Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі 1917 года

Контрольная работа - История

Другие контрольные работы по предмету История

тварэнне спецыяльнага органа па кіраванню гаспадаркай у мэтах правядзення ў жыццё рабочага кантролю над прамысловасцю губерні, ажыццяўленне дэкрэта аб адмене прыватнай уласнасці на зямлю і гарадскую нерухомую маёмасць, адкрыццё і пуск усіх прадпрыемстваў па вытворчасці патрэбных насельніцтву тавараў, якія былі закрыты і не дзейнічалі.

З'езд прызнаў неабходным справядлівае размеркаванне зямлі і ў мэтах павышэння ўзроўню агратэхнікі рэкамендаваў стварыць новыя і падтрымаць існуючыя буйныя гаспадаркі, забяспечваць іх сельскагаспадарчай тэхнікай і агранамічнымі кадрамі. Кіраванне работай па ажыццяўленню Дэкрэта аб зямлі з'езд усклаў на мясцовыя Саветы сялянскіх і батрацкіх дэпутатаў і адначасова прыняў рашэнне аб роспуску губернскага і гіавятовага зямельных камітэтаў, паколькі яны не стаялі на ахове інтарэсаў працоўных. Валасныя зямельныя камітэты прапанавалася пераабраць і ўзмацніць кантроль за іх дзейнасцю з боку працоўных сялян. Павятовыя Саветы абавязваліся правесці канфіскацыю зазначаных у законе аб зямлі плошчаў і размеркаваць іх паміж беззямельнымі і малазямельнымі сялянамі.

Па пытанню аб мясцовых органах самакіравання з'езд прызнаў паўнаўладнымі органамі Саветы. Гарадскія і земскія самакіраванні павінны былі пад кіраўніцтвам Саветаў займацца гаспадарчымі справамі. З'езд выказаўся за поўнае знішчэнне старога суда, за неадкладнае стварэнне народных судоў і рэвалюцыйных трыбуналаў.

Па сутнасці рашэнні з'езда ўтрымлівалі ў сабе тыя элементы, якія ў хуткім часе разаўюцца ў сістэму, названую сістэмай ваеннага камунізму. Гэтак жа рашэнні з'езда закладвалі элементы рэпрэсіўнага механізма, заснаванага не на праве, а, зноў жа, на прынцыпе рэвалюцыйнай мэтазгоднасці. Назваць Саветы гэтага часу органамі сапраўднага народнага самакіравання не выпадае. Іх пераважна бальшавіцкі склад не адлюстроўваў настроі ўсіх слаёў насельніцтва.

З'езд прыняў Палажэнне аб кіраванні губерняй і абраў выканаўчы орган - Губернскі Савет дэпутатаў у складзе 65 чалавек, у тым ліку: бальшавікоў - 55, левых эсэраў - 5.

- 18 снежня 1917 г. адбыўся першы з'езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Магілёўскай губерні. Але, паколькі на з'ездзе не былі прадстаўлены многія Саветы, было вырашана склікаць 5 студзеня 1918 г. агульнагубернскі II з'езд Саветаў. Да яго склікання было абрана бюро з сямі дэлегатаў для арганізацыі савецкай улады ў губерні. Неўзабаве гэтае бюро папоўнілася прадстаўнікамі з'езда сялянскіх дэпутатаў і працавала як вышэйшы орган савецкай улады ў Магілёўскай губерні.

У перыяд з 5 па 10 студзеня 1918 г. паасобна адбыліся III з'езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў і IV з'езд сялянскіх дэпутатаў Магілёўскай губерні. З 23 Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў на III з'ездзе былі прадстаўлены 15. Па пытаннях арганізацыі ўлады, гарадскога і земскага самакіравання, аб судзе, бягучым моманце былі прыняты рэзалюцыі ў духу рашэнняў Усерасійскага з'езда Саветаў. У адносінах да Устаноўчага сходу з'езд лічыў, што калі ён пойдзе супраць заваёў Кастрычніцкай рэвалюцыі, то тым самым супрацьпаставіць сябе працоўным. У барацьбе паміж Устаноўчым сходам і Саветамі з'езд заявіў, што ён будзе на баку Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. Папярэджанне гучала пагрозліва. З'езд выказэўся за аб'яднанне Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў з Саветамі сялянскіх дэпутатаў.губернскі з'езд сялянскіх дэпутатаў падтрымаў савецкую ўладу, заклікаў на яе абарону ўсіх працоўных. Спробы змагацца супраць савецкай улады, непадпарадкаванне яе пастановам з'езд аб'явіў контррэвалюцыйнымі, якія павінны спыняцца рашучымі мерамі. З'езд прыняў рашэнне аб стварэнні Чырвонай гвардыі.

З'езд выказаўся за правядзенне зямельнай рэформы на наступных падставах: адмена права ўласнасці на зямлю, якая з усімі нетрамі павінна быць усенародным здабыткам і давацца працоўным на правах землекарыстання. Размеркаванне зямлі павінна праводзіцца ўраўняльна па працоўнай, спажывецкай і вытворчай норме, зямлёй павінен карыстацца толькі той, хто яе апрацоўвае. Непасрэдна распараджэнне зямельнымі багаццямі ажыццяўляюць губернскі і павятовы зямельныя камітэты, зямлёй у першую чаргу надзяляюцца беззямельныя і малазямельныя.

З'езд прызнаў неабходным неадкладна прыступіць да ўзбраення сялянства і раззбраення буржуазіі. Узбраенне павінна было праводзіцца павятовымі Саветамі сялянскіх дэпутатаў толькі тых сялян, якія былі абраны валаснымі і сялянскімі сходамі і з'яўляліся людзьмі сумленнымі, гатовымі не шкадаваць свайго жыцця для абароны рэвалюцыі. Узброеныя фарміраванні з сялян павінны знаходзіцца ў распараджэнні павятовых Саветаў.

У адпаведнасці з рэзалюцыямі з'ездаў 14 студзеня адбылося аб'яднанне выканкомаў Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў і Саветаў сялянскіх дэпутатаў. Пасля аб'яднання быў выбраны прэзідыум і створаны галіновыя аддзелы (працы, асветы, фінансавы, сельскай гаспадаркі, гандлю і прамысловасці, харчовы, ваенны і інш.).

Такім чынам, на гірацягу 8 тыдняў на ўсёй неакупаванай тэрыторыі Беларусі была ўсталявана савецкая ўлада. Нельга адмаўляць, што менавіта Саветы дамагліся заключэння перамір'я на ўсім працягу Заходняга фронту, разгарнулі актыўную работу па ажыццяўленню Дэкрэта аб зямлі, паляпшэнню харчовых спраў, стварэнню трывалага парадку ў краіне.

Шчырасць імкнення Саветаў на справе даказаць, што інтарэсы рабочых і працоўнага сялянства знаходзяцца ў цэнтры іх ўвагі, сумненню не падлягае. 27 лістапада 1917 г. выканаўчыя камітэты, абраныя з'езда