Нацыянальная палітыка Польшчы ў адносінах да Заходняй Беларусі

Контрольная работа - История

Другие контрольные работы по предмету История

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў

 

 

 

 

 

 

 

 

Кантрольная работа

па гiсторыi Беларусi

Тэма: Нацыянальная палітыка Польшчы ў адносінах да Заходняй Беларусі

 

 

 

 

 

 

Студэнта І курса

ФЗН 102б групы

Куляша П. З.

 

 

 

 

 

Мінск 2011

План

 

Уводзiны.

.Заняпад прамысловасці. Становішча рабочых.

2.Аграрнае пытанне. Становішча сялян.

.Нацыянальны прыгнёт. Палітычнае бяспраўе.

.Нацыянальна-вызваленчы рух. Дзейнасць палітычных партый і арганізацый. Культурнае жыццё.

Заключэнне.

Спіс выкарыстанай літаратуры

 

Уводзiны

 

У выніку польска-савецкай вайны 1919 - 1920 гг. Беларусь была падзелена на дзве часткі. Заходнія землі былі далучаны да буржуазна-памешчыцкай Польшчы. Паводле Рыжскага мірнага дагавора, з 18 сакавіка 1921 г. да Польшчы адышлі: Гродзенская губерня, Навагрудскі, Пінскі, Частка Слуцкага, Мазырскага і Мінскага паветау Мінскай губерні, Лідскі, Ашмянскі, Дісненскі паветы Віленскай губерні. У кастрычніку 1920 г польскія войскі захапілі г. Вільню і тэрыторыю Віленскага, Свянцянскага, частку Трокскага паветаў, якія былі ў складзе польскай дзяржавы.

На гэтых землях устанавілася польская буржуазна-памешчыцкая ўлада. Быў уведзены прыняты ў Польшчы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел - ваяводствы, паветы, гміны. За тэрыторыяй Віленскага Навагрудскага, Палескага, большай часткі Беластоцкага ваяводстваў замацавалася неафіцыйная назва Заходняя Беларусь. У склад яе ўваходзілі паветы з пераважна беларускім насельніцтвам, а таксама некалькі паветаў са змешаным беларускім і польскім, беларускім і ўкраінскім, беларускім і літоўскім этнасамі. Плошча яе складала больш 112 тыс км2, а насельніцтва ў 1931 г. - 4,6 млн. Чалавек.

 

1.Заняпад прамысловасці. Становішча рабочых

 

Заходняя Беларусь была адсталай ускраінай польскай дзяржавы. У 1931 г. 85% насельніцтва жыло ў вёсцы і толькі 15% - у горадзе, 79% было занята ў сельскай гаспадарцы. Складаючы 23% тэрыторыі і 11% насельніцтва Польшчы, Віленскае, Навагрудскае і Палескае ваяводствы мелі ў 1937 г. толькі 2,8% прадпрыемстваў і 1,9% рабочых краіны.

Эканамічная палітыка правячых колаў была скіравана на тое, каб пакінуць усходнія крэсы ў становішчы аграрна-сыравіннага прыдатку больш развітых прамысловых раёнаў карэннай Польшчы. Карыстаючыся таннай сыравінай і рабочай сілай ва ўмовах аграрнага перасялення і масавага беспрацоўя, польскія і замежныя капіталісты асуджалі край на адсталасць і галечу.

Эканоміка Заходняй Беларусі насіла рысы, характэрныя для адсталых напаўкаланіяльных краін. Пераважную большасць прамысловых прадпрыемстваў складалі дробныя. Яны займаліся перапрацоўкай прадуктаў сельскай гаспадаркі і некаторых відаў мясцовай сыравіны. На долю харчовай і дрэваапрацоўчай прамысловасці прыходілася 2/3 прадпрыемстваў і рабочых. Прамысловых прадпрыемстваў з колькасцю рабочых больш 20 чалавек у Віленскім, Навагрудскім, Палескім ваяводствах у канцы 1926 г. было 127, а звыш 100 чал. - усяго 19. У 1928 г. на такіх прадпрыемствах было занята 11,6 тыс. Рабочых - менш, чым у 1913 г. У 1931 г. агульная колькасць прамысловых рабочых у трох ваяводствах склала 38 тыс. Усяго ў прамысловасці, на транспарце, у гандлі і ўстановах камунальнага абслугоўвання было занята 86 тыс рабочых.

Рабочы клас падвяргаўся жорсткай эксплуатацыі. Працуючы па 10 - 12 гадзін, рабочыя Заходняй Беларусі атрымоўвалі ў 1,5 - 2 менш, чым рабочыя ў цэнтральных і заходніх раёнах Польшчы. Штрафы, вымагальніцтва майстроў яшчэ больш памяншалі заробкі. Нярэдка прадпрыемцы затрымлівалі разлік з рабочымі на некалькі месяцаў. Больш 1/3 заробку паглынала кватэрная плата. Рабочыя часта жылі ў напаўразбураных халупах, сырых падвалах і халодных дашчаных бараках. Цяжкія ўмовы працы прыводзілі да частых пакалечанняў і захворванняў. Большасць рабочых не атрымлівала палачваемага адпачынку, не была застрахавана або страхавалася за свой кошт і з прычыны хваробы ці нешчаслівага выпадку пазбаўлялася сродкаў да існавання.

Пастаянным спадарожнікам прамысловага развіцця ў Заходняй Беларусі было беспрацоўе. Яно няўхільна павялічвалася. Беспрацоўныя цярпелі вострую нястачу. У 1927 г. толькі 13,6% зарэгістраваных беспрацоўных атрымоўвалі мізэрную дапамогу.

Значны пласт гарадскога насельніцтва складалі рамеснікі. Аднак, як значылася ў справаздачы Брэсцкай фінансавай палаты, насельніцтва, занятае рамяством, не магло паспяхова супрацьстаяць канкурэнцыі больш прадукцыйнай прамысловай вытворчасці і вырабаў рамяства з іншых раёнаў. Рамеснікі і саматужнікі бяднелі і разараліся, папаўняючы рады гарадскога пралетарыяту. Калі ў канцы 1931 г. у Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах налічвалася 46,5 тыс рамеснікаў, то ў 1937 г. - 33,5.

 

2.Аграрнае пытанне. Становішча сялян

палітыка польшча беларусь нацыянальны вызваленчы

Аграрныя адносіны ў Заходняй Беларусі характарызаваліся панаваннем буйнога памешчыцкага землеўладання, малазямеллем і паўперызацыяй большай часткі сялян.

Зямельная рэформа, якую вымушаны быў распачаць польскі ўрад пад націскам сялянскага руху, праводілася на карысць польскіх паноў-абшарнікаў і сельскай буржуазіі. Улады правялі так званую парцэляцыю, або продаж дробнымі ўчасткамі часткі абшарніцкай і дзяржаўнай зямлі з мэтай насаджэ?/p>