Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай
Контрольная работа - История
Другие контрольные работы по предмету История
?ы Статут, якi юрыдычна замацоўваў асобнасць Княства ад Кароны Польскай. У прыватнасцi, паводле гэтага Статуту кароль абавязваўся, што "ў том паньстве Вялікам Князстве Літоўскім і ва ўсіх землях, яму прыслухаючых, дастойнасцей духоўных і свецкіх гарадоў, двароў, грунтоў, староств, урадаў земскіх і дворных пасэсій або ў дзяржанне і пажыванне і векчнасцей жадных чужаземцам і загранічніком, ані сусядом таго паньства даваці не маем... Родзічам Вялікага Князства Літоўскага, дастоенства і ўрады ўсякія маюць быці даваці добра значным і праўдзіве незмышлене ў том ваяводзтве або павеце аселым" [2, с.368]. Мiж тым, акт Люблiнскай унii прадугледжваў, "каб вольна было заўседы як паляку ў Лiтве, так i лiцвiну ў Польшчы ўсялякiм слушным спосабам набываць маёнткi" [1, с.397].
Мала таго, у гэтым найвышэйшым прававым зводзе Карона, з якой Вялікае Княства Літоўскае звязвалася ў 1569 годзе "ў адно цэлае", нават i не згадваецца, чым фактычна адмаўляецца Люблiнскi акт.
Ужо з 1581 году ў пастановах, якiя прымалiся на соймах, тыя артыкулы, што тычылiся Вялікага Княства Літоўскага, былi сабраныя ў асобныя "Канстытуцыi Вялiкага Княства Лiтоўскага" (напачатку [1581 г.] "Артыкулы да права Вялiкага Княства Лiтоўскага", затым [1590 г.] "Справы Вялiкага Княства Лiтоўскага"), што вiдавочна падкрэслiвала самастойнасць Княства ў складзе Рэчы Паспалітай.
Вялікае Княства Літоўскае праводзіла адносна самастойную замежную палітыку і неаднаразова падпісвала міждзяржаўныя пагадненні без уліку меркавання Кароны.
Такім чынам, Рэч Паспалітую можна разглядаць як федэратыўную дзяржаву з элементамі канфедэрацыі, у якой Вялікае Княства Літоўскае валодала асноўнымі атрыбутамі дзяржаўнасці. Таму пра поўнае падпарадкаванне нашай краіны Польшчы не можа быць і гаворкі. Прынамсі, да часоў Канстытуцыі 3 траўня 1791 году, якая абвясціла Рэч Паспалітую адзінай унітарнай дзяржавай. Хаця… хто ведае, як бы рэалізавалася на практыцы гэтае палажэнне, калі б гісторыя адпусціла федэратыўнай дзяржаве яшчэ колькі часу існавання. Маецца ж досвед Люблінскай уніі, якая прадугледжвала тое самае…
Нарэшце, адным з найбольш сурёзных абвінавачанняў у адрас Рэчы Паспалітай зяўляецца тэза пра Люблінскую унію як пра зыходны пункт, ад якога пачалася паланізацыя беларускага народу. Якраз з моманту ўкладанняў гэтага акту, на думку шматлікіх аўтараў, беларуская мова "пачала выцясняцца з усіх сфераў дзяржаўнага жыцця, усяляк ганьбіцца і прыніжацца. Менавіта з гэтага часу і бярэ пачатак заўзятая беларусафобія, зневажанне ўсяго беларускага з боку польска-каталіцкага асяроддзя, што і прывяло ў 1696 годзе да забароны беларускай мовы ў афіцыйнай сферы".
Сапраўды, бясспрэчным зяўляецца той факт, што ў канцы XVI і на працягу XVII стагоддзя паланізацыя найвышэйшых слаёў грамадства ўзмацнілася. Безумоўна, Люблінская унія адыграла тут сваю ролю. Аднак паспрабуем паглядзець на гэтую праблему шырэй.
Масавая паланізацыя вярхоў беларускага грамадства пачалася значна раней за падпісанне Люблінскага акту і была звязаная найперш з імклівым пашырэннем кальвінізму на землях Вялікага Княства Літоўскага. Пра памеры кальвінізацыі шляхты можна меркаваць нават паводле таго, што на тэрыторыі дзяржавы адным толькі Мікалаем Радзівілам Чорным былі заснаваныя 162 кальвінскія зборы. Так, у Наваградскім павеце з больш чым 600 шляхецкіх семяў не далучыліся да пратэстанцтва ўсяго толькі 16. Дзіўная зява: той працэс, які меў запачаткаваць стварэнне нацыянальнай беларускай царквы, адасобленай і ад каталіцкай Варшавы, і ад праваслаўнай Масквы, і тым самым садзейнічаць умацаванню незалежнасці Вялікага Княства, спрыяў пашырэнню на тэрыторыі краіны пальшчызны, бо абсалютная большасць твораў выдавалася беларускімі пратэстантамі на польскай мове.
Аднак гэты феномен падаецца дзіўным толькі на першы погляд: у перыяд Сярэднявечча і ранняга Новага часу паняцця нацыянальнасці ў сучасным разуменні гэтага слова проста не існавала. Ягонае месца займалі паняцці веравызнання і дзяржаўнай прыналежнасці. Таму выкарыстанне польскай мовы ў Вялікім Княстве Літоўскім, злучаным з часоў Крэўскай уніі шчыльнымі сувязямі з Каронай, уяўляецца цалкам натуральным: яно забяспечвала еднасць пратэстантаў Вялікага Княства з іх кароннымі адзінаверцамі. У тую эпоху, калі лаціна пачала паступова саступаць свае пазіцыі на карысць нацыянальных моваў, у нашай дзяржаве польская мова набывала статус мовы міжнацыянальных зносінаў, якая выгадна адрознівалася ад лацінскай тым, што была зразумелая беларусам.
Такім чынам, зусім не Люблінская унія паклала пачатак паланізацыі найвышэйшых колаў грамадства Вялікага Княства Літоўскага. Вытокі яе ляжаць нашмат глыбей. Працэс паланізацыі, шырока распачаты рэфармацыяй, працягваўся і пад сцягам контррэфармацыі. Да сярэдзіны XVII стагоддзя гэты працэс дайшоў да такой мяжы, калі канстытуцыйнае, рэгламентаванае Статутам ВКЛ 1588 году патрабаванне выкарыстання ў афіцыйным справаводстве беларускай мовы фактычна не выконвалася. Яно звялося да афармлення кірыліцай у дакументах уступаў і заканчэнняў, якія ўяўлялі сабою абавязковыя формы, сам жа змест, як правіла, пісаўся польскаю моваю з вялікім дамешкам лаціны. Да канца XVII стагоддзя такая практыка набыла ўсёабдымны характар. Таму нельга пагадзіцца з цверджаннем, быццам пастанова ўсеагульнай канфедэрацыі станаў Рэчы Паспалітай ад 29 жніўня 1696 году, паводле якой афіцыйнае справаводства мелася быць пераведзенае на польскую мову, была інспіраваная каралеўскай уладай "у мэтах