Генезiс федальных односiн на беларускiх землях
Контрольная работа - История
Другие контрольные работы по предмету История
Генезiс феадальных односiн на беларускiх землях
Змест
феадалізм палітычный феадальный
Уводзіны
. Станауленне феадалiзму у сярэдневяковай Еуропе. Асноуныя рысы феадальнай грамадска-эканамiчнай фармацыi, сярэдневяковай аграна-рамеснай цывiлiзацыi
. Сельская гаспадарка Беларусi у IX-XII стст. Зараджэнне феадальнай уласнасцi на зямлю
. Узнiкненне i развiццё старажытнабеларускiх гарадоу. Рамяство i гандаль
Заключэнне
Спіс літаратуры
Уводзіны
У сучаснай гістарычнай літаратуры выказваюцца новыя погляды па пытаннях феадальнай раздробленасці. Так, М. Ермаловіч лічыць, што разяднанасць беларускіх, у прыватнасці полацкіх, зямель у ХІІІ ст. не трэба перабольшваць, што феадальная раздробленасць, якая была вынікам феадальнага спосабу вытворчасці, зявілася на той час не толькі заканамерным, але і прагрэсіўным этапам гістарычнага развіцця. Справа ў тым, што ў нетрах самой феадальнай раздробленасці выспявалі ўмовы для ўмацавання беларускіх зямель. Ствараліся лепшыя магчымасці для асваення зямель і прыродных рэсурсаў, росту гарадоў, развіцця земляробства і рамёстваў. А гэта садзейнічала таварнай вытворчасці, вяло да эканамічнага і палітычнага збліжэння паасобных зямель.
Фарміраванне феадальных адносін прывяло да ўзнікнення ў IX ст. ва ўсходніх славян першай у іх гісторыі Старажытнарускай дзяржавы з цэнтрам у Кіеве. Заходнія яе землі складалі тэрыторыю сучаснай Беларусі. Кіеўская Русь была раннефеадальнай манархіяй. Для беларускіх зямель гэта быў перыяд далейшага развіцця прадукцыйных сіл, умацавання раннефеадальных княстваў, асабліва Полацкага, па-шырэння гандлю, развіцця культуры, узнікнення гарадоў.
Некаторыя беларускія гісторыкі адмаўляюць існаванне трыва-лай Старажытнарускай дзяржавы. Сцвярджаецца, што ў гэтай дзяр-жаве не было адзінства ўсходніх славян, агульнай пісьмовай мовы, культуры, агульных дасягненняў у гаспадарчай дзейнасці, горадабудаўніцтве, духоўным жыцці. Пры гэтым яны спасылаюцца на незалежнасць Полацкага княства ад Кіева. Кіеўская Русь - выдумка гісторыкаў.
З гэтым нельга пагадзіцца.
Па-першае, любое феадальнае княства, у тым ліку і Полацкае, з'яўлялася своеасаблівай дзяржавай, бо мела ўсе атрыбуты ўлады - заканадаўчай, выканаўчай і судовай. Толькі на беларускай зямлі кня-стваў можна налічыць больш дзесяці, і кожнае з іх у пэўным сэнсе было незалежным. Міжкняжацкая барацьба з'яўлялася агульнай заканамернасцю развіцця дзяржаў Еўропы ранняга сярэднявечча. Аднак, нягледзячы на гэта, усе княствы Кіеўскай Русі, як унутры яе, так і яе суседзямі, успрымаліся як адзіная Русь. Насельніцтва гэтай Русі ў суседніх краінах называлі русамі, русінамі, русічамі, а самі русіны зваліся людзьмі рускай веры ці мясцовымі назвамі-этнонімамі - "кіяўлянін", "палачанін", "туравец", "пінянін", "наўгародзец" і г.д. Значыць, усходнеславянскае адзінства, адзіная дзяржава існавалі.
Па-другое, пасля ўвядзення хрысціянства ў Х ст. у Кіеўскай Русі функцыяніравала адзіная праваслаўная вера, якая і сёння часткай беларусаў завецца як "руская".
Па-трэцяе, практычна адзінымі былі агульны тып горада, яго планіроўка, знешні і ўнутраны выгляд, лад жыцця. Адзінай для ўсіх княстваў была і старажытнаруская пісьмовая мова. Дастаткова па-раўнаць пісьмовыя помнікі Кіева, Полацка, Турава, Ноўгарада часоў Ефрасінні Полацкай, каб упэўніцца , што не існавала мовы крывічоў і дрыгавічоў, палачан і тураўцаў, а Ііанавала адзіная старажытнаруская мова. А хіба тры храмы Сафіі ў Кіеве, Полацку і Ноўгарадзе не сведчаць пра гэтую акалічнасць? Пералік агульнасцей можна прадоўжыць.
Далейшае ўмацаванне сістэмы феадальных адносін, узнікненне магутных мясцовых феадальных цэнтраў, сепаратызм мясцовых феадалаў прывялі да заняпаду Кіеўскай Русі. У пачатку XII ст. яна распалася на мноства асобных княстваў і феадальных рэспублік.
Мэта кантрольнай работы:
разгледзець станауленне феадалiзму у сярэдневяковай Еуропе;
разгледзець асноуныя рысы феадальнай грамадска-эканамiчнай фармацыi, сярэдневяковай аграна-рамеснай цывiлiзацыi;
прааналізаваць сельскую гаспадарку Беларусi у IX-XII стст, зараджэнне феадальнай уласнасцi на зямлю;
прааналізаваць узнiкненне i развiццё старажытнабеларускiх гарадоу, рамяство i гандаль.
1. Станауленне феадалiзму у сярэдневяковай Еуропе. Асноуныя рысы феадальнай грамадска-эканамiчнай фармацыi, сярэдневяковай аграна-рамеснай цывiлiзацыi
Тэрмін феадалізм у навуковы ўжытак упершыню ўвёў французскі гісторык Ф.Гізо ў ХІХ ст. Гэтым тэрмінам ён абазначаў новы перыяд у гаспадарчым і сацыяльным жыцці грамадства, які прыйшоў на змену рабаўладальніцкаму.
Станаўленне феадалізму - доўгі і складаны працэс. І ў познеантычным, і ў варварскім грамадстве ўзнікалі перадумовы для фарміравання феадальных адносін. Гістарычна склалася так, што ў Заходняй Еўропе станаўленне феадалізму адбывалася ва ўмовах ўзаемадзеяння рымскага і варварскага грамадстваў. Класічным прыкладам такога варыянта развіцця з'яўляецца Галія (цяпер - Францыя), дзе феадалізм зацвердзіўся ў VIII-ІХ стст.
Заўважана, што родаплемянны лад старажытных германцаў нёс у сабе моцны феадальны зарад. Тэмпы і формы феадалізацыі грамадства залежалі ад многіх фактараў: ад суадносін варвараў і рымлян на адн