Асаблівасці адмены прыгоннага права на тэрыторыі Беларусі

Информация - История

Другие материалы по предмету История

акавіка 1863 г. выйшаў указ аб адмене часоваабавязанага становішча сялян у Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях і 4-х паветах Віцебскай губерні. Праз тры месяцы гэты ўказ быў распаўсюджацы на Магілёўскую губерню і беларускія паветы Віцебскай. Указ уводзіў абавязковы выкуп сялянскіх надзелаў. Часоваабавязаныя адносіны спыняліся паміж селянінам і памешчыкам з 1 мая 1863 г. Выкупныя плацяжы за надзельную зямлю зніжаліся на 20 %. Сяляне пераходзілі ў разрад сялян-уласнікаў і павінны былі ўносіць выкупныя плацяжы ў павятовае казначэйства. Указам ад 9 красавіка 1863 г. ствараліся паверачныя камісіі, якія павінны быді праверыць правільнасць складання ўстауных грамат пасля 19 лютага. Няправільна складзеныя ануляваліся. У выніку праверкі у часткі сялян былі павялічаны зямельныя надзелы, зніжан аброк і адпаведна вькупныя плацяжы, за сялянамі замацоўваліся сервітутныя ўгоддзі (пашы, лугі, сенажыці, вадапоі і г. д.), якімі яны карысталіся дз рэформы 1861 г.

Урадавая адміністрацыя надавала вялікае значэнне землеўладкаванню беззямельных і малазямельных сялян. На падставе цыркуляра 17 жніўня 1863 г. сяляне, абеззямеленыя пасля 1857 г., павінны былі атрымаць свае надзелы ў поўным абёме. Змянілася і землеўладкаванне дзяржаўных сялян Беларусі. Па закону да 16 мая аброчная подаць пераўтваралася ў выкупныя плацяжы, і дзяржаўныя сяляне станавіліся ўласнікамі зямельных надзелаў. Такім чынам, у выніку рэформы 1863 г., сялянству Беларусі вярнулі адрэзаныя ад іх раней землі, а таксама былі значна аблегчаны ўмовы выкупа зямлі. У адрозненні ад ўнутраных губерній Расійскай імперыі феадальныя адносіны на Беларусі былі ліквідаваны ў 1863 г. праз спыненне часоваабавязанага становішча сялян.

Настрой сялянства ў сувязі са змяненнем ўмоў правядзення аграрнай рэформы добра адлюстроўвае выказванне аднаго селяніна: "Дзякуем Вам, паночку, і всяму панству, что Вы взбунтоваліся. Інакш бы нам такой ласкі от царя во век не дачакацця".

Рэформа 1861 г. зявілася пераломным момантам, мяжой паміж дзвюма эпохамі у гісторыі Беларусі - феадалізмам і капіталізмам. Асабістае вызваленне ліквідавала манаполію памешчыкаў на эксплуатацыю сялянскай працы, садзейнічала росту рынка працоўнай сілы як у прамысловасці так і ў сельскай гаспадарцы. Умовы рэформы забяспечвалі як памешчыкам, так сялянам пераход ад прыгоніцкай да капіталістычнай гаспадарцы. Буржуазная па зместу сялянская рэформа разам з тым захавала шматлікія прыгонніцкія перажмткі, галоўным з якіх зяўлялася памешчыцкае землеўладанне.

Спіс літаратуры

 

1. Белоруссия в эпоху капитализма: Сб. док. и материалов: В 3 т. Мн., 1983 1990. Т. 1 2. Мн., 1990.

2. Дакументы i матэрыялы па гiсторыi Беларусi. Т.2. (1772 1903 гг.). Мн., 1940.

3. Ходзін С.М. Крыніцы гісторыі Беларусі (гісторыка-кампаратыўнае вывучэнне) Мн., 1999.

4. Крестьянская реформа в России 1861 г. Сб. законодательных актов. М., 1954.

5. Бiч М. Адмена прыгоннага права. Мн., 2008.

6. Хрестоматия по истории Белоруссии. С древнейших времен до 1917 г. Мн., 1977.