Пачаткі Вялікага княства Літоўскага
Контрольная работа - История
Другие контрольные работы по предмету История
вызначанай. Маглі вырашацца любыя пытанні, што выносіліся на яго абмеркаванне гасударом або Радай. Але меліся і справы, якія адносіліся да выключнай кампетэнцыі сойма: выбранне вялікага князя, абвяшчэнне мабілізацыі ваенных сіл (паспалітае рушэнне), збор сродкаў на вядзенне вайны, заключэнне ваенных саюзаў, заключэнне уніі з Польшчай, устанаўленне новых падаткаў і павіннасцей, прыняцце найбольш важных заканадаўчых актаў, ажыццяўленне правасуддзя па некаторых дзяржаўных злачынствах. Уся работа сойма папярэдне рыхтавалася панамі. Яны прызначалі час і месца яго склікання, рыхтавалі праекты ўхвал. Прадстаўнікі ад паветаў маглі падаваць просьбы і скаргі шляхты сваіх паветаў, адказы, на якія даваў гасудар, параіўшыся толькі з Радай.
Структура і кампетэнцыя мясцовых органаў дзяржаўнага ўпраўлення ні ў Статуце, ні ў іншых прававых актах не атрымалі разгорнутага асвятлення і замацавання, таму што гэтая сістэма склалася ў глыбокай старажытнасці і істотна не змянілася. Большасць дробных княстваў, што ўвайшлі ў склад Вялікага княства Літоўскага, захаваліся як адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі - ваяводствы, паветы, воласці са сваімі органамі ўпраўлення.
У сярэдзіне 60-х гг. XVI ст. была завершана рэформа адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу, і ўся тэрыторыя дзяржавы была падзелена на ваяводствы, паветы, воласці, ці дзяржанні. Нягледзячы на змены ў сістэме мясцовых органаў, іх дзейнасць карэнна не перабудоўвалася. Па-ранейшаму мясцовыя феадалы ў кожным павеце захоўвалі сваё пануючае становішча. Вышэйшай службовай асобай у сістэме мясцовых органаў кіравання быў ваявода, які ўзначальваў адміністрацыйныя, гаспадарчыя, вайсковыя і ў значнай меры судовыя органы на тэрыторыі ваяводства. Яму падначалены былі наступныя службовыя асобы: кашталян - па ваенных справах; падваявода - па адміністрацыйных; ключнік і скарбнік - па гаспадарчых; канюшы, лоўчы і інш.
Кіраўніком адміністрацыі ў павеце быў стараста. Назначаўся ён, як і ваявода, гасударом і Радай з ліку буйных феадалаў. Гэтая пасада вельмі часта разглядалася як дадатковая крыніца даходаў радных паноў, а павіннасці, звязаныя з пасадай, выконваў яго намеснік - падстараста.
Вайсковая справа ВКЛ грунтавалася на страражытным абавязку абароны сваёй зямлі. Адначасова ваенная справа была галоўным абавязкам шляхты, з іх жа на карысць дзяржавы маглі браць толькі адзін від падатка - сярэбршчызну - на вайну. Акрамя таго, існавала катэгорыя сялян-баяраў, што так сама неслі ваенную службу.
З цягам часу зявіліся новыя віды зброі, змянілася тактыка вядзення боя, патрабаваліся прафесіяналы ў вайсковай справе. У войску ВКЛ зявіліся пастаянныя атрады, вельмі часта выкарыстоўваліся наёмнікі з еўрапейскіх краін. Акрамя шляхты, падацца на вайсковую службу у ВКЛ у якасцi наймiтаў мелi магчымасць i прадстаўнiкi падатковых саслоўяў. У 1561 i 1562 г.г. вялiкi князь рассылаў лiсты ваяводам, старастам i дзяржаўцам памежных зямель, каб тыя вербавалi ў казацкiя атрады ахвочых да вайсковай справы жыхароў, запiсвалi iх у рэестр i адсылалi звесткi аб колькасi такiх валанцёраў. У адпаведнасцi з рэестрам вялiкi князь абяцаў высылаць грошы за службу. Завербаваныя такiм чынам наймiты павiнны былi абраць сабе з людзей мясцовых i аселых дзесятнiкаў. Таксама праз некалькi гадоў на Гродзенскiм сойме 1566-1567 г. была прынята пастанова, што любым жадаючым накiравацца на вайну людзям, нават цыганам, будзе гарантавацца аплата з гаспадарскага скарбу [4].
Адным з першых дакументаў вайсковага права стала Вайсковая ўстава 1511 г. Далейшае развіццё і кадыфікацыя ваеннага права адносіцца да выдання Статутаў ВКЛ.
Так, раздзел 2 Статута 1588 г. О обороне земсъской замацоўвае наступныя нормы:
Арт. 1. "О повинъности, яко вси обыватели тутошнего паньства служъбу земъскую служити мають". Вызначае катэгорыі насельніцтва, якія нясуць воінскі абавязак і адказнасць за ўхіленне ад яе выканання: "Уставуемъ тежъ с прызволеньемъ радъ нашихъ и всихъ становъ подданыхъ наших паньства того, великого князства литовъского, иж вси станы духовные и светъские, княжата, панята и врядники земские, дворъные, дворане и земяне, шляхта хоруговная и вдовы, и тежъ татарове и мещане местъ нашихъ, маючи именья земъские, и кождый от вышъшого до низшого стану, никого не выймуючи, лета зуполъные маючие, часу потребы з нами и с потомъки нашими або при гетманехъ наших винни будуть сами особами своими войну служити и выправовати на службу военъную, коли бы колвекъ была потреба водле уфалы земское зъ соймовъ вальных, яко на онъ часъ будет потреба указывати, зъвлаща кгды бы рушенье посполитое было уфалено, то естъ юко з людей отчизных и похожих и з ыменей яко отчизъных, матерыстыхъ, такъ выслужоныхъ и купъленыхъ, и яко кольвекъ набытых. (...)".
Далей Вялікі князь абяцае прызначаць на пасаду гетмана дзяржавы (галоўнай вайсковай асобы) толькі годных і дасведчаных шляхціца(ў), якія з'яўляюцца ўраджэнцамі дзяржавы: "(...) И для того ж мы, г[о]с[по]д[а]ръ, обецуемъ тотъ врядъ, гетманьство великое, годнымъ и досветчонымъ людемъ народу шляхетъского, родичомъ стародавнымъ тутошнего паньства нашого, великого князства литовъского, давати и тое местъце засаживати".
Артыкулам 2 заканадаўча замацоўваецца правіла вырашэння пытанняў адносна вайны і ваенных падаткаў толькі на агульнадзяржаўным сойме, прычым вайну можна было пачынаць толькі з дазволу ўсіх станаў.
Закон не дазваляе ні вялікаму князю ні гетману вызваляць ваеннаабавязаных асоб ад воінскай службы. Выключэнне складалі асобы, якія зна