Пачаткі Вялікага княства Літоўскага
Контрольная работа - История
Другие контрольные работы по предмету История
»аты пошліны (мыта) вывозіць на продаж за мяжу прадукты, вырабленыя ў сваёй гаспадарцы, актыўна ўдзельнічаць у павятовых сойміках і быць абраным у дэпутаты на агульнадзяржаўны сойм. Шляхціцу гарантавалася асабістая свабода, ён быў вызвалены ад падаткаў і павіннасцей, за выключэннем ваеннай службы і падаткаў на вайну.
Асноўнае абмежаванне правоў сялян заключалася ў адмаўленні права ўласнасці на зямлю і ў забароне набываць ва ўласнасць маёнткі і землі. Так, у арт. 26 раздз. 3 падкрэслівалася, што просты чалавек, не атрымаўшы шляхецкай годнасці, не мае права набываць шляхецкіх маёнткаў і земляў. Уласнікам усіх сялянскіх земляў прызнаваўся толькі феадал ці феадальная дзяржава. Феадальна-залежны чалавек не меў права без дазволу свайго пана змяніць месца жыхарства ці пайсці да другога феадала (раздз. 12, арт. 12, 13, 14, 15, 16). [6]. Самай бяспраўнай часткай насельніцтва былі чэлядзь дваровая і палонныя, якія знаходзіліся на становішчы рабоў. Яны не лічыліся суб'ектамі права, не маглі завяшчаць і атрымліваць маёмасць па тэстаменту (раздз. 8, арт. 1,8). [6]
Прававое становішча мяшчан адрознівалася ад становішча шляхты і сялян. Мяшчане амаль усіх беларускіх гарадоў у XV-XVIII стст. атрымалі спецыяльныя граматы на магдэбургскае права, якое дазваляла ім ствараць у горадзе оргавы кіравання, не падуладныя мясцовым старастам і ваяводам. Узначальвалі кіраванне войт, бурмістры і радцы. Мяшчане ўсіх дзяржаўных гарадоў былі асабіста свабоднымі людзьмі. Яны маглі мяняць сваё месца жыхарства і выязджаць за мяжу, ім гарантавалася права ўласнасці на маёмасць, а ў некаторых выпадках нават на маёнткі, але яны не дапускаліся на дзяржаўныя пасады і не мелі сваіх прадстаўнікоў ні, ў панскай радзе, ні ў сойме. Аднак ім дазвалялася ўдзельнічаць у мясцовых гарадскіх сабраніях (соймах), дзе разглядаліся гарадскія справы, яны мелі права аб'ядноўвацца ў саюзы па прафесіях - у цэхі і рэлігійна-асветніцкія і дабрачынныя арганізацыі - брацтва.
Дзяржаўнае права Вялікага княства Літоўскага рэгламентавала структуру і кампетэнцыю вярхоўных органаў дзяржаўнай улады княства і ігнаравала органы Рэчы Паспалітай. Уся сістэма органаў дзяржаўнай улады і ўпраўлення княства будавалася на агульных прынцыпах феадальнага права: стварэнні ільгот і пераваг класу феадалаў і саслоўю шляхты і недапушчэнні простых людзей у органы ўпраўлення, юрыдычным замацаванні няроўнасці сярод розных сацыяльных груп насельніцтва і раздзяленні яго на саслоўі.
Кіраўніком дзяржавы і галоўнай асобай ва ўсёй сістэме дзяржаўных органаў прызнаваўся вялікі князь, які іменаваўся ў Статуце господарем. [8. C. 166]
Вялікаму князю як галаве дзяржавы належалі шырокія правы ў галіне ўнутранага кіравання і знешніх адносін. Ён меў права весці міжнародныя зносіны, пасылаць і прымаць паслоў, заключаць міжнародныя пагадненні, уступаць у саюзы, абвяшчаць вайну і заключаць мір. Ен лічыўся кіраўніком усіх вышэйшых выканаўча-распарадчых органаў, змяняў і прызначаў вышэйшых службовых асоб, яму належала права распараджаііца ўзброенымі сіламі дзяржавы, дзяржаўнай маёмасцю, даходамі і казной, права надаравання маёмасці, чыноў і званняў. Яму належала права заканадаўчай ініцыятывы і за яго подпісам выдаваліся ўсе найважнейшыя дзяржаўнаправавыя акты. Ён меў права ажыццяўляць вышэйшы суд у дзяржаве, а таксама памілаваць асуджаных. 3 указанага пераліку правоў вялікага князя відаць, што да яго кампетэнцыі былі аднесены ўсе найважнейшыя пытанні дзяржаўнай улады і ўпраўлення. Але ажыццяўляў гэтыя паўнамоцтвы вялікі князь не аднаасобна, а, як правіла, з удзелам Рады, сойма і службовых асоб вярхоўнага ўпраўлення.
Абмежаванасць улады гасудара замацоўвалася ў Статуце па-рознаму: у адных выпадках гэта было выкладзена ў форме клятвы і абяцання вялікага князя захоўваць пэўныя правы (раздз. 1, арт. 2; раздз. 3, арт. 1, 2, 4, 12, 13), у другіх - у форме непасрэднай забароны. Так, забаранялася гасудару без дазволу сойма пачынаць вайну ці вызначаць падаткі на ваенныя патрэбы (раздз.2, арт. 2), выдаваць законы, якія б супярэчылі Статуту (раздз. 3, арт. 5), пазбаўляць пасад і званняў (раздз. 3, арт. 13), выдаваць без дазволу сойма новыя законы (раздз. 3, арт. 15) і т. п. [6]
У абмежаванні ўлады гасудара першачарговае значэнне мела Рада. У яе склад уваходзілі два каталіцкія епіскапы, ваяводы, кашталяны, некаторыя старасты, самыя важныя службовыя асобы цэнтральнага ўпраўлення і некаторыя буйныя феадалы па асабістых запрашэннях.
Рада была пастаянна дзеючым выканаўча-распарадчым, заканадаўчым, кантралюючым і судовым органам. Свае ўладныя паўнамоцтвы яна ажыццяўляла сумесна з вялікім князем, але ў яго адсутнасць (а гэта здаралася даволі часта, калі гасудар выязджаў у Польшчу) і без яго. Уладныя паўнамоцтвы Рады кантраляваліся вялікім князем і соймам. У сваёй дзейнасці яна вымушана была ўлічваць стан барацьбы класаў і асобных груповак унутры пануючага класа, а таксама знешнепалітычныя абставіны. Усё гэта прымушала яе дзейнічаць з пэўнаю аглядкай і даволі часта склікаць агульнадзяржаўныя соймы, каб заручыцца падтрымкай усяго саслоўя шляхты.
Прававое становішча Рады было замацавана ў агульназемскіх прывілеях 1492 і 1506 гг.
У Статуце 1588 г. значнае месца адводзіцца прававому рэгуляванню парадку фарміравання і дзейнасці сойма Вялікага княства Літоўскага. Сойм як саслоўна-прадстаўнічы орган класа феадалаў і саслоўя шляхты ўзнік у выніку працяглага гістарычнага працэсу, які ідзе сваімі каранямі ў перыяд вечавых народных сходаў старажытнасці.
Кампетэнцыя сойма не была дакладна