена. Многіх яго ўдзельнікаў асудзілі і саслалі на катаржныя работы ў Сібір.

Ва ўмовах усеагульнай палітычнай стачкі царызм быў вымушаны лайсці на палітычныя ўступкі. 17 кастрычніка 1905 г. цар падпісаў маніфест, які абвяшчаў недатыкальнасць асобы, свабоду слова, схо-даў, саюзаў і г. д. У маніфесце змяшчалася абяцанне склікаць Дзяржаўную думу з заканадаўчымі правамі і дапусціць да ўдзелу ў яе рабоце працоўных. Зяўленне маніфеста суправаджалася хваляй чарна-соценных пагромаў, якія натхняліся царскай адміністрацыяй. Так складваўся своеасаблівы палітычны лад канстытуцыйнае самадзяр-жаўе, ва ўмовах якога і разгарнуўся працэс стварэння некалькіх партый кансерватыўнага і ліберальнага адценняў, а потым прайшлі выбары ў 1 Дзяржаўную думу. Буржуазія ў знак ухвалення маніфеста стварыла сваю партыю "Саюз 17 кастрычніка". Левыя лібералы таксама арганізаваліся ў канстыт?/p>