Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай
Контрольная работа - История
Другие контрольные работы по предмету История
Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай
Асноўныя пытанні
- Чаму кіраўніцтва ВКЛ згадзілася на страту суверэнітэту сваёй дзяржавы, пераўтварэнне яе ў польскую правінцыю? Перадумовы уніі
- Чые інтарэсы абараняў акт Люблінскай уніі? Растлумачце сваю пазіцыю
План
Уводзіны
1. Перадумовы Люблінскай уніі
2.Федэратыўная дзяржава "абодвух народаў"
3. Гістарычнае значэнне Люблінскай уніі
4. Разважанні на тэму
Заключэнне
Спіс літаратуры
Уводзіны
Гiсторыя зблiжэння Вялікага княства Літоўскага з Польскім каралеўствам бярэ свой пачатак з Крэўскай уніі 1385 г., калi дзве дзяржавы ўпершыню абядналiся на аснове дынастычна-персанальнай унii пры захаванні імі пэўнай самастойнасці ва ўнутранай і знешняй палiтыцы. Неаднаразовае аднаўленне і перазаключэнне унiй (у 1401, 1413, 1446, 1501 гг.) сведчыць, па-першае, аб іх нетрываласці, па-другое, аб наяўнасці ў жыццi абедзвюх дзяржаў такiх фактараў, якiя падштурхоўвалi iх да зблiжэння.
1 ліпеня 1569 года на сойме ў Любліне была заключана ўнія, паводле якой Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае абядналася з Каронай Польскай у адну дзяржаву. Больш двухсот гадоў нашы продкі жылі ў складзе гэтага шматэтнічнага абяднання. 1569 год стаў адной з самых значных дат у гісторыі Беларусі. Навукоўцы звычайна адлічваюць ад яго новы этап у гістарычных лёсах беларускага, украінскага і літоўскага народаў. Унія паміж суседнімі краінамі аказала значны ўплыў на стан спраў ва ўсёй Еўропе. На мапе зявілася новая дзяржава - Рэч Паспалітая, адна з самых вялікіх і магутных.
У гэтай кантрольная рабоце нам неабходна разледзіць галоўныя вытокі і сутнасць Люблінскай уніі, вызначыць асаблівасці становішча дзяржаў на палітычнай арэне таго часу, вылучыць асноўныя моманты і вынікі абяднання дзяржаў у Рэч Паспалітую. Напрыканцы кантрольнай работы мы падвядзем вынікі і паспрабуем адзначаць тыя станоўчыя і адмоўныя бакі Люблінскай уніі, якія паўплывалі на далейшае развіцце нашай дзяржавы.
- Перадумовы Люблінскай уніі
З канца XV ст. ВКЛ было вымушана весці цяжкія войны супраць Маскоўскай дзяржавы, якая прэтэндавала на ўсходнія землі ВКЛ. У выніку войнаў 1492 1494, 1500 1503, 1507 1508, 1512 1522, 1534 1537 гг. ВКЛ страціла частку сваіх тэрыторый. 8 верасня 1514 г. каля Оршы войскі ВКЛ на чале гетмана К. Астрожскага ўшчэнт разбілі большыя па колькасці войскі Маскоўскай дзяржавы, але поўнасцю скарыстаць вынікі перамогі вялікі князь не здолеў. У 1558 1583 гг. адбылася яшчэ больш маштабная Лівонская вайна. У 1558 г. войскі цара Івана IV Грознага рушылі на Лівонію. Лівонскі ордэн і Рыжскае арцыбіскупства былі вымушаны звярнуцца за дапамогай да ВКЛ і прызнаць сваё падданства. У адказ у 1563 г. Іван IV захапіў Полацк. Войска ВКЛ, большая частка якога змагалася ў Лівоніі, апынулася ў цяжкім становішчы. Польшча не спяшалася з дапамогай, намагаючыся поўнай інкарпарацыі ВКЛ.
Ужо ў 1562 1563 гг. шляхецкія соймы звярталіся з патрабаваннем новай уніі з Польшчай. Аднак буйныя магнаты справядліва апасаліся за свае правы і высоўвалі праекты, непрымальныя для польскага боку. Тым не менш, 10 студзеня 1569 г. у Любліне (Польшча) пачаў працу агульны сойм ВКЛ і Кароны Польскай. Незадаволеная яго ходам дэлегацыя ВКЛ ў лютым пакінула Люблін. Кароль быў вымушаны асобнымі актамі далучыць да Польшчы Падляшша і амаль усю тэрыторыю Украіны. Магчымасцей весці вайну яшчэ і з Польшчай у ВКЛ не было. Таму ўлетку 1569 г. дэлегацыя ВКЛ зноў наведала Люблін і падпісала дамову аб уніі [1, с.312].
Гэта вайна, як адзначалі пазней польскія палітыкі, прыгнала ВКЛ да ўніі з Каронай, зрабіла беларуска-літоўскую шляхту больш падатлівай у пытанні аб новым дзяржаўным саюзе.
Адна з важных прычын паўстання ўніі 1569 года - супярэчнасці ў пануючым саслоўі ВКЛ: паміж магнатэрыяй (багатай шляхтай) і шляхтай сярэдняй ды дробнай. Элітарнае магнацтва мела амаль неабмежаваную ўладу і адціскала шляхту на другі план. У Кароне на той час шляхта ўжо мела "залатыя вольнасці", доступ да ўлады, рашуча ўплывала на ўнутраную і знешнюю палітыку ўрада. Літоўская, беларуская і ўкраінская шляхта жадалі зраўняцца з ёй у правах і прывілеях, атрымаць верх над магнатэрыяй, заняць вядучую ролю ў сваёй дзяржаве. Дасягненне гэтых мэтаў яна звязвала з заключэннем уніі з Каронай. Супрацьстаянне магнацтва і шляхты ў 60-я гады стала адкрытым. Удзельнікі сойму, што адбыўся пад Віцебскам у 1562 годзе, звярнуліся да Вялікага князя і караля Польскага Жыгімонта ІІ з прашэннем "учыніць супольны сойм з палякамі, каб разам караля выбіралі, мелі агульную абарону, супольна саймікавалі і права аднолькавае ўжывалі". Каб неяк кансалідаваць грамадства, збіць прапольскія настроі шляхты, урад ВКЛ пайшоў на значную мадэрнізацыю ўнутранай палітыкі. Пастановай 1563 года былі ўраўнены ў правах праваслаўная і каталіцкая шляхты. Паводле судовай рэформы 1564 г. уводзіліся мясцовыя суды, у якіх галоўную ролю адыгрывала шляхта. Гэтыя захады магчыма мелі б поспех, калі б не драматычнае знешнепалітычнае становішча краіны, моц якой была паслаблена вайной.
Польшча сама дамагалася ўніі з княствам, у якой ёй бачыўся багаты тэрытарыяльны прыдатак. Ідэі паглынання княства атрымалі распаўсюджанне сярод пэўных колаў польскай шляхты напярэдадні заключэння дамовы. Далучэнне новых зямель прываблівала магчымасцю