Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай
Контрольная работа - История
Другие контрольные работы по предмету История
канчатковага адарвання мас ад роднай духоўнай спадчыны і поўнага апалячвання". Тая пастанова сталася толькі канстатацыяй становішча, якое рэальна склалася на землях ВКЛ. Неабходна таксама памятаць, што ініцыятыва прыняцця гэтага акту зыходзіла менавіта ад шляхты ВКЛ, якая ў барацьбе з засіллем магнацкага роду Сапегаў дамагалася "каэквацыі правоў" з кароннай шляхтай. А правы гэтыя, нашмат шырэйшыя ў кароннай шляхты, у масавай свядомасці часта атаясамліваліся і з мовай, на якой вялося справаводства.
Аднак вельмі памыляюцца тыя, хто абвінавачвае ў гэтым толькі каталіцкі касцёл, супрацьпастаўляючы яму праваслаўную царкву, у дзейнасці якой яны бачаць "справу аховы народнасці, мовы, культуры…"16. Паланізацыйныя працэсы ў асяроддзі праваслаўнага духавенства пусцілі глыбокія карані яшчэ ў перыяд да Берасцейскай уніі 1596 году. Асабліва ж яны ўзмацніліся ў пачатку XVII стагоддзя. Цікава, што тагачасныя апалагеты праваслаўя, якія ў сучаснай гістарыяграфіі нярэдка паказваюцца барацьбітамі за нацыянальную беларускую ідэю, палемічныя творы першай паловы XVII стагоддзя пісалі ў асноўным па-польску (у той час як "здраднікі"-ўніяты часцей за ўсё па-беларуску).
Аднак гэтым не вычэрпваецца тая роля, якую адыгрывала праваслаўная царква на беларускіх землях у XVIXVIII стагоддзях. Культурная паланізатарская роля спалучалася ў ёй з палітычнай русіфікатарскай. Уласна, падпісанне Берасцейскай уніі ў 1596 годзе было выкліканае ў першую чаргу той небяспекай з боку праваслаўнай Масковіі, якая здаўна, яшчэ з часоў Івана ІІІ, падмацоўвала імперскія анексіянісцкія планы ў адносінах да земляў Вялікага Княства Літоўскага рэлігійнымі лозунгамі абароны аднаверцаў ад "каталіцкага прыгнёту". А ў сувязі з утварэннем у 1589 годзе Маскоўскага патрыярхату прэтэнзіі Масквы на ўсе праваслаўныя землі нашай дзяржавы сталі выключна небяспечнымі. Падпісанне Берасцейскай царкоўнай уніі гэта акт у абарону не толькі духоўнай, але і палітычнай незалежнасці краіны.
Арыентацыя ж "непрымірымых" праваслаўных на Маскву прынесла незлічоныя бедствы Вялікаму Княству Літоўскаму. Гэта і сцяг, які быў дадзены ў рукі анархічнаму казацтву; гэта і падстава як для адкрытых ваенных дзеянняў, так і для ўсё большага ўмяшальніцтва Масковіі ва ўнутраныя справы дзяржавы…
Між тым, унія, якую ў сучаснай беларускай гістарыяграфіі нярэдка кваліфікуюць як сродак каталізацыі і паланізацыі беларусаў, адыграла ў цэлым станоўчую ролю ў лёсе нашай дзяржавы. Ва ўмовах паланізацыі грамадства менавіта яна сталася тым апірышчам беларускасці, якому ў вялікай ступені мы абавязаныя захаваннем беларускай тоеснасці. У канцы XVI пачатку XVIІ стагоддзяў беларуская мова панавала ўва ўсіх сферах дзейнасці уніяцкай царквы, апроч літургічнай. Нават у другой палове XVIІ і на працягу XVIІІ стагоддзя, калі паланізацыя Вялікага Княства Літоўскага ішла паскоранымі тэмпамі, уніяцкая царква не толькі не ператварылася ў сродак масавай паланізацыі, а, наадварот, стала моцным фактарам захавання нацыянальнай адметнасці.
Калі прыняць пад увагу той факт, што напрыканцы XVIІІ стагоддзя каля 80% сельскага насельніцтва Беларусі належала да ўніяцтва, цяжка пераацаніць ролю апошняга ў станаўленні самаідэнтыфікацыі беларусаў.
А між тым, без Любліна не было б Берасця…
Безумоўна, да ўніяцтва належалі пераважна нізы грамадства. Большасць арыстакратыі і сярэдняй шляхты вызнавалі каталіцтва і, адпаведна, амаль цалкам паланізавалася. Але менавіта ўніяцтва спрыяла захаванню той нацыянальнай глебы, на якой пазней адбыўся працэс нацыянальнага адраджэння.
Хаця і сама шляхта зусім не спяшалася станавіцца палякамі. На працягу ўсяго існавання Рэчы Паспалітай назіраецца найцікавейшы феномен: у свядомасці тагачаснага грамадства трывала ўсведамляецца дзяржаўнасць Вялiкага Княства Лiтоўскага (што, аднак, не замiнала тутэйшай шляхце лiчыць сябе часткаю адзiнай шляхецкай нацыі Рэчы Паспалiтай, але гэта ўжо станавая, карпарацыйная свядомасць).
Гэтае ўсведамленне асобнасцi дзвюх краiнаў, абяднаных Люблiнскай унiяй, падмацоўвалася i ўзаемнай непрыязнасцю памiж абывацелямi кожнае з iх, чаму існуе безліч прыкладаў. Нават польскія даследчыкі прызнаюць, што "паняцце Рэчы Паспалiтай уключае ў сябе адну шляхецкую нацыю i дзве ўзаемна непрыязныя цi, як найменш, недаверлiвыя адна да адной дзяржавы".
Гэтае пачуццё асобнасці і не дазволіла б шляхце канчаткова зліцца з польскім этнасам. І адраджэнне беларускасці ў яе асяроддзі прырэчанае было адбыцца. Не магло не адбыцца. Што, урэшце, і здзейснілася ў ХІХ стагоддзі, калі менавіта прадстаўнікі шляхецкага стану запачаткавалі працэс беларускага нацыянальнага адраджэння.
Згадаем, што працэс дэнацыяналізацыі нацыянальнай эліты адбываўся не толькі на беларускай зямлі. Тое самае мы бачым і ў Нарвегіі, дзе паноўны класс фактычна цалкам успрыняў дацкую культуру, і ў германізаванай Чэхіі… Аднак, калі наспелі гістарычныя ўмовы, калі ў Еўропе запанавала ідэалогія рамантызму з ягоным зваротам да нацыянальных вытокаў, адбылося вяртанне асіміляваных вярхоў грамадства да сваіх каранёў. Не была тут выключэннем і Беларусь.
Характэрна, што працэс адраджэння беларускасці ў ХІХ стагоддзі адбываўся ў нашмат больш складаных умовах, чым у перыяд існавання Рэчы Паспалітай. Агульнавядомым зяўляецца факт, што паланізацыя беларусаў асабліва вялікія памеры набыла менавіта ў складзе Расійскай імперыі, калі гэты працэс пачаў спалучацца з русіфікацыяй. Ні забарона ўніяцтва, ні скасаванне дз?/p>