Пачаткі Вялікага княства Літоўскага
Контрольная работа - История
Другие контрольные работы по предмету История
ходзіліся на іншай дзяржаўнай службе (Арт. 3.).
Такiм чынам, дзяржаўнае права, якое дзейнічала на Беларусі ў XV-XVII стст., было добра распрацаваным у граматах і статутах і забяспечвала грамадскі і дзяржаўны лад, суверэнітэт дзяржавы, асноўныя правы і абавязкі грамадзян, замацоўвала асноўныя прынцыпы ўсёй прававой сістэмы, у ім атрымалі адлюстраванне ідэі Рэфармацыі і гуманізму.
Аналіз нормаў Статута 1588 г., што вызначылі структуру, кампетэнцыю і характар дзейнасці цэнтральных устаноў і самых важных службовых асоб, прыводзіць да высновы, што былі ў ім дастаткова поўна і тэарэтычна добра распрацаваны нормы дзяржаўнага права, якія мелі прагрэсіўнае значэнне для свайго часу.
2. Цывільнае права Вялікага княства Літоўскага
Цывільнае феадальнае права на Беларусі ў XVI ст. склалася пад уздзеяннем таварна-грашовых адносін і гандлёвага капіталу, што спрыяла зараджэнню ў яго нетрах норм, характэрных для буржуазнага права і яго ўсесаслоўнасці. Таму побач з феадальнымі нормамі цывільнага права, такімі, як непрызнанне за сялянамі права ўласнасці на зямлю і іншыя абмежаванні іх правоў, атрымалі значнае развіццё нормы, якія рэгулявалі дагавор куплі-продажу, пазыкі, залогу, арэнды, абавязкі, звязаныя з работай па найму, спадчыннае права. Побач з пазаэканамічным прымусам сялян да працы развіваецца і эканамічнае закабаленне. Аднак маёмасныя адносіны па-ранейшаму ў асноўным рэгуляваліся ў залежнасці ад класавай і саслоўнай прыналежнасці людзей. Аб'ём правамоцтваў суб'ектаў цывільна-прававых адносін залежаў таксама ад веравызнання, прававога становішча калектыву (горада, вёскі) і становішча асобы ў дадзеным калектыве або ў сям'і.
Найбольш поўнай праваздольнасцю валодалі дзяржава, царква, манастыры, князі і паны. Яны маглі свабодна, без усякіх перашкод распараджацца сваёй маёмасцю. Значнай праваздольнасцю валодалі і дробныя шляхціцы, якія не мелі права самастойна распараджацца маенткамі і землямі, атрыманымі ад пана за службу ў часовае валоданне.
Праваздольнасць простых свабодных людзей у феадальным грамадстве не была роўнай. Напрыклад, мяшчане Вільні, Полацка, Віцебска, Менска, Гародні карысталіся больш шырокімі правамі, чым свабодныя людзі, якія жылі ў вёсках і малых гарадках - мястэчках. Абмежаваную праваздольнасць мелі залежныя сяляне, у якіх не было права свабодна, без дазволу пана ці яго адміністрацыі распараджацца нерухомай маёмасцю. Яшчэ меншай праваздольнасцю валодалі палонныя і чэлядзь нявольная (дваровая). Яны не маглі распараджацца маёмасцю, нават атрымліваць маёмасць. Абмяжоўвалася праваздольнасць і дзеяздольнасць жанчын і дзяцей.
Грамадзянская дзеяздольнасць мужчын па Статуту 1588 г. прызнавалася з 18 гадоў, а дзяўчат з 13 (раздз. 6, арт. 1). Аднак і дасягнуўшы гэтага ўзросту, яны не атрымлівалі поўнай грамадзянскай дзеяздольнасці. Удава карысталася больш шырокімі правамі, чым замужняя жанчына. Яна магла самастойна весці свае справы ў судзе або даручаць іх адвакату.
Цэнтральнае месца ў цывільным праве займалі нормы рэчавага і абавязацельнага права, якія замацоўвалі за пануючым класам правы ўласнасці і іншыя маёмасныя правы на прылады і сродкі вытворчасці, чым забяспечвалася прававая аснова эксплуатацыі працоўных.
Сярод аб'ектаў права ўласнасці галоўнае значэнне надавалася маёнткам і землям, якія апрацоўваліся феадальна-залежнымі людзьмі і чэляддзю нявольнай. Грамадзянскаму праву былі вядомы наступныя правы на рэчы: уласнасць, валоданне (держанне, посяданне), залог (застава), сервітуты.
Характэрнай рысай феадальнага права ўласнасці і валодання было тое, што ўласнік маёнтку або зямлі нёс спецыяльныя павіннасці, якія былі ўласцівымі гэтаму маёнтку або зямлі, і пры пераходзе права ўласнасці да другой асобы гэтыя павіннасці пераходзілі разам з маёмасцю, у тым ліку і вайсковая служба. Напрыклад, шляхціц або мешчанін, які купіў баярскую або сялянскую зямлю, калі ён не атрымліваў вызвалення ад павіннасці, выконваў тыя павіннасці, якія выконваў яго папярэднік. Духоўныя асобы ці мяшчане, якія куплялі шляхецкія маёнткі, павінны былі несці з гэтых маёнткаў вайсковую службу (раздз. 2, арт. 1).
Паводле Статута 1588 г., зямельныя ўладанні феадалаў падзяляліся на тры асноўныя катэгорыі: 1) вотчыну, або дзедаўшчыну; 2) маёнтак, выслужаны ці атрыманы ў карыстанне (дзяржанне) на пэўны час (до живота, до волі господарской); 3) купленіны - маёнткі, набытыя паводле дагавору куплі-продажу навек. Купленінамі ўласнік мог распараджацца без усялякіх абмежаванняў. Распараджэнне вотчынамі было да 1566 г. абмежаваным, нельга было прадаць болей адной трэцяй часткі маёнтка без дазволу родзічаў, а адданы ў залог (заставу) маёнтак мелі права выкупіць родзічы. Выслужанымі маёнткамі ўладальнік мог распараджацца толькі са згоды вярхоўнага ўласніка, ад якога быў атрыманы маёнтак ва ўладанне[6].
Працэс юрыдычнага афармлення рэчавых правоў феадалаў на землі быў завершаны ў XV-XVI стст. Увесь зямельны фонд, не ўключаны ў маёмасць свецкіх і духоўных феадалаў, манастыроў, гарадоў і мяшчан, аб'яўляўся ўласнасцю дзяржавы, інакш кажучы, знаходзіўся ў калектыўным уладанні кіруючых вярхоў, князёў і паноў.
У XVI ст. адбыліся карэнныя змены ў абавязацельным праве, якое стала прыстасоўвацца да больш інтэнсіўнага грамадзянскага абароту і эканамічнага закабалення працоўных. Законам прадугледжвалася неаднолькавая праваздольнасць суб'ектаў у абавязацельствах. Залежны чалавек не меў права без згоды свайго пана заключаць пагадненні аб зямлі, паручыц