Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай

Контрольная работа - История

Другие контрольные работы по предмету История

алі ў сябе асабістую недатыкальнасць, неабмежаваную вотчынную ўладу, магчымасць удзелу ў выбранні караля (элекцыі) і працы сойму, вызвалялі ад большасці падаткаў. Гарантам "залатых вольнасцей" лічыўся сам кароль. Калі ён не выконваў сваіх абавязкаў, шляхта мела права ствараць ваенна-палітычныя саюзы канфедэрацыі і абвяшчаць каралю вайну рокаш. Асабліва неспрыяльным для дзяржаўнай сістэмы было права liberum veto, паводле якога ўсе рашэнні сойма павінны былі прымацца адзінагалосна. У выніку многія соймы проста зрываліся.

Адным з галоўных вынікаў эканамічных, палітычных і рэлігійных пераўтварэнняў было фарміраванне саслоўнага грамадства. Саслоўямі называюць буйныя групы насельніцтва, якія ў сілу законаў або традыцый маюць пэўныя прывілегіі і абавязкі. Як і ў краінах Заходняй Еўропы, на беларускіх землях існаваў наступны падзел:

 

 

Як ужо казалася вышэй, шляхта лічылася пануючым саслоўем, якое валодала найбольш значнымі правамі. Нават самы бедны шляхціч па свайму статусу быў вышэйшым за багатага мешчаніна і, тым больш, селяніна. Саслоўі мяшчан і сялян лічыліся падданымі, аднак менавіта іх прадстаўнікі складалі абсалютна большую частку насельніцтва дзяржавы. Святарскае саслоўе не атрымала юрыдычнага афармлення, чаму ў немалой ступені садзейнічала наяўнасць некалькіх канфесій. Прадстаўнікі рымска-каталіцкай царквы, як шляхта, так і святары, мелі ў Рэчы Паспалітай больш прывілегій, чым астатнія. Тым не менш, і каталіцкая, і праваслаўная цэркві былі буйнымі феадаламі. Стан святарскага саслоўя фактычна набліжаўся да стану шляхетскага саслоўя. Усе прывілегіяваныя саслоўі (у тым ліку мяшчане) мелі карпарацыйны характар. Прыналежнасць да іх рэгламентавалася шматлікімі нормамі і звычайна перадавалася па спадчыне ад бацькі да сына. З цягам часу кожнае саслоўе набывала асабістыя сацыяльныя і культурныя традыцыі. Пераход з аднаго саслоўе ў іншае быў магчымым, хаця на заканадаўчым узроўне ўселяк абмяжоўваўся.

Амаль адразу пасля свайго нараджэння новая дзяржава перажыла некалькі крызісаў улады. У 1573 г. пасля смерці Жыгімонта Аўгуста каралём быў выбраны французскі прынц Генрых Валуа. Аднак у 1574 г. ён збёг у Францыю. Выбары новага караля адбываліся ў атмасферы супрацьстаяння паміж магнацкімі групоўкамі і дробнай шляхтай. Толькі ў 1576 г. каралём быў выбраны трансільванскі князь Стэфан Баторы. У 1583 г. ён скончыў Лівонскую вайну перамогай. Спроба наступнага караля Жыгімонта (са шведскай дынастыі Вазаў) абмежаваць правы шляхты і зрабіць манархію спадчыннай скончыліся рокашам 1604г. [6, с.329].

Страта значных тэрыторый, памяншэнне правоў некаталіцкага насельніцтва, умяшальніцтва польскага боку ў справы ВКЛ выклікалі незадаволенасць сярод шырокіх колаў Вялікага княства. Барацьбу супраць уніі ўзначаліў канцлер Леў Сапега (1557 1633) Дзякуючы яго намаганням, у 1582 г. быў створаны Трыбунал ВКЛ, які абмежаваў судовую ўладу караля. Насуперак рашэнням Люблінскай уніі ў ВКЛ працягвалі збірацца асобныя зезды мясцовай шляхты. У 1588 г. пачаў дзейнічаць новы Статут, дзе унія з Польшчай нават не ўзгадвалася. Польскай шляхце забаранялася набываць маёнткі і пасады ў ВКЛ. Разам з тым Статут 1588 г. скончыў кадыфікацыю законаў Вялікага княства [3, с.191].

Такім чынам, неабходна подкрэсліць, што заключэнне Люблінскай уніі дазволіла ВКЛ атрымаць перамогу ў Лівонскай вайне. Рэч Паспалітая была больш моцным утварэннем, і суседнім дзяржавам прыходзілася з ёй лічыцца.

 

  1. Гістарычнае значэнне Люблінскай уніі

 

Гістарычнае значэнне ўзнікнення Рэчы Паспалітай, Люблінскай уніі для беларускага народа патрабуе яшчэ далейшага навуковага асэнсавання з яго нацыянальных пазіцый. Расійская, а ўслед за ёй савецкая гістарычная навука, трактавалі гэтыя падзеі выключна як польскую экспансію, падпарадкаванне Беларусі Польшчы. З другога боку, і польская гістарыяграфія таксама пераацэньвала значэнне польскага фактару ў грамадскім развіцці Беларусі таго часу.

У многіх публікацыях Рэч Паспалітая нярэдка называецца Польшчай, ігнаруецца аўтаномія княства, што зяўляецца грубым скажэннем гісторыі.

Наконт дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай нават у польскай гістарыяграфіі існуе вялікі спектр думак: ад сцвярджэння аб яе ўнітарным характары да прызнання федэратыўнага прынцыпу яе пабудовы. Буйны спецыяліст па перыяду феадалізму Ю.Бардах, напрыклад, лічыць Люблінскую унію кампрамісам дзвух дзяржаў і вынікам іх двухсотгадовага сумеснага развіцця. Вядомыя польскія даследчыкі Х.Лаўмяньскі і Е.Ахмяньскі не бачаць у гэтым саюзе раўнапраўя бакоў. Сучасная беларуская гістарыяграфія схіляецца да вываду, што нельга трактаваць Люблінскую ўнію, пры ўсёй несправядлівасці яе ўмоў, як паглынанне Польшчай Вялікага княства Літоўскага. Рэч Паспалітая была добраахвотным абяднаннем, федэрацыяй дзвух дзяржаў. Іншая справа, што Польшча на той час была ў больш выгодным палітычным і эканамічным становішчы і таму валодала ўнутрапалітычнай ініцыятывай у Рэчы Паспалітай. Яна магла ажыццяўляць вялікадзяржаўную палітыку ў дачыненні да ўсходнеславянскага насельніцтва Вялікага княства.

Першае ўражанне ў ВКЛ ад уніі было шокавым, прычым, як для магнацтва, так і для шляхты, якая ў свой час дамагалася злучэння з Польшчай. Вышэйшая ўплывовая знаць аказалася перад пагрозай поўнай згубы былога палітычнага вяршынства. Дазвол польскай шляхце атрымліваць зямельныя ўладанні ў межах княства стварыў небяспечнага канкурэнта для мясцовай шляхты. Таму большая частка пану?/p>