Праблемы развіцця і функцыянавання сучаснай беларускай тэрміналогіі
Информация - Иностранные языки
Другие материалы по предмету Иностранные языки
важна не аддаваць такое прынцыпова важнае пытанне на водкуп толькі аднаму грамадска-палітычнаму руху. Гэта наносіць вялікі ўрон ўсяму працэсу развіцця нацыянальнай самасвядомасці, кансалідацыі грамадства на аснове нацыянальных традыцый, станаўленню нацыянальнай ідэі.
Яшчэ адным важным комплексам пытанняў гуманітарнай падрыхтоўкі кіраўнікоў выступаюць цесна звязаныя з пытаннямі беларусазнаўства праблемы сацыялінгвістыкі: народы свету і мовы, шматмоўныя супольнасці, сусветная стандартызацыя і нацыянальная культура, мовы свету і нацыянальна-моўная палітыка, нацыянальныя асаблівасці, мова як духоўная спадчына, якая абядноўвае пакаленні, сітуацыя двухмоўя ў свеце, дыглосія як від незбалансаванага двухмоўя, прававы статус моў і юрыдычны спектар падыходаў да моў, законы аб мове і правы асобы (адміністрацыйная практыка, фінансава-эканамічныя рычагі), мова і грамадства, мова і этнас, мова і культура і г.д.
Асобным аспектам гуманітарнай лінгвістычнай падрыхтоўкі кіраўнікоў зяўляецца фарміраванне ведаў аб маўленчых паводзінах і культуры маўлення ў прафесійна-службовых адносінах, аб асаблівасцях афіцыйна-дзелавога стылю, маўленчай культуры дзелавой палемікі, публічнага дзелавога маўлення, рэкламнай дзейнасці, арганізацыйнай дзейнасці.
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Сцяцко П.У., Гуліцкі М.Ф., Антанюк Л. А. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў. Мн., 1990.
2. Арашонкава Г.У., Булыка А.М., Люшцік У.В., Падлужны А.І., Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі. Мн., Беларуская навука, 1999. 175 с.
3. Сучасная беларуская літаратурная мова. Лексікалогія. Фанетыка. Арфаграфія. Мінск, Вышэйшая школа, 1984, 190 с.
4. Беларуская мова. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне. Марфалогія. Мн., Вышэйшая школа, 1987. 429 с.
5. Антанюк Л.А. Беларуская мовапрафесiйная лексіка: Курс лекцый/ Антанюк Л.А., Плотнiкаў Б.А. 3-е выданне. Мн., 2005. 240 с.