Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі 1917 года
Контрольная работа - История
Другие контрольные работы по предмету История
?ы і ачысціць мясцовыя Саветы ад варожых элементаў. З'езд абраў Выканаўчы камітэт абласнога Савета ў складзе 35 чалавек.
У той жа дзень у Мінску адкрыўся III з'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў. На ім прысутнічала 335 дэлегатаў, большасць з якіх былі прадстаўнікамі беднаты і сераднякоў. Склад з'езда сведчыў аб вялікім зруху ўлева. Старшыня выканкома, абраны II з'ездам, правы эсэр Несцераў, кандыдатура якога была вылучана на пост старшыні з'езда, пры выбарах атрымаў 8 галасоў. Старшынёй з'езда быў абраны бальшавік М. I. Крывашэін.
З'езд сялянскіх дэпутатаў прызнаў савецкую ўладу і абавязаўся праводзіць у жыццё яе дэкрэты, а таксама заклікаў усіх, хто вагаўся, не выступаць супраць Кастрычніцкай рэвалюцыі, падпарадкавацца волі рабоча-сялянскіх і салдацкіх мас. У мэтах найбольш паслядоўнага ажыццяўлення Дэкрэта аб зямлі з'езд вырашыў перавыбраць усе валасныя камітэты, валасныя земскія ўправы, міліцыю. Зямельным камітэтам было рэкамендавана выдзеліць камісіі для ўзяцця на ўлік усіх зямель, іншых угоддзяў, інвентару і размеркавання іх сярод бяднейшых сялян.
З'езд абраў 35 чалавек у склад Выканкома сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў і прыняў рашэнне аб аб'яднанні Выканаўчага камітэта Савета сялянскіх дэпутатаў з Выканаўчым камітэтам Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў.
лістапада адкрыўся II з'езд армій Заходняга фронту. У яго рабоце ўдзельнічала 714 дэлегатаў. У ліку дэлегатаў было бальшавікоў 473, левых эсэраў - 74, меншавікоў - 24, беспартыйных - 103. Астатнія дэлегаты былі прадстаўнікамі розных дробных партый і арганізацый. Па пытанню аб сучасным моманце выступілі: дакладчык ад бальшавікоў - Валадарскі, садакладчыкі - Злобін ад эсэраў і Горын ад меншавікоў. Наша рэвалюцыя, - гаварыў Валадарскі, - выставіла 4 лозунгі: зямлі - міру - хлеба - волі. У прынятай рэзалюцыі з'езд вітаў петраградскіх рабочых і салдат, якія ажыццявілі пераможнае паўстанне. Быў выказаны поўны давер Савету Народных Камісараў і абяцана яму ўся магчымая падтрымка. Заходні фронт, - гаварылася ў рэзалюцыі, - будзе адной з апор народнай улады. За гэту рэзалюцыю прагаласавала 500 дэлегатаў з'езда. Прадстаўнікі меншавікоў прапанавалі стварыць урад на падставе аб'яднання ўсіх дэмакратычных партый, але іх праект рэзалюцыі не быў падтрыманы з'ездам; ён сабраў толькі 73 галасы.
З'езд распрацаваў сістэму арганізацыі савецкай улады на Заходнім фронце і ў вобласці. У вобласці, губернях, паветах, валасцях ствараліся Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, Саветы сялянскіх дэпутатаў, Саветы батрацкіх дэпутатаў. У выніку іх аб'яднання з прадстаўнікамі арміі, прафесійных саюзаў, чыгуначнага саюза, паштова-тэлеграфных служачых былі створаны Саветы рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, якія з'яўляліся дзяржаўнай уладай у вобласці, губерні, арміі.
Для кіравання рознымі галінамі гаспадарча-палітычнага і культурнага жыцця Саветы стваралі галіновыя аддзелы (ваенны, харчовы, працы, фінансавы, асветы, агульнага кіравання і г. д.). Узначальвалі апдзелы народныя камісары. Гарадскія і земскія самаўправы, харчовыя камітэты і іншыя арганізацыі падпарадкоўваліся Савету. У штабах, банках, казначэйствах камісары ўтваралі самаўправы з ліку служачых, якія ажыццяўлялі кіраўніцтва дадзенымі ўстановамі. У мясцовыя самаўправы пасылаліся прадстаўнікі Саветаў для сувязі.
Абласны і франтавы Савет рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў складаўся: па 35 дэпутатаў ад з'езда рабочых і салдацкіх дэпутатаў і ад з'езда сялянскіх дэпутатаў, 100 дэпутатаў ад франтавога з'езда, 11 - ад прафсаюзаў, 4 - ад чыгуначнага саюза, 2 - ад паштова-тэлеграфнага саюза. Названы Савет з'яўляўся вышэйшым органам заканадаўчай улады ў вобласці і на фронце.
Другі з'езд армій Заходняга фронту абраў 20 прадстаўнікоў у ЦВК (18 бальшавікоў, два левыя эсэры), 100 чалавек у Франтавы камітэт (80 бальшавікоў, 10 левых эсэраў, 4 меншавікі, 6 правых эсэраў). Галоўнакамандуючым войскамі Заходняга фронту з'езд абраў А. Ф. Мяснікова.
З нагоды завяршэння работы трох з'ездаў у Мінску 25 лістапада адбылася шматтысячная маніфестацыя рабочых, салдат і сялян у падтрымку савецкай улады. Праходзіла яна без прадстаўнікоў ліберальных і памяркоўных сацыялістычных партый, без той стракатасці ў лозунгах, якая мела месца вясной. На гэты раз калоны ішлі пад бальшавіцкімі лозунгамі. Маніфестацыя завяршылася мітынгам, на якім выступілі К. I. Ландар, М. I. Крывашэін.
У снежні 1917 г. завяршылася работа па арганізацыі савецкай улады ў Віцебскай і Магілёўскай губернях. Віцебскі губернскі з'езд Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў (11 - 17 снежня) праходзіў пад бальшавіцкім уплывам. 3 500 дэлегатаў з'езда каля 70 % былі бальшавікі. Прызнаўшы ўладу, устаноўленую II Усерасійскім з'ездам Саветаў, і ўтвораны ім урад - Савет Народных Камісараў, з'езд аднадушна заявіў аб сваім імкненні ўсімі сіламі праводзіць у жыццё дэкрэты новай улады і энергічна змагацца з усімі спробамі супрацьдзеяння гэтай уладзе з боку звергнутых класаў. У сувязі з гэтым з'езд вызначыў сваю пазіцыю ў адносінах да Устаноўчага сходу. Яна прадугледжвала яго падтрымку толькі ў тым выпадку, калі апошні будзе выконваць волю народа і будзе дзейнічаць у згодзе з ЦВК Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў.
У галіне эканомікі з'езд прапанаваў нацыяналізацыю ваенных дзяржаўных пазык, банкаў, канфіскацыю прыбыткаў акцыянерных кампаній, увядзенне ўсеагульнай працоўнай павіннасці, узяцце справы забеспячэння харчаваннем насельніцтва ў свае рукі. З'езд лічыў неабходным у