Падзелы Рэчы Паспалітай

Контрольная работа - История

Другие контрольные работы по предмету История

?ыць у адносінах да Беларусі. Увогуле літаратура і навука адраджаюцца вельмі моцна. Гэта быў бліскучы перыяд уздыму польскага нацыянальнага духу. Але ўсё ж партыя рэформ не была дастаткова моцнай і, акрамя таго, зрабіла цэлы шэраг недыпламатычных крокаў. Партыйнасць і асабістыя рахункі часта перашкаджалі гэтай партыі цвяроза глядзець на рэчы, і ўздым польскага нацыянальнага духу зрабіў яе залішне самаўпэўненай і нецярплівай. Гэта партыя адразу ж стала на вузка нацыянальны пункт гледжання і не магла пазбавіцца ад каталіцкіх тэндэнцый. Гэтыя варункі загубілі Польшчу. Вялікай памылкай партыі рэформ было тое, што яна, паддаючыся прускаму ўплыву і прускім абяцанням, усю віну першага падзелу ўсклала на Расію, у той час як Прусія мела пэўныя намеры атрымаць яшчэ непадзеленыя часткі польскай тэрыторыі. У адносінах да Расіі гэта партыя стала ў відавочна варожыя адносіны і адразу ж абвастрыла рэлігійнае пытанне. У 1783 г. Польшча пагадзілася на заснаванне ў яе межах беларускай праваслаўнай епархіі замест такой жа ўступкі, якую зрабіў рускі ўрад, адкрываючы на сваёй тэрыторыі беларускую уніяцкую епархію. Праваслаўным іерархам у Польшчы быў прызначаны слуцкі архімандрыт Віктар Садкоўскі, чалавек няўстойлівы і зарыентаваны на рускую ўладу. Кафедральным горадам праваслаўнай епархіі быў Слуцк, які належаў Радзівілам. Але з'яўленне беларускага епіскапа ў межах Польшчы толькі ўзмацніла недружалюбныя адносіны і да праваслаўя, і да Расіі. Як гэта ні дзіўна, але дэмакратычны і навуковы ўздым Польшчы ўжываўся з празмернай нецярплівасцю ў справах веры, і побач з бліскучай літаратурай дэмакратычнага характару з'яўляліся брашуры, напоўненыя фанатызмам.

У перыяд названага ажыўлення палякі пачалі ўзмоцнена рыхтавацца да рэформ, якія спадзяваліся правесці на сойме 1787 г. У гэты час стварыліся 3 партыі. Адну партыю, якая схілялася да думкі аб рэформах пры садзейнічанні Расіі, называлі каралеўскай. Многія з яе членаў атрымлівалі жалаванне ад рускіх пасланнікаў, у т.л. і сам кароль. Другая партыя, на чале якой стаяў гетман Ксаверый Браніцкі, таксама складалася з рускіх прыхільнікаў, але была праціўніцай караля Станіслава, Нарэшце, трэцяя партыя, на чале якой стаялі Чартарыйскія, была партыяй карэнных рэформ і праціўніцай Расіі. Паколькі ў гэты час у Расіі пачалася вайна з Турцыяй і Швецыяй, то рускія пасланнікі трымалі сябе ў Польшчы занадта стрымана і сталі ўвогуле не ўмешвацца ў яе справы. На сойме атрымалі перавагу праціўнікі Расіі. Пры такіх умовах пачаў работу вядомы Чатырохгадовы сойм 17871791 гг.

Пасяджэнні сойма пачаліся з бясконцых спрэчак па пытаннях рэформ, бо абаронцы старога рэжыму былі дастаткова моцныя. У гэтых спрэчках дамінавала непрыхільнае стаўленне да Расіі. Пануючыя соймавыя партыі сталі на прускі бок, дзейнічалі пад кіраўніцтвам прускіх дыпламатаў і заключылі саюз з Прусіяй, хоць яна тады ж дамагалася некаторых прыморскіх гарадоў, у т.л. Торуні. Невялікія ўспышкі сялянскага паўстання на Украіне далі падставу для абвінавачванняў супраць Расіі. Падпальшчыкам сялянскага бунту палічылі Віктара Садкоўскага, і яго зняволілі ў турму. На сойме разглядаліся праекты адлучэння праваслаўнай царквы ў Полынчы і падпарадкавання яе канстанцінопальскаму патрыярху. У соймавых прамовах толькі і чуліся пагрозы ў адносінах да Расіі і ўпэўненасць у прускай дапамозе і абароне. Рускія дыпламаты паводзілі сябе асцярожна, але, зразумела, што абуральныя паводзіны соймавых дэпутатаў закраналі прэстыж моцнага суседа. Дэпутаты былі празмерна ўпэўнены ў тым, што Расія знаходзіцца ў надзвычай цяжкім міжнародным становішчы і спадзяваліся на моц прускага саюза. Сойм закончыўся аб'яўленнем знакамітай Канстытуцыі 3га мая, якая была праведзена рэвалюцыйным шляхам. Гэта Канстытуцыя сапраўды ўяўляла сабой цэлы шэраг здаровых рэформ. Яна прадугледжвае спадчыннасць каралеўскай улады, знішчае liberum veto, дае правы мяшчанству, упарадкоўвае адміністрацыю і нават у нейкім сэнсе паляпшае становішча сялян. Пры строга арыстакратычным ладзе Польшчы гэта Канстытуцыя была адносна дэмакратычнай і, ва ўсякім разе, была вялікім крокам наперад, бо давала магчымасць далейшага развіцця нармальнага канстытуцыйнага жыцця.

У сваім маёнтку Лявонпаль недалёка ад Полацка граф Лапацінскі ўзвёў у гонар Канстытуцыі 1791 года мемарыяльную калону, якая і цяпер узвышаецца ў парку на левым беразе Дзвіны.

Аднак Канстытуцыя 3-га мая выклікала моцную апазіцыю ў польскім асяроддзі, якое звярнулася па дапамогу да Расіі. У 1792 г. Расія з вялікай славай справілася са Швецыяй і Турцыяй, і ў пачатку гэтага года рускія войскі былі скіраваны ад турэцкай граніцы ў межы Польшчы. Генерал Крачэтнікаў ад імя імператрыцы выпусціў маніфест, у якім гаварылася пра ўсе тыя крыўды, што былі нанесены соймам Расіі. Адразу ж стварылася канфедэрацыя на чале з Феліксам Патоцкім, скіраваная супраць чатырохгадовых рэформ сойма. Гэта канфедэрацыя атрымала назву Таргавіцкай ад імя мяст., што належала Патоцкаму. 3 поўначы ў Польшчу ўступіў генерал Какоўскі. У маі Мінск і Вільня былі ў руках рускіх, і ў Вільні стварылася Генеральная Літоўская канфедэрацыя з тымі ж мэтамі.

Летам рускія войскі, рассейваючы і разбіваючы польскія, былі ўжо пад Варшавай. Тады кароль, які раней дзейнічаў разам з партыяй рэформ, раптам далучыўся да Таргавіцкай канфедэрацыі. Прусія і Аўстрыя адразу ж увайшлі ў змову з Расіяй адносна падзелу Польшчы, прычым Прусія афіцыйна патрабавала сабе ўзнагароджання за няўдалую для яе вайну з Францыяй. Зімой 1792 г. быў абвешчаны дру