Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі 1917 года

Контрольная работа - История

Другие контрольные работы по предмету История

мі Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, Заходняга фронту, аб'ядналіся і ўтварылі Выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкомзах). Яго старшынёй быў абраны бальшавік М. У. Рагазінскі. Для кіравання вобласцю і фронтам быў створаны абласны Савет Народных Камісараў на чале з бальшавіком К. I. Ландарам.

У характары дзейнасці гэтых органаў хутка выявілася вельмі непрыемная рыса, якая балюча адгукнецца на лёсе Беларусі: раўнадушныя, а потым і адмоўныя адносіны да пытанняў нацыянальна-дзяржаўнага самавызначэння беларускага народа, яго нацыянальна-культурнага адраджэння. У склад Аблвыканкомзаха ўвайшлі людзі немясцовыя, далёкія ад разумення нацыянальных патрэб краю.

З'езды Савета рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Віцебскай і Магілёўскай губерняў, якія адбыліся ў снежні 1917 г., не прымалі рашэнняў аб ўваходжанні гэтых губерняў у склад Заходняй вобласці і аб зліцці абраных імі выканаўчых камітэтаў з Аблвыканкомзахам. Абраныя імі выканаўчыя камітэты дзейнічалі самастойна. Органы савецкай улады зазначаных вышэй губерняў не дэлегавалі сваіх прадстаўнікоў у склад Аблвыканкомзаха і СНК Заходняй вобласці. Магчыма, мелася на ўвазе, што заключнай фазай фарміравання абласных органаў улады і дзяржаўнага кіравання з'явіцца Заходні абласны з'езд Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў.

У выніку таго, што ваенна-палітычныя абставіны ўскладніліся, фарміраванне органаў дзяржаўнай улады і кіравання ў Заходняй вобласці не было завершана. Акупацыя 3/4 тэрыторыі вобласці паставіла на першы план задачу арганізацыі барацьбы народа за яе вызваленне. Мерапрыемствы ў галіне дзяржаўнага будаўніцтва адкладваліся да больш спрыяльнага часу.

Рэвалюцыя, якая ўвайшла ў гісторыю пад назвай Кастрычніцкай, адбылася. Яе патрэбна разглядаць як непасрэдны працяг і заканчэнне першага этапу буржуазна-дэмакратычнага сацыяльнага перавароту. Уладу, устаноўленую ў выніку гэтай рэвалюцыі, можна вызначыць ленінскім тэрмінам - рэвалюцыйна-дэмакратычная дыктатура рабочых і сялян. Кіруючая роля ў сістэме яе органаў належала партыі бальшавікоў. Але хутка выявілася, што рабочыя, салдаты, сяляне не падрыхтаваны да кіравання дзяржавай. У іх не было ні ведаў, ні агульнай, а тым больш палітычнай культуры, ні практычнага вопыту. Сярод іх абсалютная большасць была зусім непісьменнай. У такіх абставінах іх уладу стала ажыццяўляць партыя бальшавікоў. Рэвалюцыйна-дэмакратычная дыктатура рабочых і сялян на справе ператварылася ў дыктатуру адной партыі. Метады ж яе ўсталявання наогул нельга назваць дэмакратычнымі.

На практыцы ў сістэме кіравання галоўная роля належала не Саветам рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў, а надзвычайным органам: ваенрэўкомам, камбедам, надзвычайным камісіям, рэвалюцыйным трыбуналам, рознага роду ўпаўнаважаным, камісарам і г. д. На справе гэта азначала адхіленне шырокіх мас ад улады.

Ва ўмовах Беларусі створаныя органы савецкай улады па-свайму складу былі сялянска-салдацкімі. Пераважная большасць у іх належала сялянам і салдатам, якія таксама на 90 % былі сялянамі. Новая ўлада сканцэнтравала сваю ўвагу на ажыццяў ленні агульнадэмакратычных пераўтварэнняў, да якіх у першую чаргу адносіліся мерапрыемствы па выхаду з вайны, правядзенню ў жыццё Дэкрэта аб зямлі, увядзенню 8-гадзіннага працоўнага дня для рабочых і служачых і інш.

З вялікімі цяжкасцямі сутыкнулася савецкая ўлада па арганізацыі дзёйнасці мясцовых органаў кіравання ўсімі бакамі жыцця. Не патрабавалася шмат часу, каб сфарміраваць валасныя, павятовыя і губернскія Саветы і іх, выканаўчыя камітэты. Значна цяжэй было сфарміраваць галіновыя органы ўпраўлення. Сярод рабочых, салдат, сялян не было не толькі кваліфікаваных спецыялістаў, але і практыкау. Неадкладна вырашаць гэту задачу можна было пры ўмове выкарыстання. мясцовымі Саветамі гарадскіх дум і земскіх органаў з іх рознагаліновым кваліфікаваным апаратам. У Беларусі гэта пытанне вырашалася двума шляхамі. Многія Саветы ўключылі ў сваю сістэму існаваўшыя органы самакіравання цалкам, а іншыя расфарміроўвалі іх, уключаючы спецыялістаў у ствараемы новы гаспадарчы апарат.

Першыя крокі дзейнасці савецкай улады на Беларусі, паказвалі, што нават для правядзення ў жыццё задач атульнадэмакратычнага характару не хапала дастаткова кваліфікаваных кадраў. Для ажыццяўлення самых простых сацыялістычных мерапрыемстваў яшчэ не былі створаны ні матэрыяльныя, ні культурныя, ні палітычныя перадумовы. З гэтага вынікае, што Кастрычніцкая рэвалюцыя, якая давяла да канца задачы Лютаўскай рэвалюцыі, павінна была адкрыць магчымасці для развіцця краіны на шляху поўнага выкарыстання рэсурсаў капіталістычнага спосабу вытворчасці і тым самым падрыхтаваць ўсе неабходныя перадумовы дзеля таго, каб пачаць пераход да сацыялізму.

 

Літаратура

 

1.Гісторыя Беларусі: У 2 ч.: Курс лекцый. / П.І. Брыгадзін [і інш.]. - Мн.: РІВШ БДУ, 2000, 2002. - Ч. 2. ХІХ - ХХ стагоддзі. - 2002. - 656 с.

2.Гісторыя Беларусі: У 2 ч.: Падруч. / Я.К. Новік [і інш.]; Пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля. - Мн.: Выш. шк., 2003. - Ч. 2. Люты 1917 г. - 2002 г. - 472 с.

.Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі: Дапаможнік. / У.Р. Казлякоў [і інш.]; Пад рэд. Л.В. Лойкі. - Мн.: ТАА ЦІПР, 2003. - 348 с.

.Матэрыялы па гісторыі Беларусі: Давед. дапаможнік. / Склад. Н.С. Шарова. - Мн.: ВП Экаперспектыва, 2000. - 192 с.

.Нарысы гісторыі Беларусі: вучэбны дапаможнік: У 2 ч. / М.П. Касцюк [і інш.]; Інстытут г