Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі 1917 года

Контрольная работа - История

Другие контрольные работы по предмету История

знікамі штарэсаў буйных і сярэдніх землеўласнікаў, праваслаўнага духавенства і вышэйшага чыноўніцтва. Асновай ідэалогіі гэтага тыпу арганізацый быў так званы "заходнерусізм", паводле якога беларусы лічыліся не самастойным этнасам, а адгалінаваннем рускага народа.

Партыі ліберальна-дэмакратычнага накірунку - Беларускі народны саюз, Магілёўскі беларускі нацыянальны камітэт, Гомельскі саюз беларускай дэмакратыі, Віцебскі саюз беларускага народа, Аршанскі беларускі народны камітэт, Беларуская партыя народных сацыялістаў, Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Беларуская партыя аўтанамістаў - адлюстроўвалі інтарэсы галоўным чынам заможных слаёў беларускага грамадства, духавенства, чыноўніцтва, сярэдняй і дробнай буржуазіі і беларускай інтэлігенцыі. Іх нацыянальныя праграмы вызначаліся супярэчлівасцю і непаслядоўнасцю, зыходзілі з ідэі адміністрацыйна-гаспадарчай самастойнасці ў межах Расійскай дзяржавы і ідэалогіі "заходнерусізму". Вырашэнне аграрнага пытання яны адкладвалі да Устаноўчага сходу.

Больш дэмакратычных поглядаў у нацыянальным пытанні прытрымлівалася БХД, заснавальнікамі якой былі беларускія ксяндзы Ф. Абрантовіч, А. Станкевіч, В. Гадлеўскі, К. Сваяк (К. Стаповіч) і інш. У рэзалюцыі першага з'езда БХД (май 1917 г.) вылучалася патрабаванне "шырокай аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай дэмакратычнай рэспубліцы", навучанне ў школах на беларускай мове і паступовы пераход на беларускую мову ў набажэнствах.

Такое ж палажэнне змяшчаў праект праграмы БПНС, у склад якой уваходзіла група памешчыкаў на чале з дэпутатам Дзяржаўнай думы Р. Скірмунтам. У ім патрабавалася аб'явіць Расію федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікай, у якой Беларусь павінна мець статус аўтаноміі.

Больш паслядоўна праблема будучага дзяржаўнага ўладкавання краю была распрацавана ў праграмных дакументах Беларускай партыі аўтанамістаў, арганізацыі якой узніклі вясной 1917 г. у Петраградзе, Маскве, Мінску і іншых гарадах. У зацверджаным у верасні на канферэнцыі праекце платформы беларускіх аўтанамістаў вылучалася патрабаванне права на нацыянальнае, культурнае і палітычнае самавызначэнне Беларусі, але з захаваннем федэратыўнага саюза з Расіяй.

Патрабаванне аўтаноміі Беларусі ў складзе Федэратыўнай Расійскай Рэспублікі было цэнтральным і ў праграме найбольш уплывовай беларускай партыі - Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ), якая аднавіла сваю дзейнасць адразу пасля падзення самаўладдзя. У першай палове 1917 г. арганізацыі гэтай партыі дзейнічалі ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Слуцку, Оршы, Буда-Кашалёве, сярод бежанцаў-беларусаў у Петраградзе, Маскве, Казані, Саратаве, Яраслаўлі і Адэсе. У ліпені ў яе шэрагах налічвалася каля 5 тыс. членаў і спачуваючых, а ў кастрычніку колькасць іх узрасла да 10 тыс. Палітычны курс БСГ адлюстроўваў інтарэсы пераважна сярэдніх слаёў, якія былі зацікаўлены ў ажыццяўленні дэмакратычных пераўтварэнняў, але асцерагаліся рэвалюцыйнай ломкі грамадскіх адносін. Так, канферэнцыя БСГ у сакавіку 1917 г. выступіла ў падтрымку Часовага ўрада, заклікаўшы працоўны народ аказваць на яго "арганізаваны націск". Яна салідарызавалася з лозунгам "рэвалюцыйнага абаронніцтва", выставіла патрабаванне аўтаноміі Беларусі ў складзе Федэратыўнай Расійскай Рэспублікі.

Перабудову цэнтральных органаў беларускага нацыянальнага руху, якая праходзіла летам 1917 г., можна разглядаць як пэўны крок у напрамку да яго далейшай класавай дыферэнцыяцыі. Прадстаўнікі левай плыні ўсё больш схіляліся ў бок бальшавікоў. Але некаторыя аспекты нацыянальнага пытання, якія абараняў З. Жылуновіч, адрозніваліся ад бальшавіцкіх. У прыватнасці, ён выступаў супраць забыцця беларускімі пралетарыямі свайго нацыянальнага пачуцця на карысць агульнарэвалюцыйных інтарэсаў.

Ідэю нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі Беларусі адстойвала дэлегацыя Цэнтральнай рады ў складзе I. Варонкі (старшыня), З. Жылуновіча, К. Душэўскага, I. Мамонькі, З. Сабалеўскага, У. Фальскага на Дэмакратычнай нарадзе ў Петраградзе.

Рост сацыяльных супярэчнасцяў паскорыў працэс размежавання ў беларускім нацыянальным руху. Увосень 1917 г. ад БСГ адкалолася частка рэвалюцыйна настроеных рабочых-беларусаў Петраграда і маракоў Балтыйскага флоту. Яны стварылі новую палітычную арганізацыю - Беларускую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю (БСДРП).

Спробы кансалідацыі беларускага нацыянальнага руху, распачатыя на II сесіі Цэнтральнай рады і III з'ездзе БСГ 15-25 кастрычніка, поспеху не мелі. На апошнім пасяджэнні 25 кастрычніка адбылася рэарганізацыя каардынуючага цэнтра беларускага нацыянальнага руху. Быў утвораны новы краёвы орган пад назвай "Вялікая беларуская рада". У прынятых рашэннях падкрэслівалася, што "Рада павінна бараніць увесь беларускі народ".

Як бачна, эвалюцыйны і рэвалюцыйны шляхі развіцця, якія адстойвалі супрацьлеглыя сілы ў беларускім нацыянальным руху, сумясціць не ўдалося.

Спробы Часовага ўрада стабілізаваць грамадска-палітычную сітуацыю ў ліпені - жніўні 1917 г. Складванне ўмоў для новага крызісу

 

Наступленне рускіх войскаў на Паўднёва-Заходнім фронце закончылася няўдачай. На працягу 10 дзён было забіта і паранена каля 60 тыс. салдат і афіцэраў. Цяжкія страты панеслі і арміі Заходняга фронту. Толькі адна 10-я армія страціла дзесяткі тысяч чалавек. Міністры-кадэты 2 ліпеня выйшлі з Часовага ўрада, імкнучыся перакласці на сваіх былых партнёраў - меншавікоў і эсэраў - адказнасць за крызіс, які яшчэ працягваўся, і правал наступлення