Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай

Контрольная работа - История

Другие контрольные работы по предмету История

ітоўскага зменшылася прыблізна з 900 тыс. кв. км да 520550 тыс. кв. км, гэта значыць на 39% [4, с.163].

Краіна імкліва набліжалася да страты незалежнасці. І канец існавання дзяржавы, здавалася, стаў неўнікнёны з уступленнем Вялікага Княства Літоўскага ў Інфлянцкую вайну. Гэтая вайна ішла нешчасліва для нашай дзяржавы. Дарма што ў паасобных бітвах велікакняскія войскі дасягалі перамогі (прычым, як правіла, над большымі сіламі непрыяцеля), катастрофа імкліва набліжалася. У лютым 1563 году войскі Івана Жахлівага ўзялі Полацак, што фактычна адкрывала ворагу дарогу на сталіцу Вялікага Княства Вільню. Спробы авалодаць становішчам патрабавалі ад краіны велізарных высілкаў. Так, большая частка велікакняскіх маёнткаў была аддадзеная пад заклад; гарады, корчмы, яўрэі і іншае абкладзена новымі падаткамі; была ўведзена манаполія на соль, на памол мукі і на гандаль ляснымі таварамі; павышаны мыты… У некаторых гарадах прыбыткі ад акцызаў, манаполіяў і ўнутраных мытных выплатаў выраслі больш як на 1000%. У галіне простых падаткаў збор серабшчызны вырас у многа разоў. Калі ў 1542 годзе збіралася ўсяго каля 22 тыс. коп. грошаў, то ў 1567 годзе ужо 105,5 тыс. коп. І гэта пры тым, што ўсходнія землі краіны былі спустошаныя варожымі войскамі й абязлюдзелі.

Дзяржава высілілася да рэшты. Аднак сілаў для далейшай барацьбы ўсё роўна не ставала. Дапамогі трэба было шукаць у суседзяў Кароны Польскай, якая згадзілася даць яе адно пры ўмове уніі. І сапраўды, пасля Любліна чаканая дапамога надышла. Так, Карона Польская выдзеліла на маскоўскую кампанію 1 300 000 злотых (прыкладна 528,5 тыс. коп грошаў), пры тым што яе гадавы бюджэт складаў усяго каля 600 000 злотых. У 1579 годзе каля 20 тысяч жаўнераў (сярод якіх былі значная колькасць завербаваных на каронныя грошы іншаземных наймітаў) была накіраваныя Польшчай на дапамогу велікакняскаму войску. І, хацелася б нам таго ці не, мусім прызнаць, што вяртання Полацку і перамогі ў Інфлянцкай вайне ўдалося дамагчыся толькі дзякуючы заключэнню Люблінскай уніі.

Варта задумацца над тым, што адбылося б з беларускім народам у выпадку пераходу Вялікага Княства Літоўскага пад уладу Масковіі. Думаецца, цалкам можна згадзіцца з поглядам А. Трусава: "Можна па-рознаму ставіцца да ўмоў, падпісаных у Любліне, але нельга забываць аднаго. Ці існавала б цяпер наагул беларуская нацыя, калі б Масковія захапіла Вялікае Княства Літоўскае ў XVI стагоддзі? Дастаткова толькі згадаць лёс самабытнай наўгародскай культуры. Што засталося ад "Господина Великого Новгорода" пасля "этнічных чыстак", зробленых Іванам Грозным і яго папярэднікамі? Быў знішчаны самабытны ўсходнеславянскі этнас, які меў сваю архітэктуру, жывапіс, летапісанне, устойлівыя рэспубліканскія традыцыі грамадскага і палітычнага жыцця…" [7, с.291].

Праўда, пазней (паводле дамовы 1537 г.) Любеч і Гомель былі вернутыя, але за кошт часткі полацкіх земляў, што было вельмі на руку Маскве: пабудаваныя на гэтай тэрыторыі крэпасці Себеж і Завалочча станавіліся добрым плацдармам на галоўных экспансіянісцкіх кірунках усходняга непрыяцеля шляху на Полацак і Вільню.

І сапраўды, дзякуючы менавіта Люблінскай уніі Вялікаму Княству Літоўскаму наканавана было праіснаваць яшчэ два стагоддзі. Два стагоддзі, якія далі магчымасць беларусам захаваць сваю тоеснасць і сфармавацца ў нацыю.

Негатыўная ацэнка Люблінскага акту, які нібыта значна абмежаваў незалежнасць нашай краіны, назіраецца ў многіх працах. І сапраўды, Люблінская унія задумвалася кароннай шляхтай як акт інкарпарацыі Вялікага Княства Літоўскага ў склад Польшчы. Аднак гэта зусім не азначае, што гэтыя намеры былі ажыццёўленыя.

Між тым, пры заключэннi Люблiнскай унii Княства захавала свой суверэнiтэт, фактычна абяднаўшыся з Каронай у дзяржаўны саюз.

Паводле Люблiнскай унii 1569 году "Карона Польская i Вялiкае Княства Лiтоўскае ёсць адным непадзельным i аднародным целам, а таксама не розная, а адзiная Рэч Паспалiтая, якая з дзвюх дзяржаваў i народаў у адзiны народ злучылася i звязалася". Трываласць гэтай унii павiнны былi забяспечыць лiквiдацыя спадчыннасцi велiкакняскага пасаду ў ВКЛ, супольны манарх i найвышэйшы заканадаўчы орган у выглядзе супольнага сойму Кароны i Вялікага Княства Літоўскага з забаронаю правядзення асобных соймаў.

Аднак ужо ў самiм акце Люблiнскай унii былi закладзеныя i асновы дзяржаўнай адасобленасцi Вялікага Княства Літоўскага, якое заставалася "пры тытуле, дастоiнствах i ўрадах усiх шляхетных станаў". Iснаванне ж асобных урадаў i органаў у Кароне i ў Княстве, кампетэнцыя якiх абмяжоўвалася тэрыторыяй толькi адной з гэтых дзяржаваў, стварала вакуум цэнтральнай выканаўчай улады ў РП. Такім чынам, "была створаная адзiная заканадаўчая ўлада сумеснага сойму пры захаваннi падвойнай выканаўчай улады ў асобных урадах" [11, с.194].

Захоўваўся свой звод законаў у выглядзе Статуту Вялікага Княства Літоўскага. Абедзве часткі навастворанай дзяржавы павінны былі мець уласныя войскі, што падпарадкоўваліся асобным гетманам.

Прадугледжвалася ўвядзенне адзiнай манеты для Рэчы Паспалітай, але кожная з дзяржаваў мелася яе бiць пад уласнымi сiмваламi...

Трэба адзначыць, што межы суверэнiтэту Вялікага Княства Літоўскага з цягам часу значна пашырылiся. Нягледзячы на забарону акту Люблiнскай унii, з 7080-х гадоў XVI стагоддзя тут збiраюцца асобныя соймы, а ў 1581 годзе ствараецца Галоўны трыбунал Вялікага Княства Літоўскага.

Ужо 27 студзеня 1588 году Жыгiмонт Ваза, жадаючы схiлiць на свой бок лiцвiнаў, што не ўзялi ўдзелу ў ягонай элекцыi i каранацыi, зацвердзiў но?/p>