Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі 1917 года
Контрольная работа - История
Другие контрольные работы по предмету История
?ія - меншавікі і эсэры). З'езд прыняў пастанову аб пераходзе ўлады ў краіне да саветаў, сфарміраваў урад на чале з У. Леніным, абраў Цэнтральны Выканаўчы Камітэт, прыняў першыя дэкрэты аб міры, аб зямлі.
кастрычніка 2-і з'езд грэнадзёрскага корпуса 2-ой арміі рашуча падтрымаў рэвалюцыю і прапанаваў Камітэту выратавання рэваяюцыі прызнаць савецкую ўладу, а ў выпадку адказу - камітэт разагнаць. 31 кастрычніка савецкую ўладу падтрымалі дывізійны камітэт пры штабе Заходняга фронту і з'езд камітэтаў 10-ай арміі. 1 лістапада такія ж рэзалюцыі былі прыняты 6-ай і 42-ай армейскімі, 5-ай грэнадзёрскай, 15-ай Сібірскай дывізіямі, 1-ым Сібірскім і 9-ым армейскім карпусамі. Паміж 23 - 24 гадзінамі 1 лістапада ў Мінск з 2-ой арміі прыбыў браніраваны поезд, які ўзяў пад ахову Мінскі Савет і горад.
Прыбыццё браняпоезда, бронемашын і падраздзяленняў 60-га Сібірскага палка змяніла суадносіны сіл у горадзе. У сувязі з гэтым Мінскі Савет накіраваў у Камітэт выратавання рэвалюцыі дэлегацыю, якая абвясціла там дэкларацыю аб парушэнні камітэтам пагаднення ад 27 кастрычніка (мелася на ўвазе накіраванне некалькіх воінскіх часцей у Петраград і Маскву) і заявіла аб выхадзе сваіх прадстаўнікоў з Камітэта выратавання рэвалюцыі.
Абапіраючыся на актыўную падтрымку перш за ўсё рэвалюцыйных салдат, Ваенна-рэвалюцыйны камітэт узяў усю ўладу ў свае рукі. Вечарам 2 лістапада ў гарадскім тэатры адбыўся пашыраны сход Мінскага Савета з удзелам прадстаўнікоў прадпрыемстваў, чыгуначнікаў, вайсковых часцей - усяго каля 1000 чалавек. Сход адобрыў мерапрыемствы па ажыццяўленню дэкрэтаў II Усерасійскага з'езда Саветаў, якія былі распрацаваны ВРК. Лідэры эсэраў, меншавікоў і бундаўцаў заявілі аб сваёй нязгодзе з палітыкай ВРК і выхадзе іх фракцый са складу Савета. Але многія дэпутаты гэтай партыі не падтрымалі сваіх лідэраў і засталіся ў Савеце. Мінская арганізацыя меншавікоў палічыла дзеянні фракцыі памылковымі і 5 лістапада прыняла рашэнне аб яе вяртанні ў Савет.
Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту, які не паспеў аформіцца да абвастрэння абставін, да 4 лістапада папоўніўся прадстаўнікамі арганізацый і воінскіх часцей. Загадамі ад 4 і 5 лістапада ВРК вызначыў сваю арганізацыйную структуру. Вышэйшым органам быў аб'яўлены пленум ВРК, а выканаўча-распараджальнымі - бюро і галіновыя аддзелы. У склад бюро ВРК увайшлі: К.I. Ландар (старшыня), А.Ф. Мяснікоў, У.С. Селязнёў, М.У. Рагазінскі, М.I. Калмановіч, М.I. Крывашэін, В.М. Фрэйман. Да фарміравання абласных органаў савецкай улады ВРК з'яўляўся адзіным поўнаўладным органам на ўсёй неакупаванай тэрыторыі Беларусі і Заходняга фронту.
Па сутнасці, улада ВРК была ўладай надзвычайнай, і выбіраемыя пад яго кантролем у надзвычайных абставінах Саветы наўрад ці адлюстроўвалі ўвесь спектр палітычных сімпатый насельніцтва. Несумненна, што Саветы гэтага ўзору далёка не адпавядалі першапачатковым уяўленням аб іх як органах сапраўднага народнага самакіравання.
Услед за Мінскам савецкая ўлада на аднапартыйнай аснове ўсталёўвалася ў іншых гарадах Беларусі і на Заходнім фронце. Пры гэтым Саветы, дзе бальшавікі ўступалі колькасна прадстаўнікам іншых партый, распускаліся. Так было ў Віцебску, дзе 28 кастрычніка Ваенрэўком горада ўзяў пад свой кантроль пошту, тэлеграф, чыгуначны вузел, распусціў існуючы Савет рабочых і салдацкіх дэлутатаў і прызначыў выбары яго новага складу. ВРК заклікаў працоўныя масы не паддавацца чуткам аб тых жахах, якія быццам бы чыняцца ў Расіі і сталіцы, вызначаў гэтыя чуткі як паклёпніцкія, што распаўсюджваюцца ворагамі рэвалюцыі з мэтай супрацьпастаўлення народных мас савецкай уладзе.
кастрычніка Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў Оршы стварыў ВРК на чале з бальшавіком Дзмітрыевым, распусціў Камітэт выратавання рэвалюцыі. 12 лістапада надзвычайны сход прадстаўнікоў сялянскіх таварыстваў Аршанскага раёна абраў часовае бюро па сялянскіх справах, якое з'яўлялася аддзелам ВРК. На сходзе была прынята рэзалюцыя аб прызнанні і падтрымцы Савета Народных Камісараў, а таксама аб правядзенні ў жыццё да склікання Устаноўчага сходу дэкрэта аб зямлі.
кастрычніка ў Гарадку Віцебскай губерні нарада кіраўнікоў павятовага Савета і прадстаўнікоў часцей гарнізона прадаставіла выканкому Савета шырокія паўнамоцтвы ў барацьбе з контррэвалюцыяй. Нарада абавязала выканком падтрымліваць рашэнні II Усерасійскага з'езда Саветаў. 8 лістапада павятрвы Савет прызнаў савецкую ўладу і ўтварыў Ваенна-рэвалюцыйны камітэт для барацьбы з контррэвалюцыяй.
кастрычніка ў Гомелі адбылося аб'яднанае, пасяджэнне гарадскога Савета рабочых і салдацкіх Дэпутатаў і Выканкома павятовага Савета сялянскіх дэ путатаў. Абмеркаваўшы палітычнае становішча ў краіне, гарадскі і павятовы Саветы адобрылі дэкрэты II Усерасійскага з'езда Саветаў і абвясцілі ў горадзе і павеце савецкую ўладу.
У лістападзе адбыліся перавыбары Гомельскага Савета, якія далі бальшавікам 109 дэпутацкіх месц са 195. 17 лістапада надзвычайны агульны сход новага ркладу Савета ўтварыў Ваеннарэвалюцыйны камітэт, большасць членаў якога стаяла на платформе II Усерасійскага з'езда Саветаў.
Павольна развіваўся рэвалюцыйны працэс у Магілёве. Сілы, якія групаваліся вакол Стаўкі, спрабавалі ператварыць Магілёў у апорны пункт барацьбы супраць Савецкага ўрада. Лідэры правых эсэраў і меншавікоў мелі намер сфарміраваць новы ўрад на чале з В. М. Чарновым. Іх планы падтрымлівалі пераважна эсэра-меншавіцкі па складу ўсеармейскі камітэт, Магілёўскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў і Выкан