Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай
Контрольная работа - История
Другие контрольные работы по предмету История
?чага класа ВКЛ у апошняй трэці ХVІ ст. праяўляла незалежніцкія, антыпольскія настроі. А вялікакняскія палітыкі імкнуліся вывесці сваю краіну з таго становішча, у якім яна апынулася ў выніку Люблінскай уніі. Насуперак акту ўніі ў княстве рэгулярна збіраліся агульнадзяржаўныя соймы. У 1581 г. тут быў створаны асобны вышэйшы суд - Галоўны трыбунал. А прыняты ў 1588 г. Статут (звод законаў) па сутнасці, скасаваў многія палажэнні Люблінскай уніі, гарантаваўшы эканамічную, палітычную і культурную незалежнасць дзяржавы: польскай шляхце забаранялася набываць землі і займаць дзяржаўныя пасады ў княстве, не прызнаваліся яго тэрытарыяльныя страты, заканадаўча замацоўвалася дзяржаўнасць беларускай мовы.
Перыяд 1569-1795 гг., калі беларускія землі ўваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай, быў вельмі змястоўным і складаным у нашай гісторыі: паланізацыя шляхецтва, запрыгоньванне сялянства, рэлігійныя канфлікты, шматлікія войны, эканамічная нестабільнасць, народныя рухі, вострая ідэйная барацьба, заняпад беларускай культуры і дзяржаўнасці. Польскі культурны ўплыў і пранікненне каталіцызму прывялі да таго, што сацыяльна-класавы падзел беларускага грамадства дапоўніўся размежаваннем па нацыянальнай і рэлігійнай прыкмеце. Паланізацыйныя працэсы, што ўзмацніліся з утварэннем Рэчы Паспалітай, прывялі да адрыву ад беларускай народнасці яе вышэйшых слаёў, ускладнілі працэс яе фарміравання і развіцця. Многія даследчыкі лічаць, што ўсе беды нашай нацыянальнай культуры пачынаюццца з 1569 г.
Люблінская ўнія на два стагоддзі прадвырашыла далейшы лёс беларускага і іншых народаў, якія насялялі Рэч Паспалітую. Гэта дзяржава спыніла сваё існаванне ў 1795 г., будучы падзеленай больш моцнымі суседзямі.
4. Разважанні на тэму
Паспрабуем ацаніць усе тыя плюсы і мінусы, якія прынесла Вялікаму Княству Літоўскаму Люблінская унія. Так чыя ж інтарэсы абараняў акт Люблінскай уніі?
Напачатку неабходна падкрэсліць, што у беларускай гістарыяграфіі стала замацаваўся погляд на XVI стагоддзе як на "залаты век" нашай дзяржаўнасці. Насамрэч такі эпітэт правамерна ўжываць толькі ў адносінах да старабеларускай культуры. Менавіта ў гэты час разгортваецца дзейнасць Ф. Скарыны і С. Буднага, М. Гусоўскага і В. Цяпінскага… Але ж для дзяржаўна-палітычнага жыцця Вялікага Княства Літоўскага ХVІ стагоддзе стала векам катастрофы. Гэта было абумоўлена ў першую чаргу неадпаведнасцю дзяржаўнага ладу краіны надзённым патрабаванням часу.
Суседства з жорстка цэнтралізаванымі краінамі Масковіяй і Крымскім ханствам, якія маглі ў кароткі тэрмін перавесці на ваенныя рэйкі ўсе свае матэрыяльныя, чалавечыя і эканамічныя рэсурсы, вымагала дзеля дзейснага супраціву іх экспансіі ўзмацнення апарату кіравання Вялікага Княства Літоўскага. Аднак, нягледзячы на тое, што дзяржаўная сiстэма ВКЛ i характарызавалася шырокаразгалiнаванай сiстэмай органаў дзяржаўнага кiравання, iх дзейнасць была малаэфектыўнай. У вялікай ступені слабасць краіны была абумоўленая і фактычнай аўтаномнасцю складовых яе частак. Сітуацыя пагаршалася таксама сталай адсутнасцю вялікага князя, які зяўляўся адначасова і каралём польскім (вось ужо і сапраўды: бадай, менавіта Крэўская, а не Люблінская унія заклала падмурак у працэс заняпаду краіны!). Рост прывілеяў шляхты паступова прыводзіў да страты ёю сваёй галоўнай функцыі абароны межаў дзяржавы. З цягам часу асноўная збройная сіла краіны паспалітае рушанне станавілася ўсё больш архаічнай і неэфектыўнай. Дастаткова згадаць, што часта скліканае перад вайсковымі выправамі рыцарства, адбыўшы "попіс" (агляд паспалітага рушання), велізарнымі масамі адязджала не ў лагеры, а дадому.
Збіранне ж грошай на выплату найманаму войску было праблематычным з прычыны недасканаласці выканаўчай улады. Характэрна, што ў гэтых умовах Вялікае Княства вельмі часта проста не мела сродкаў для паспяховага вядзення ваенных дзеянняў.
Часам (як у вайне з Маскоўскай дзяржавай 15341537 гадоў) нашая дзяржава была вымушаная спыняць паспяховыя ваенныя дзеянні на варожай тэрыторыі праз адсутнасць грошай у скарбе… І гэта адбывалася ў часе імклівага ўзмацнення Масковіі.
Маскоўскія валадары па меры росту магутнасці сваёй дзяржавы выказвалі ўсё большыя прэтэнзіі на землі Вялікага Княства. Калі Васіль ІІІ не хаваў імкнення далучыць да сваёй краіны Кіеўшчыну, Смаленшчыну і Полаччыну, ягоны сын Іван IV Жахлівы жывіў планы далучэння да Масковіі ўжо ўсяго Вялікага Княства Літоўскага. Баяры першага маскоўскага цара на перамовах з пасламі Жыгімонта Аўгуста проста заяўлялі: "Не толькі што Руская зямля ўся, але і Літоўская зямля ўся бацькаўшчына гаспадара нашага…" Нядзіўна, што войны за набыццё гэтай "бацькаўшчыны" набылі перманентны характар. У перыяд з 1492 да 1569 году адбылося шэсць "маскоўскіх" войнаў (разам з Інфлянцкай). На 79 год прыйшлося ажно 36 ваенных…[4, с.127].
Мілітарныя магчымасці Масковіі дазволілі ёй, нягледзячы на шэраг паразаў ад велікакняскага войска, паступова рухацца да сваёй мэты поўнага падпарадкавання земляў Вялікага Княства Літоўскага. Ужо з 1494 году ўсходняя мяжа дзяржавы (за некаторымі невялікімі выключэннямі) няўхільна пасоўвалася на захад. У той год Вялікае Княства Літоўскае страціла землі ў вярхоўях Акі і Вязьмы. У 1503 годзе да Масковіі перайшлі Чарнігаў, Старадуб, Ноўгарад-Северскі, Пуцівель, Рыльск, Гомель,Любеч, Бранск і іншыя агульным лікам 29 гарадоў і 70 валасцей4 . У 1514 годзе быў страчаны Смаленск… У выніку маскоўскіх войнаў плошча Вялікага Княства Л