Падзелы Рэчы Паспалітай
Контрольная работа - История
Другие контрольные работы по предмету История
гі падзел РП, прычым Расія атрымала ў межах Беларусі Мінскае ваяводства з некаторымі прылеглымі паветамі Віленскага і Гродзенскага ваяводстваў. Гродзенскі сойм 1793 г. павінен быў пацвердзіць гэту ўступку. Рускія гарнізоны засталіся ў Варшаве і Вільні.
Другі падзел адразу ж выклікаў паўстанне палякаў супраць рускага панавання. Начальнік рускіх гарнізонаў і беларускі генералгубернатар Тутолмін не заўважаў паўстання, што рыхтавалася. Яно пачалося ў сакавіку 1794 г. Рускія гарнізоны ў Варшаве і Вільні былі выразаны. Гэта паўстанне было ўзнята партыяй дэмакратычных рэформ і сустрэла прыхільнае стаўленне гарадскога мяшчанства. На чале Варшаўскага ўрада стаў гродзенскі шляхціц Касцюшка, які засведчыў свой вайсковы талент у вайне 1792 г., а ў Вільні палкоўнік Ясінскі, які, аднак, прызнаў над сабой уладу Варшаўскага ўрада. Літоўскі ўрад звярнуўся не толькі да мяшчанства, але і да сялянства; ён абяцаў рэформы і заклікаў усіх да барацьбы з рускай уладай. Хоць сілы літоўскага і віленскага ўрадаў былі невялікія, але ў названы час на Беларусі амаль не было рускіх войск. Аднак спробы Ясінскага ўзняць паўстанне ў Мінскай губ. закончыліся няўдачай; не здолеў ён захапіць і Мінск. Нягледзячы на нешматлікасць рускіх войск, літоўскі ўрад не змог іх адолець. Ва ўрадзе Ясінскага пачаўся раскол, і ў ліпені 1794 г. Вільня была захоплена рускімі войскамі. У кастрычніку Сувораў разбіў Касцюшку і пад Варшавай узяў яго ў палон. Расія заняла ўсю Беларусь, Літву і Ўкраіну, а праз год у кастрычніку 1795 г. паміж трыма суседнімі дзяржавамі быў падпісаны канчатковы акт пра трэці падзел Польшчы і тым самым спынена яе дзяржаўнае існаванне.
Унутраная палітыка расійскага урада на Беларусі
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі апынуліся ў складзе Расіі.
Палітыка самадзяржаўя ў дачыненні да Беларусі была накіравана на паступовую яе інтэграцыю ў склад Расіі. Гэтыя палітыка праводзілася па ўсіх напрамках адміністрацыйным, прававым, культурна-нацыянальным, палітычным і г.д.
Тэрыторыя Беларусі была падзелена на пяць губерняў: Віцебскую, Магілеўскую, Мінскую, Гродзенскую і Віленскую. Значныя змены адбыліся і ў жыцці гарадоў. Усе дробныя і сярэднія гарады страцілі свой статус і былі ператвораны ў мястэчкі, якія трапілі ва ўласнасць да прыватных асоб з ліку расійскіх царадворцаў. Цэнтры губерняў атрымалі права на самакіраванне. У 1795 г. беларускія гарады атрымалі права на арганізацыю гарадскіх дум, купцы мелі магчымасць утвараць гільдыі, весці ўнутраны і замежны гандаль.
Аднак на шляху да сацыяльнай інтэграцыі стаяла шляхта былой Рэчы Паспалітай, якая валодала велізарнымі багаццямі і палітычнай уладай на месцах. У складзе Расіі шляхта не бачыла свайго месца, таму што абсалютызм быў не сумяшчальны з тымі правамі і свабодамі, якімі валодала шляхта. Самадзяржаўе гэта добра разумела, але спачатку заахвочвала шляхту да лаяльнасці і пакорлівасці ўладам. Той шляхце, якая вяла сябе пакорліва, улады Расіі захавалі маёмасць, давалі магчымасць працаваць у дваранскіх сходах на месцах.
У адносінах да сялянства Беларусі ўрад Расіі праводзіў тую ж прыгонніцкую палітыку, што і ў дачыненні да сялянства Расіі. Але ў сацыяльных адносінах прыгоніцтва дапаўнялася русіфікацыяй у галіне мовы і культуры, барацьбой з нацыянальным самавызначэннем мясцовых сялян. Гэта праявілася ў тым, што 1839 г. была ліквідавана ўніяцкая царква, а ў 1840 годзе ліквідавана дзеянне Статута 1588 г. у Беларусі. Дзеянне Статута фармальна сведчыла аб павазе царызма да мясцовых традыцый і законаў, гэта была спроба прыцягнуць шляхту на бок супрацоўніцтва з расійскімі ўладамі, захаваць у сялян веру ў добрага цара і кепскага мясцовага пана. Ліквідацыя прававога дзеяння Статута 1588 г. была пераходам да адкрытай палітыкі русіфікацыі.
У адносінах да ўсяго польскага ўрад Расіі праводзіў палітыку дыскрамінацыі і рэпрэій. У 30-х гадах XIX ст. было спынена выкарыстанне польскай мовы ў судовым справаводстве, адукацыі, пры правядзенні масавых мерапрыемстваў у гарадах і мястэчках пад час рэлігійных свят. З гэтай жа мэтай у Беларусі было зачынена каля паловы ўсіх каталіцкіх кляштароў і касцёлаў, а мясцовае насельніцтва пераводзілася ў праваслаўе. У выніку каля 2,5 млн. беларусаў з ліку ўніятаў і католікаў сталі праваслаўнымі.
У пачатку ХІХ ст. рэзка ўзмацніліся супярэчнасці паміж Францыяй і Расіяй. Напалеонаўская Францыя імкнулася да сусветнага панавання. На гэтым шляху стаялі Англія і Расія. Англія мела магутны ваенны флот, вялізныя калоніі. Экспедыцыя ў Англію для Напалеона была вельмі рызыкоўнай. Таму Напалеон і вырашыў спачатку разграміць Расію, якая, на яго думку, не ўмела ваяваць, была ў ваенных і тэхнічных адносінах адсталай. Гэта магло гарантаваць Францыі поспех. З гэтай жа мэтай Напалеон і стварыў небывалую ў гісторыі армію, якая налічвала 600 тысяч чалавек.
24 чэрвеня 1812 года Францыя, без аб'яўлення вайны, напала на Расію. Беларусь стала полем жорсткіх баявых дзеянняў. Расійскія войскі гераічна змагаліся з французамі пад Кобрынам, Солтанаўкай, Астроўна, Мірам, Полацкам і іншымі месцамі. Трэба адзначыць,што расіяне ў цэлым змаглі навязаць французам сваю стратэгію і тактыку вядзення вайны, на што Напалеон ніяк не разлічваў.
Важным ваенным вынікам вайны 1812 года стала Барадзінская бітва, што адбылася ў жніўні 1812 года. У гэтай бітве Напалеон не здолеў разграміць рускую армію і гэта вырашала канчатковы зыход вайны. У кастрычніку 1812 года расійская армія вымусіла французаў пакінуць Маскву і пачаць а