Падзелы Рэчы Паспалітай

Контрольная работа - История

Другие контрольные работы по предмету История

Содержание

 

1. Прычыны падзелу Рэчы Паспалітай

2. Падзелы 1793 і 1795 гг. Уключэнне Беларусі у склад Расіі

3.Унутраная палітыка расійскага урада на Беларусі

4. Заключэнне

Літаратура

1. Прычыны падзелу 1772 г. і міжнародна-прававыя дакументы

 

Можна вылучыць шмат прычын, якія прывялі Рэч Паспалітую да падзелаў. Галоўная з іх відавочна палітычны лад Рэчы Паспалітай, які заканамерна падрываў самыя асновы дзяржаўнасці. Найбольш небяспечным было спалучэнне знакамітых “залатых шляхецкіх вольнасцей”: выбранне манарха, liberum veto, “Pacta conventa”, “канфедэрацыі”, “рокашы”.

Самую дакладную характарыстыку тагачаснаму становішчу Рэчы Паспалітай дала сама шляхта ў прыказцы Польшча трымаецца на бязладдзі. Бязладдзе гэта стала вынікам разіцця залатых шляхецкіх вольнасцей, ці, лепш сказаць, злоўжывання імі. Ужо ў другой палове XVII ст. стала відавочным, што пашырэнне шляхецкай дэмакратыі пры паслабленні цэнтральнай каралеўскай улады вядзе да яе перадачы ў рукі алігархаў, якія фінансава закабалялі шляхту, робячы яе сваім васальным акружэннем. Але ні водная з груповак не мела сілы ўзяць уладу. Адсюль разгул анархіі. Яшчэ ў 1669 г. сейм прыняў пастанову, дзе гаварылася, што ўсялякае новаўвядзенне ў Рэчы Паспалітай можа быць небяспечным і прывядзе да вялікіх хваляванняў. Неабходна сейму сачыць за тым, каб нічога не падвяргалася змяненням. Але ў канцы XVIIXVIII ст. гэта неабходнасць для сейма адпала, бо шляхецкае права liberum veto, па якому нават аднаму дэпутату дазвалялася сарваць сейм, практычна паралізавала работу гэтага вышэйшага органа ўлады. Пасля першага прымянення гэтага права ў 1652 г., калі дэпутат Упіцкага павета В. Сіцынскі па жаданню Я. Радзівіла не згадзіўся з пастановай сейма, па 1764 г. з 55 сеймаў Рэчы Паспалітай такім чынам было сарвана 48.

Але апекаваць за непарушнасцю шляхецкіх вольнасцей знайшлося каму. Сквапныя суседзі Рэчы Паспалітай, як клапатлівая маці, ахоўвалі непарадак у Рэчы Паспалітай. Так, расійска-прускі саюзны дагавор 1764 г. меў сакрэтны артыкул, паводле якога саюзнікі абавязваліся захоўваць у Рэчы Паспалітай шляхецкую канстытуцыю, вольныя выбары караля і liberum veto. Пункт гэты, асабліва з боку Расійскай імперыі, выконваўся рупліва.

На сейме 1764 г. было ўведзена абмежаванне на ўжытак права liberum veto рашэнне эканамічных пытанняў прымалася большасцю галасоў і сеймавым паслам дазвалялася не прытрымлівацца наказаў сеймікаў, калі тыя пярэчылі думцы большасці.

Гэта былі першыя памкненні палітычных рэформ. Але і яны прывялі да выбуху незадаволенасці з боку рэакцыйнай магнатэрыі, якая імкнулася да неабмежаванай улады.

У 60-ыя гады XVIII ст. Расія і Прусія яшчэ шукалі зачэпак, каб дыктаваць сваю волю ўладам Рэчы Паспалітай. Такой зачэпкай стала дысідэнцкая праблема. Перад сеймам расійскім бокам было пастаўлена пытанне поўнага ўраўнавання ў правах некатолікаў (дысідэнтаў) з католікамі, згодна дагавору Расіі з Рэччу Паспалітай 1686 г. Сейм станоўча пытанне не вырашыў, чым кінуў Рэч Паспалітую ў апошняе трыццацігоддзе крывавых, непатрэбных для выратавання дзяржавы канфліктаў. Пад патранажам Расіі і Прусіі ў 1767 г. стварыліся ў Слуцку праваслаўная, а ў Торуні пратэстанцкая канфедэрацыі, якія ставілі мэтай дасягненне роўнасці вернікаў розных канфесій у Рэчы Паспалітай. Апошнім аргументам У спрэчцы паміж слуцка-торуньскімі канфедэратамі і сеймавым засядацелямі на карысць першых было 40-тысячнае расійскае войска.

У 1768 г. сейм задаволіў памкненні дысідэнтаў і даў роўныя правы з католікамі. Але ж былі скасаваны старажытныя нормы, узвышаючы каталіцкую шляхту над некаталіцкай. Супраціўнікі парушэння старыны пад старшынствам Ю. Пуласкага арганізавалі ў Бары, што на Украіне, канфедэрацыю, якая аб'яднала даволі шырокія колы шляхецкага саслоўя ўсёй Рэчы Паспалітай. Аднак супрацьстаяць моцы расійскага войска канфедэрацкія атрады не змаглі. Пасля гэтых падзей пад уздзеяннем абвастрыўшайся міжнароднай сітуацыі адбываецца першы падзел Рэчы Паспалітай. 25.7. 1772 г. у Пецярбургу была падпісана канвенцыя паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй пра частковы падзел Рэчы Паспалітай.

 

2. Падзелы 1793 і 1795 гг.

 

Першы падзел паказаў пераважны ўплыў у Польшчы Расіі. Але, з другога боку, ён выклікаў сярод польскіх патрыётаў шквал абурэння супраць Расіі. Між тым у перыяд паміж першым і апошнім падзеламі Польшчы ў асяроддзі польскага грамадства назіраецца пэўнага роду аздараўленне: няшчасці Радзімы ў пэўнай меры працверажальна падзейнічалі на меней сапсаваную частку польскага грамадства. Многія сталі сур'ёзна думаць пра рэформы ў галіне эканамічнага і палітычнага жыцця краіны. Гэтаму працверажэнню і ўвазе да надзённых патрэб дзяржавы несумненна садзейнічаў сам рускі ўрад, бо рускі пасланнік на соймах у зародку спыняў усялякае палітыканства і соймы праходзілі дзелавіта, без зрываў, што даўно не маглі прыпомніць палякі. Відаць, у задачы рускага ўрада першапачаткова ўваходзілі намеры садзейнічаць мірнаму ўладкаванню і росквіту Польшчы. Гэты перыяд адзначаны шэрагам рэформ. Так, у гэты час пачала дзейнічаць Адукацыйная камісія, было наогул палепшана становішча навучальных. устаноў. З'яўляецца багатая публіцыстычная літаратура, якая асуджае многія рысы ў ладзе старой Полынчы. Выразнай у гэтай літаратуры з'яўляецца Моцная дэмакратычная плынь. Яна адчувальна паднімае сялянскае пытанне і яе ўплыў адбіваецца на частковым паляпшэнні становішча сялян, пра што нам яшчэ давядзецца гава?/p>