Пачаткі Вялікага княства Літоўскага
Контрольная работа - История
Другие контрольные работы по предмету История
іцтвам, мог прымяняць пакаранні, не прадугледжаныя законам ці нават звычаёвым правам. Маглі прымяняць розныя пакаранні гарадскія (вайтоўскія) і копныя сялянскія суды. Акрамя таго, існавала асаблівая сістэма пакаранняў у царкоўных судах.
У дзяржаўных судах найбольш часта ўжываліся наступныя пакаранні: 1) маёмасныя спагнанні, канфіскацыі і штрафы; 2) пакаранне смерцю; 3) цялесныя; 4) выдача злачынцы пацярпеламу (для адпрацоўкі даўгоў ці для казні); 5) турэмнае зняволенне, як правіла, не больш чым на адзін год і шэсць тыдняў; 6) выгнанне і аб'яўленне па-за законам; 7) пазбаўленне чэсці; 8) пакаянне; 9) пазбаўленне пасады.
Маёмасныя пакаранні і штрафы былі самым распаўсюджаным пакараннем. Яны маглі ўжывацца як асноўны або дадатковы від пакарання. Грашовыя спагнанні маглі ісці на карысць як пацярпелага ці яго родных, так і дзяржавы і суддзяў. Усе плацяжы мелі адкрыты класавы напрамак. Так, галоўшчына за забітага шляхціца спаганялася ў 100 коп грошаў, за панцырнага слугу - у 60, за бортніка - у 40 коп, за цяглага чалавека - у 25 коп і за чэлядзіна - у 20 коп грошаў [2].
Пакаранне смерцю магло быць простым і кваліфікаваным. Простым пакараннем лічылася павешанне (горлам пакараць). Прычым у старажытныя часы прыгавор аб пакаранні смерцю павінен быў выконваць сам асуджаны ў прысутнасці суддзяў, якія слухалі яго пакаянне і агавор другіх злачынцаў, пасля чаго асуджаны сам лез у пятлю і вешаўся. У XVI ст. каралі таксама адсячэннем галавы і расстрэлам вайскоўцамі. Кваліфікаваным пакаранню смерцю былі чацвертаванне, спальванне на агні, утапленне, пасаджэнне на кол.
Турэмнае зняволенне было двух відаў: лёгкае - у верхняй частцы замка і цяжкае - у падзямеллі з ланцугом на шыі. На ўтрыманне зняволенага грошы павінсн быў даваць ён сам ці яго блізкія або пацярпелыя, па абвінавачванню якога злачынец быў прыгавораны да турмы.
Пазбаўленне чэсці было дадатковай мерай пакарання для шляхты. Гэтае пакаранне азначала страту шляхецтва і ўсяго маёнтка. Пазбаўляліся чэсці шляхціцы, якія ўцяклі з бітвы, выгнаннікі, злачынцы, якія былі асуджаны да пакарання смерцю, але потым памілаваныя.
Адзначаючы жорсткасць крымінальных пакаранняў паводле старажытнага крымінальнага права Беларусі, варта звярнуць увагу на тое, што ў параўнанні з правам іншых еўрапейскіх дзяржаў таго часу яно было больш гуманным. Ідэі гуманізму выявіліся ў непрымяненні пакарання смерцю цяжарных жанчын, непрымяненні крымінальных пакаранняў да дзяцей і падлеткаў да 16 гадоў, ва ўстанаўленні крымінальнай адказнасці шляхціца за забойства простага чалавека, больш высокай адказнасці за злачынства супраць жанчын, параўнаўча невялікіх тэрмінаў турэмнага зняволення.
У цэлым крымінальны закон феадальнай Беларусі характарызаваўся параўнальна высокай для свайго часу развітасцю, шырынёй ахопу рэгулюемых праваадносін, імкненнем да ўключэння ўсяго таго новага і прагрэсіўнага, што было выпрацавана чалавецтвам. Важна і тое, што апублікаванне ў XVI ст. друкаванага Статута 1588 г. садзейнічала даступнасці крымінальнага закона і, як следства, фарміраванню грамадскай правасвядомасці ў прагрэсіўным напрамку.
Заключэнне
Такiм чынам, дзяржаўнае права, якое дзейнічала на Беларусі ў XV-XVII стст., было добра распрацаваным у граматах і статутах і забяспечвала грамадскі і дзяржаўны лад, суверэнітэт дзяржавы, асноўныя правы і абавязкі грамадзян, замацоўвала асноўныя прынцыпы ўсёй прававой сістэмы, ў ім атрымалі адлюстраванне ідэі Рэфармацыі і гуманізму.
Аналіз нормаў Статута 1588 г., што вызначылі структуру, кампетэнцыю і характар дзейнасці цэнтральных устаноў і самых важных службовых асоб, прыводзіць да высновы, што былі ў ім дастаткова поўна і тэарэтычна добра распрацаваны нормы дзяржаўнага права, якія мелі прагрэсіўнае значэнне для свайго часу.
Агляд найбольш важных норм цывільнага і шлюбна-сямейнага права дазваляе сцвярджаць, што к канцу XVI ст. на Беларусі склаліся неабходныя сацыяльна-эканамічныя і прававыя ўмовы ўсталявання парасткаў новага буржуазнага права, якія аказалі ўплыў на развіццё грамадска-прававых ідэй і прававой культуры.
Крымінальны закон феадальнай Беларусі характарызаваўся параўнальна высокай для свайго часу развітасцю, шырынёй ахопу рэгулюемых праваадносін, імкненнем да ўключэння ўсяго таго новага і прагрэсіўнага, што было выпрацавана чалавецтвам.
Важна і тое, што апублікаванне ў XVI ст. друкаванага Статута 1588 г. садзейнічала даступнасці крымінальнага закона і, як следства, фарміраванню грамадскай правасвядомасці ў прагрэсіўным напрамку.
Літаратура
1.Акты Виленской археографической комиссии. Вильно, 1990.
.Гісторыя дзяржавы i права Беларусі: вучэб. Дапам. / А.Ф. Вiшнеўскi, I.У. Вiшнеўская. - Мн.: ТетраСистемс, 2005.
.Гісторыя Беларусі /А.Л. Абацэдарская, П.І.Брыгадзін, Л.А.Жылуновіч і інш.; Пад рэд. А.Г. Каханоўскага і інш. - Мн.: "Экаперспектыва", 1996.
.Довнар Т.Н., Шелкопляс В.А. Государство и право Беларуси в XIV-XVI вв. Мн., 1998.
.Насевіч В.Л. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. - Мн.: Полымя, 1993.
.Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г.: Тэксты. Даведнік. Каментарыі. Мн., 1989.
.Шалькевіч В.Ф. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі - Мн.: "Маладзёжнае навуковае суполніцтва", 2002.
.Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. дапам. - Мн.: Універсітэцкае, 1992.