Асаблівасці калектывiзацыя ў БССР

Информация - История

Другие материалы по предмету История

»ьніцтва.

Калектывізацыя сельсьскай гаспадаркі азначала карэнныя змены ўсяго ладу жыцця асноўнай масы насельніцтва рэспублікі. Яе вынікам зявілася ліквідацыя шматукладнасці ў эканоміцы і стварэнне калектыўных гаспадарак. Самадзейнасць калгасаў з самага пачатку была абмежавана, што тармазіла іх ініцыятыву, гаспадарчы рост. 3 калгаснай вёскі ішла пастаяная мабілізацыя чалавечых і матэрыяльных рэ-сурсаў на розныя дзяржаўныя патрэбы. У 1933 г. былі ўведзе-ны абавязковыя пастаўкі калгаснай прадукцыі дзяржаве, якія мелі характар падатку. Цэны на збожжа і большую частку іншых сельскагаспадарчых прадуктаў былі ў некалькі разоў ніжэйшыя за рыначныя. Важнейшыя сродкі вытворчасці, а таксама кваліфікаваныя кадры былі сканцэнтраваны ў дзяржаўных МТС, якія апрацоўвалі калгасныя палі за натуральную плату, прычым памеры яе вызначаліся зверху.

Гэта таксама аддаляла вытворцаў і ад сродкаў вытворчасці, і ад вынікаў працы. Складвалася сістэма планавання і камандавання калгасамі з боку апарату. Калгаснікі не мелі пашпартоў, што выключала магчымасць свабоднага перамяшчэння, юрыдычна прывязвала да калгаса, надавала іх працы прымусовы характар. Калгасы ў пераважнай большасці не зявіліся вынікам натуральнага развіцця сельскагаспадарчых адносін.

Сацыяльна-эканамічныя вынікі гаспадарчага будаўніцтва ў канцы 20-30-х гг. былі супярэчлівыя. 3 аднаго боку, гаспадарчае будаўніцтва дазволіла стварыць у СССР гаспадарчы комплекс, што выводзіла краіну на рубяжы сусветнага тэхнічнага прагрэсу. На закладзенай у 30-я гады тэхнічнай базе стала магчымай перамога ў вайне і аднаўленне пасляваеннага будаўніцтва. Індустрыяльнае будаўніцтва прывяло да павышэння культурна-тэхнічнага ўзроўню грамадства. 3 другога боку, сацыялістычнае будаўніцтва суправаджалася велізарнымі матэрыяльнымі і людскімі стратам!, былі ліквідаваны розныя формы ўласнасці, дзяржава стала адзіным манапалістам у сферы вытворчасці і размеркаванні, сфарміраваўся затратны механізм гаспадарання, усталявалася камандна-адміністрацыйныя сістэма кіравання ўсімі сферамі грамадскага жыцця.

 

Спіс лiтаратура

 

  1. Гiсторыя Беларусi у 2 частках, курс лекцый,-- П.I. Брыгадзiн, У.Ф. Ладысеу, П.I.Зялiнскi i iнш.Мн.2002
  2. Гiсторыя Беларусi у 2 частках,-- Я.К. Новiк, Г.С. Марцуль.Мн.-2006
  3. Луцкевіч А. За 25 гадоў (1903-1928). Успаміны. Вільня, 1928; Мн., 1992;
  4. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 частках. Ч 2 Мн., 1995.
  5. Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. Мн., 1972. Т.3
  6. Касцюк М. Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі. Мн., 2000.