Падзелы Рэчы Паспалітай
Контрольная работа - История
Другие контрольные работы по предмету История
дступленне. Адступленне ў хуткім часе перерасло ў бегства французаў з Расіі. Канчатковы разгром французскага нашэсця на Расію адбыўся ў лістападзе пры пераправе праз раку Беразіну. Тут французы страцілі больш за 20 тысяч салдат і ўвесь свой скарб, які нарабавалі ў Маскве, іншых гарадах Расіі і Беларусі.
30-я гг. сталі паваротнымі ва ўрадавай палітыцы. Быў узяты курс на поўнае зліццё заходніх губерняў з Расіяй. Прычынамі гэтаму былі: па-першае, рост апазіцыйных грамадска-палітычных настрояў і рухаў, па-другое, разлажэнне феадальна-прыгонніцкага ладу, якое паступова перарастала ў крызіс.
Урад ідзе на сурёзны палітычны крок, вядомы пад назвай “разбор шляхты”. Ён быў накіраваны супраць дробнай шляхты, галоўнага распаўсюджвальніка апазіцыйных настрояў. У адпаведнасці з указамі ад 1831, 1847, 1857 гг. асобы, якія не змаглі дакументамі пацвердзіць свайго шляхецтва, не былі зацверджаны ў дваранскім званні. Яны пазбаўляліся права валодаць маёнткамі і павінны былі прадаць сваю ўласнасць. Гэтая катэгорыя былых шляхціцаў павялічвала падатковае саслоўе.
Такім чынам, вайна 1812 года, негледзячы на ўсе эканамічныя разбурэнні, зявілася яркай старонкай нашай гістрыі. Таму што, у жыццевай рэчаіснасці таго часу беларусы, разам з расіянамі, змагаліся з агульным ворагам. Беларусы пачалі, хоць часткова, усведамляць агульнасць вялікай краіны.
Заключэнне
Падзелы Рэчы Паспалітай
У 1764 г. каралём Рэчы Паспалітай быў выбраны Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, які лічыўся стаўленікам суседніх дзяржаў. Вакол караля абядналіся магнаты і шляхта, якія марылі аб адраджэнні Рэчы Паспалітай. Улады пачалі паступовыя эканамічныя рэформы: адчыняліся дзяржаўныя і прыватныя мануфактуры, будаваліся каналы, арганізоўваліся кірмашы, падтрымліваўся міжнародны гандаль. Соймы працавалі ў рэжыме канфедэрацыі, калі права libеrum veto не дзейнічала. Але ў 1767 г. щнутрыпалітычная сітуацыя зноў пагоршылася. Дзякуючы падтрымцы Расіі і Прусіі, дысідэнты (пратэстанцкая і праваслаўная шляхта) стварылі Слуцкую і Торуньскую канфедэрацыі, якія запатрабавалі ўраўнавання сваіх правоў з католікамі. Пад націскам Расіі вальны сойм у 1768 г. прыняў рашэнне аб ураўнаванні правоў дысідэнтаў. У адказ каталіцкая шляхта стварыла Барскую канфедэрацыю, якая пачала рокаш. Паўстанне канфедэратаў было падаўлена толькі ў 1771 г. расійскімі войскамі. У 1772 г. Расія, Прусія і Аўстрыя падпісалі дамову аб першым падзеле Рэчы Паспалітай, па якой Расіі перадаваліся ўсходняя і паўночная часткі Беларусі.
Урад С.А. Панятоўскага працягваў рэформы па паляпшэнні становішча Рэчы Паспалітай. Была створана Адукацыйная камісія. Чатырохгадовы сойм 1788 1791 гг. прыняў Канстытуцыю 1791 г., першую ў Еўропе і другую ў свеце пасля ЗША. Канстытуцыя ліквідавала падзел Рэчы Паспалітай на ВКЛ і Каралеўства Польскае, захавала шляхецкія правы, улада караля перадавалася па спадчыне. Разам з тым, палепшылася становішча мяшчан, гарады маглі мець сваё прадстаўніцтва ў сойме, адмянялася права liberum vetо, дзяржава абяцала клапаціцца пра прыгонных сялян, магнацкія войскі ўваходзілі ў склад агульнай арміі.
Прыняцце Канстытуцыі было сустрэта ў суседніх дзяржавах з прахалодай. Расійская імператрыца Кацярына ІІ лічыла гэты акт асабліва небяспечным. Пры падтрымцы Расіі ў 1792 г. была створана Таргавіцкая канфедэрацыя, якая разам з расійскімі войскамі выступіла супраць Канстытуцыі. У 1793 г. адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай. У склад Расіі ўвайшла цэнтральная Беларусь. Канстытуцыя 1791 г. была адменена. У 1793 г. апошні сойм Рэчы Паспалітай ў Гродне прыняў новую Канстытуцыю, якая захавала федэратыўны характар дзяржавы і ўзнавіла выбарнасць караля.
24 сакавіка 1794 г. у Польшчы пачалося патрыятычнае паўстанне, якое ўзначаліў генерал Т. Касцюшка. У красавіку паўстанне перакінулася на ВКЛ. Тут яго ўзначальваў радыкальна настроены палкоўнік Якуб Ясінскі. Паўстанцы стварылі рэвалюцыйны ўрад. Прыняты імі ў маі Паланецкі універсал фактычна адмяняў прыгоннае права. Сяляне, расплаціўшыся з панамі за даўгі, станавіліся вольнымі. У ВКЛ тэрмінова былі ўведзены расійскія войскі. Спрэчкі паміж паўстанцамі і абектыўная немагчымасць адначасова змагацца з Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй прывялі да паражэння паўстання. У кастрычніку 1795 г. адбыўся апошні, трэці падзел Рэчы Паспалітай яна канчаткова была падзелена паміж суседнімі дзяржавамі. У склад Расіі перайшла заходняя частка Беларусі, акрамя Беластоцкага рэгіёна, які ўвайшоў у склад Прусіі і ў 1807 г. быў перададзены Расіі Напалеонам Банапартам.
Такім чынам, сацыяльна-эканамічная палітыка ўрада Расіі ў Беларусі ў першай палове XIX ст. была накіравана на паступовую інтэграцыю Беларусі ў склад Расіі. Метады гэтай палітыкі былі рознымі. Мясцовая адміністрацыя ўстанаўлівалася па расійскаму ўзору і была строга падсправаздачна цэнтральнай уладзе.
Як бачым, у першы час пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі ўрад імкнуўся не выкарыстоўваць жорсткія меры ў адносінах да мясцовага насельніцтва, спрабуючы тым самым прыглушыць апазіцыйныя настроі.
Аднак, нягледзячы на памяркоўнасць палітыкі расійскага ўрада, значная частка апалячанай шляхты і каталіцкага духавенства, якая страціла сваё прывілеяванае становішча, засталася незадаволенай. Гэта прымусіла ўрад неўзабаве стаць на шлях узмацнення сваіх пазіцый у беларускіх землях.
Літаратура