Нацыянальная палітыка Польшчы ў адносінах да Заходняй Беларусі
Контрольная работа - История
Другие контрольные работы по предмету История
?ня на крэсах польскіх вайсковых каланістаў-асаднікаў з ліку былых удзельнікаў польска-савецкай вайны 1919 - 1920 гадоў. Яны павінны былі служыць апорай панскай улады і нярэдка выкарыстоўваліся для падаўлення вызваленчага руху. Да 1930 г., па няпоўных звестках, у Заходняй Беларусі пасяліліся 4434 вайсковыя асаднікі. Яны атрымоўвалі на льготных умовах ці бясплатна зямельныя ўчасткі звычайна ад 10 да 45 га і сяліліся хутарамі.
Паны-абшарнікі ў сваю чаргу выкарысталі працэляцыю для спекулятыўнага продажу зямлі. Да 1938 г. у выніку дзяржаўнай парцэляцыі і прыватнага продажу памешчыкамі зямлі буйное землеўладанне ў трох ваяводствах скарацілася на 675,6 тыс га, або на 16,5%. Зямлю куплялі пераважна прадпрыемцы, чыноўнікі, заможныя сяляне, у якіх былі грошы. Частка сераднякоў і нямногія беднякі коштам адмаўлення ад самага неабходнага змаглі купіць невялікія кавалкі зямлі. Пры гэтым сельскагаспадарчыя рабочыя і дробныя арандатары, якія пражывалі на гэтых землях, страцілі сродкі існавання і папоўнілі армію беспрацоўных.
З мэтай ліквідацыі цераспалосіцы праводілася так званая камасацыя, або хутарызацыя сялянскіх гаспадарак. Да 1939 г. у Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах пераважна прымусова былі пераселены на хутары 259 тыс., ці больш 40% сялянскіх гаспадарак. Пераход на хутары дазвляў палепшыць апрацоўку зямлі, падняць прадукцыйнасць гаспадаркі. Але малазямельным ён амаль нічога не даваў. Больш таго, выдаткі на правядзенне камасацыі і перасяленне пагоршылі становішча большасці сялян. Толькі заможныя сяляне ў выніку выхаду на хутары ўмацавала сваё становішча.
Як і сталыпінская хутарызацыя, камасацыя не магла вырашыць зямельнае пытанне і адкрыць шлях да паспяховага развіцця сельскай гаспадаркі, бо не ліквідавала малазямелле ў вёсцы, не вызваляла сялян ад залежнасці з боку памешчыкаў і сельскіх багацеяй, не давала магчымасці выйсці з беднасці. Таму большасць сялян, перш за ўсё сельская бедната, былі супраць камасацыі.
Цяжкія вынікі для сялян мела скасаванне сервітутаў. Да 1938 г. 115,7 тыс сялянскіх гаспадарак былі пазбаўлены права карыстацца сервітутнымі пашамі, выганамі, за якія атрымоўвалі невялікую кампенсацыю. Сяляне былі супраць ліквідацыі сервітутаў на такіх умовах, выступалі за захаванне права карыстацца сервітутамі, за поўны пераход іх ва ўласнасць сялян.
Такім чынам, зямельная рэформа, якую праводзіў польскі ўрад, мела буржуазны характар. Яна садзейнічала захаванню буйнога памешчыцкага землеўладання. У выніку рэформы ўмацавалася становішча дробнай і сярэдняй сельскай буржуазіі, некалькі пашырыўся ўнутраны рынак. Адначасова пагоршылася становішча беднаты.
Ва ўмовах буйнога землеўладання і малазямелля сялян сельская гаспадарка не магла нармальна развівацца. Селянін-бядняк не мог забяспечыць належнай апрацоўкі зямлі. Гэтаму перашкаджала і няспыннае драбленне сялянскіх гаспадарак.
Ураджай збожжавых у бядняцкіх і серадняцкіх гаспадарках у 30-ыя гады складаў у сярэднім 7 ц з га, у абшарнікаў і кулакоў - каля 9 ц з га. Частымі былі неўраджаі. І тады галадалі многія тысячы сялян. Толькі ў 1929 г. сельская гаспадарка была адноўлена да ўзроўню 1913 г. У першай палове 30-ых гадоў ва ўмовах эканамічнага крызісу адбылося скарачэнне пасяў ных плошчаў, зменшылася ўраджайнасць, колькасць буйной рагатай жывёлы, свіней. Некаторае павелічэнне сельскагаспадарчай вытворчасці ў 1934 - 1938 гг істотна не змяніла становішча. Сельская гаспадарка ў цэлым знаходзілася ў стане хранічнага застою.
Ва ўмовах цяжкага сацыяльнага прыгнёту ішло збядненне большай часткі сялян. Сяляне-беднякі ў пачатку 30-ых гадоў складалі каля 70%, сераднякі - 23%, заможныя сяляне з асаднікамі і шляхтай - больш 6%. Вялізарных памераў дасягнула скрытае беспрацоўе ў вёсцы, якое ахоплівала ў гэты час каля 40% рабочых рук.
Малазямельныя сяляне жылі бедна. У 1927 г. каля 30% сялян не мелі коней, 13,5% не мелі кароў. Беднякі вымушаны былі за мізэрную плату ісці да абшарнікаў, асаднікаў, заможных сялян, на паджённую работу, працаваць за частку ўраджаю. Яны залазілі ў даўгі, за якія прыходзілася адпрацоўваць на цяжкіх умовах. У пошуках заробкаў збяднелыя сяляне ехалі ў іншыя краіны - асабліва ў Латвію, Францыю, дзяржавы Паўночнай і Паўдневай Амерыкі. З 1925 по 1938 г. з трох ваяводстваў Заходняй Беларусі выехалі на пастаяннае жыхарства ў іншыя краіны 78,1 тыс чалавек.
На становішчы сялян моцна адбівалася гандлёвая палітыка манаполій. Прамысловыя тавары былі дарагія, а прадукты сельскай гаспадаркі несуразмерна танныя. За гады эканамічнага крызісу цэны на прадукцыю сельскай гаспадаркі знізіліся да 40%, на прамысловыя тавары - да 73% у параўнанні з 1928 г. Разбежка цэн яшчэ больш пагаршала становішча сялян.
Падатковая палітыка ўрада мела выразна класавы характар. Абшарнікі плацілі з 1 га зямлі значна менш, чым малазямельныя сяляне. Пры спагнанні падаткаў улады часта звярталіся да прымусовых мер. Агульная запазычанасць сялян Віленскага і Навагрудскага ваяводстваў па падатках на 1 студзеня 1934 г. складала 197,1 млн злотых, або ў сярэднім 460 злотых на адну гаспадарку. Толькі на працягу 1929 г. у гэтых ваяводствах было праведзена 30,7 тыс экзекуцый, з якіх 11,9 тыс суправаджаліся прымусовым адабраннем маёмасці ў насельніцтва.
У першыя гады польскай акупуцыі сяляне былі прымушаны бясплатна даваць падводы для абслугоўвання паліцыі і чыноўнікаў. Яны павінны былі выконваць дарожныя павіннасці - шарваркі, выходзіць на рамонт дарог і мастоў без усялякай аплаты. На сялян сыпаліся шматлікія штрафы.
У пачатку 30-ых гадоў ў трох захо