Перыядызацыя этнічнай гісторыі Беларусі

Информация - История

Другие материалы по предмету История

°рхеалагічнай навукі зявілася адкрыццё паселішчаў і могільнікаў славян VVII стст. на правабярэжнай Украіне, Чэхаславакіі, Польшчы, усходзе Германіі, Румыніі. Упершыню яны былі выяўлены ў наваколлі Прагі і пагэтаму атрымалі назву культуры пражскага тыпу. Гэта самыя раннія помнікі, славянская прыналежнасць якіх даказана археалагічным шляхам [4; 11].

На тэрыторыі Усходняй Еўропы называюцца помнікамі тыпу Карчак па сялу ў Жытомірскай вобласці, каля якога яны шырока вывучаліся. Найбольш істотныя прыкметы культуры славян выяўляюцца ў формах ляпных пасудзін, домабудаўніцтве і пахавальнай абраднасці.

Помнікі славянскай культуры знойдзены ў паўднёвай частцы Беларусі: на ўскраіне г. Петрыкава каля вёсак Курадава, Гарадзішча, Кажан-Гарадок, Чэрнічы і інш., па рэках Прыпяць, Ясельда і Гарынь.

Ва Усходняй Еўропе (гэта значыць на тэрыторыі сучаснай Беларусі, Расіі і Украіны), славяне асімілявалі мясцовае, адпаведна балцкае, фіна-угорскае і цюркскае насельніцтва. Рассяліўшыся, усходнія славяне ўяўлялі сабой адзіны народ, мелі агульную культуру, мову, а сваю назву атрымалі па месцы пражывання.

Такім чынам, этнічную гісторыю Беларусі ўмоўна можна падзяліць на два перыяды: даіндаеўрапейскі, які характарызуецца панаваннем такіх форм гаспадаркі, як паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва, супадае з каменным векам; індаеўрапейскі супадае з бронзавым векам, характарызуецца рассяленнем індаеўрапейскіх плямён. У рамках індаеўрапейскага перыяду вылучаецца балцкі, які характарызуецца пранікненнем балтаў на тэрыторыю сучаснай Беларусі. Балты, у сваю чаргу, былі з цягам часу часткова выцеснены і асіміляваны славянскімі плямёнамі

 

Літаратура

 

1. Гісторыя Беларусі: Навучальны дапам. для ВНУ, каледжаў, ліцэяў, гімназій і школ / БДУ.Гіст. фак.; Навукова-даследчая лабараторыя гіст.Беларусі; Навук.рэд. Каханоўскі А.Г., Яноўскі А.А. - Мн.: Эканомпрэс; Фінансы, улік, аўдыт, 1998. - 298с.

2. Гісторыя Беларусі: У 2 ч.:Вучэб.дапам.для студ.ВНУ. Ч.1 : Ад старажытных часоў - па люты 1917 г. / Рэд.Новік Я.К.,Марцуль Г.С. - Мн.: Універсітэцкае, 1998. - 416с.

3. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т.1 : Старажытная Беларусь: Ад першапачатковага засялення да сярэдзіны XIIIст. - Мн.: Экаперспектыва, 2000. - 351с.:

4. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый: вучэб. дапаможнік : у 2 ч. Ч. 1 / [пад рэд. А.А. Кавалені, В.Ф. Касовіча] ; М-ва адукацыі РБ, УА "БДПУ імя М. Танка". - 2-е выд. - Мінск: БДПУ, 2005. - 150 с.

5.Ковкель И.И. История Беларуси с древнейших времен до нашего времени. - Мн.: Аверсэв, 1998; 2000; 2001. - 592с.

6. Мяснікоў А.Ф. Гісторыя Беларусі: ад старажытнасці да нашых дзен : пытанні і адказы : даведнік-дапаможнік. - 2-е выд., дап. і перапрац. - Мінск: ТэтраСістэмс, 2004. - 271 с