Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага

Контрольная работа - История

Другие контрольные работы по предмету История

?азбіў Вялікую Арду, саюзніцу ВКЛ. Няўдалым для княства быў і Смаленскі паход рускага войска, які вызначыў пералом у ваенных дзеяннях. У выніку, 2 красавіка 1503 г. было заключана пераміре тэрмінам на 6 гадоў. ВКЛ вымушана было адмовіцца на карысць Масквы ад усёй верхнеокскай Украіны, ад Чарнігава-Северскай зямлі, у тым ліку і ад Гомеля, ад значнай часткі Смаленскай і Віцебскай зямель. Усяго ВКЛ саступіла Маскве 19 гарадоў, 70 валасцей, 22 гарадзішчы, 13 сёл, страціла 1/4 частку плошчаў усёй дзяржавы. Гэта зрабіла безабароннай усходнюю мяжу ВКЛ, якая наблізілася да цэнтраў дзяржавы.

Палітыку Івана Ш (ён памёр 27.10.1505) праводзіў яго сын Васілій Ш, які вырашыў канчаткова перамагчы Вільню. 19 жніўня 1506 г. ў Вільні памёр Аляксандр Казіміравіч. На прастол быў абраны брат Аляксандра - Жыгімонт.8 снежня 1506 г. Жыгімонт быў абраны польскім каралём. Абедзве дзяржавы адразу пачалі рыхтавацца да новай вайны. Жыгімонт заручыўся падтрымкай брата Васіля III Юрыя Іванавіча, удзельнага князя дзмітраўскага, звянігародскага, сярпейскага і бранскага, абяцаючы яму дапамогу ў заваёве рускага прастолу. У сваю чаргу Васілій Ш уступае ў блок з Міхалам Глінскім, усемагутным фаварытам Аляксандра, што трапіў у няміласць пры яго пераемніку Жыгімонце.

Ваенная кампанія пачалася ў вясну 1507 г. Яна цесна звязана з пачатым у лютым 1508 г. феадальным паўстаннем у ВКЛ, якім кіраваў князь Міхал Львовіч Глінскі. Разам са сваімі братамі ён прысягнуў Васілію Ш. Паўстанцы замацаваліся ў Тураве, Мазыры, занялі Клецк, аблажылі Жытомір і Оўруч. Глінскі спрабаваў завалодаць Слуцкам і Мінскам, але гэта яму не ўдалося. Рускія войскі ва ўзаемадзеянні з атрадамі Глінскага даходзілі да Вільні.

Але ж вырашальнай бітвы так і не адбылося. Вайна 1507-1508 гг. скончылася “адвечным мірам”, што быў заключаны ў Маскве 8 кастрычніка 1508 г. ВКЛ афіцыйна прызнала пераход да Расіі зямель, далучаных да яе ў выніку войн канца ХV - пачатку ХVІ стст., само ж атрымала тэрыторыі 5 смаленскіх воласцяў.

Аднак Васілій Ш меў на мэце захоп Смаленска. Ён пачаў новую вайну. У снежні 1512 г. руская армія на чале з вялікім князем рухалася на Смаленск. Аднак першая спроба штурму не ўдалася. Новая кампанія разгарнулася ўлетку 1513 г. і была таксама безвыніковай. Трэцяя кампанія па захопу Смаленска пачалася ў маі 1514 г., і пасля трохмесячнага штурму Смаленск капітуляваў. Рускія войскі ішлі на захад, да Оршы і Друцка. Каля Оршы адбылася вялікая бітва, у якой маскоўскія войскі пацярпелі поўнае паражэнне. Але вярнуць свае землі Літва не змагла. У 1522 г. было заключана пяцігадовае пераміре, якое працягвалася аж да 1532 г.

Смерць Васіля III і бязладдзе ў Маскоўскай дзяржаве пры яго малалетнім пераемніку падштурхнулі ВКЛ да яшчэ адной спробы вярнуць заваяванае Масквой. Аднавіліся ваенныя дзеянні, якія працягваліся 4 гады. ВКЛ вярнула толькі Гомель і некаторыя нязначныя воласці на ўсходзе. У 1537 г. зноў было заключана пераміре на 5 гадоў да 25 сакавіка 1542 г. Яно працягвалася да самай Лівонскай вайны. За гэты час Маскоўскае княства стварыла моцную армію, захапіла Казанскае і Астраханскае ханствы, пачало каланізаваць Сібір.

Такімі былі асноўныя напрамкі знешняй палітыкі ВКЛ у XIV XVI стст. Прыярытэты ў ёй мяняліся. У XIV ст. ВКЛ вяло напружаную барацьбу з нямецкімі ордэнамі і татарскімі ханствамі, у канцы XIV - XVI стст. высвятляліся адносіны з Польшчай, праблема літоўскапольскага саюза (Крэўская унія 1385 г.). Больш за 100 гадоў ВКЛ было ў стане уніі з Польшчай, застаючыся суверэннай дзяржавай. Але галоўным накірункам знешняй палітыкі ВКЛ сталі адносіны з мацнеючай Маскоўскай дзяржавай, галоўным канкурэнтам у справе абяднання рускіх зямель. ВКЛ да сярэдзіны XVI ст. аслабела, узнікла пагроза яго існаванню. На роўных яно ўжо не магло супрацьстаяць Маскоўскай дзяржаве. Логіка барацьбы з ёй і міжнародныя абставіны штурхалі ВКЛ да больш цеснага дзяржаўнага абяднання з Польшчай, да падпісання Люблінскай уніі 1569 г.

Літаратура

 

  1. Белы А.Я. Да 600-годзьдзя Грунвальдзкай бітвы. З пошты Рэдакцыі "Наша Нiва" ад 4.11.2008.
  2. Довгялло Д. Битва при Грюнвальде. С.25.
  3. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч.1. - Мн., 2000. С.107-114.
  4. Ермашкевич Г.И., Смехович Н.В. История Беларуси. Учебно-методический комплекс. Мн., 2004. С.52 - 56.
  5. Ігнатоўскі У. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі.5-е выд. Мн, 1992. С.86.
  6. Материалы глобальной сети Интернет www.Gistbel.ru "Гiсторыя Беларусi"
  7. Сагановіч Г.М. Грунвальд у беларускай гістарыяграфіі.