Генезiс федальных односiн на беларускiх землях

Контрольная работа - История

Другие контрольные работы по предмету История

аў.

З развіццём рамяства і аддзяленнем яго ад сельскай гаспадаркі быў звязаны працэс узнікнення і росту гарадоў. На тэрыторыі Беларусі найбольш буйнымі гарадамі сталі Полацк 9862), Тураў (980), Брэст (1019), Віцебск (1021), Менск (1067), Гродна (1127), Навагрудак (1252) і інш. Летапісныя крыніцы сведчаць аб існаванні ў ХІІІ ст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі больш чатырох дзесяткаў гарадоў. У аснове ўзнікнення многіх гарадоў былі феадальныя і княжацкія замкі або памежныя крэпасці. Горад складаўся з дзвух частак: умацаванага дзяцінца (града0 і рамесна-тарговага пасада, дзе знаходзіўся кірмаш. Найбольш багатую частку гараджан складалі князі, баяры, купцы, заможныя рамеснікі. Аддзяленне ад сельскай гаспадаркі, горада ад сяла стала перадумовай развіцця гандлю. У ІХ - ХІІІ стст. беларускія землі вялі гандаль з Візантыяй, Арабскім Усходам, Заходняй Еўропай, усходнеславянскімі краінамі. Важнае значэнне для развіцця гандлю ў ІХ - ХІ стст. меў водны шлях звараз у грэкі, які звязваў Прыбалтыку і Скандынавію з Візантыяй, а таксама ўсходнеславянскія землі паміж сабой. Ён злучаў Балтыйскае (Варажскае) і Чорнае (Рускае) моры праз рэкі Заходнюю Дзвіну і Днепр. Паміж гэтымі рэкамі ў раёне сучасных Оршы і Віцебска былі наладжаны сухапутныя шляхі зносін - волакі, на якіх судны перацягвалі ад ракі да ракі па зямлі, падкладваючы пад іх бярвенні. У разглядаемы перыяд з тэрыторыі Беларусі экспартавалі футра, воск, мёд, лён, рамесныя вырабы і іншыя тавары. З Еўропы і Візантыі паступалі прадметы раскошы: дарагія тканіны, прыправы, каляровыя металы і каштоўныя каменні, віно і інш. Такім чынам, у ІХ - першай палове ХІІІ ст. ( на некалькі стагоддзяў пазней, чым у Заходняй Еўропе) на беларускіх землях адбывалася ўсталяванне раннефеадальных адносін: узнікаюць першыя дзяржавы, пачынаюць фарміравацца асноўныя пласты феадальнага грамацтва. Гэты перыяд характарызуецца станаўленнем асноўных форм зямельнай уласнасці, развіццём сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю, узнікненнем і развіццём гарадоў.

 

 

Спіс літаратуры

 

  1. Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі: стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця: У 4 частках / Пад рэд. І. П. Крэня, У. І. Навіцкага, І. А. Змітровіча. - Гродна: ГрДУ, 2003.
  2. Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі : дапаможнік / В. А.Белазаровіч ; пад агульн. рэд. І.П.Крэня, А.М.Нечухрына. - Гродна: ГрДУ, 2006. - 346 с.
  3. Галубовіч В.І. Эканамічны стан, побыт і гандаль Старажытнай Беларусі (ІХ - ХІІІ стст.). - Мінск: Экаперспектыва, 1997.
  4. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 1. Старажытная Беларусь: Ад пачатковага засялення да сярэдзіны ХІІІ ст. - Мінск: Экаперспектыва, 2000.
  5. Кітурка І. Ф. Гісторыя Беларусі: дапам. / І. Ф. Кітурка. - Гродна: ГрДУ, 2006.
  6. Петрыкаў, П.Ц. Асноўныя этапы гістарыяграфіі Беларусі / П.Ц.Петрыкаў // Беларускі гістарычны часопіс. - 2003. - №4. - С. 34 - 42.
  7. Сагановіч Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца ХVІІІ стагоддзя. - Мінск, 2001.