Генезiс федальных односiн на беларускiх землях
Контрольная работа - История
Другие контрольные работы по предмету История
аднічанкі, Слуцк - ад Случы і інш.;
) ад імёнаў князёў, якім належалі гарады: Тураў - ад князя Тура, Ізяслаўль - ад Ізяслава, Барысаў - ад Барыса і г. д.;
) легендарнае (звязанае з легендай) паходжанне назвы некаторых гарадоў (Берасце, Наваградак).
Звычайна раннефеадальныя гарады складаліся з дзвюх асноўных частак:
дзядзінца - умацаванага цэнтра, дзе жыў князь з дружынай і размяшчаліся адміністрацыйныя і культавыя пабудовы. У абарончай сістэме спалучаліся прыродны ландшафт (высокі бераг ракі, абрыў) і штучныя ўмацаванні (земляны вал, драўляны частакол, вежы);
- рамесніцкага пасаду - неўмацаванай часткі горада, дзе жылі і працавалі рамеснікі.
Найбольш буйныя гарады мелі яшчэ вакольны горад, які займаў прамежкавае становішча паміж дзядзінцам і пасадам. Будаваліся гарады цалкам з дрэва: драўлянымі былі княжацкія палацы, жылыя пабудовы, дрэвам масцілі вуліцы.
У жыцці раннефеадальнага грамадства гарады адыгрывалі вялікую ролю і выконвалі шмат функцый. Яны зяўляліся цэнтрамі рамеснай вытворчасці. Як сведчаць крыніцы, у вывучаемы перыяд у гарадах Беларусі налічвалася каля 40 рамесных спецыяльнасцяў. Вядучая роля належала кавальству, якое забяспечвала неабходнымі прыладамі працы сельскую гаспадарку і многія віды рамёстваў. Добра былі развіты ювелірная справа, апрацоўка дрэва, ганчарства, ткацтва, гарбарства і інш.
Аддзяленне рамяства ад земляробства і горада ад сяла прывяло да развіцця гандлю. Функцыю гандлёвых цэнтраў выконвалі гарады. У іх размяшчаліся рынкі, на якіх можна было набыць ці абмяняць рамесную прадукцыю, сыравіну, прадукты харчавання. У гарадах, якія знаходзіліся на важнейшых водных магістралях, ажыццяўляўся і знешні гандаль. У ІХ - першай палове ХІІІ ст. асноўным накірункам на землях Беларусі быў гандаль з Візантыяй, Арабскім Усходам, Заходняй Еўропай, а таксама з усходнеславянскімі княствамі: Кіеўскім і Наўгародскім. З беларускіх зямель вывозілі футра, мёд, воск, лён. Прадметамі імпарту пераважна былі вырабы з металу, каштоўныя камяні, тканіны, віно, вострыя прыправы.
Узнікаючы вакол феадальных замкаў, гарады выконвалі таксама функцыю адміністрацыйна-фіскальных цэнтраў. У гарадах абвяшчаліся новыя законы, сюды звозілася даніна, сабраная з падданага насельніцтва.
Важнай функцыяй гарадоў была ваенна-абарончая. Створаная вакол горада абарончая сістэма і наяўнасць у горадзе ваеннай сілы - дружыны рабілі яго месцам, дзе можна было знайсці сховішча ў час варожых нападаў і арганізаваць абарону.
З прыняццем у 988 г. хрысціянства гарады сталі і культурна-рэлігійнымі цэнтрамі. Спачатку толькі ў гарадах будаваліся храмы, перапісваліся кнігі, ствараліся вырабы прыкладнога мастацтва і г. д.
Такім чынам, з утварэннем гарадоў на землях сярэднявечнай Беларусі адбывалася хуткае развіццё рамяства, гандлю, культуры.
Заключэнне
Такiм чынам, перыяд ІХ - першай паловы ХІІІ ст. на беларускіх землях характарызаваўся складваннем раннефеадальных адносін. Паралельна з феадальным існавалі і іншыя ўклады - абшчынны і рабаўладальніцкі. Значная частка зямлі належала дзяржаве. Сяляне, якія пражывалі на ёй. Эксплуатаваліся вялікім князем і пануючай вярхушкай. Асноўнай формай эксплуатацыі была даніна, якая збіралася самім князем з дружынай. Працэс росту буйнога феадальнага землеўладання ішоў шляхам усталявання ўлады над абшчыннымі землямі і ў выніку падараванняў князя за ваенную службу, а таксама падараванняў царкве. Асноўнымі відамі феадальнага землеўладання былі баярскае, княжацкае і царкоўнае. Згодна свайму гаспадарчаму і прававому палажэнню сяляне-смерды падзяляліся на дзве асноўныя групы: свабодных і залежных ад землеўладальнікаў. Зяўленне катэгорыі залежных сялян сведчыла аб маёмасным расслаенні сялянскай абшчыны, з аднаго боку, і аб канцэнтрацыі зямельнай уласнасці ў руках пануючага класа феадалаў - з другога.
Адначасова з феадальным укладам працягваў існаваць абшчынны ўклад, які захаваўся яшчэ ад першабытных часоў. У карыстанні абшчыны былі зямля, сенажаці, рэкі. Узаемаадносіны смердаў рэгуляваліся абшчынным судом. Абшчына збірала даніну. Дапамагала будаваць або аднаўляць жылле і г.д. На тэрыторыі Беларусі рабаўладанне не стала масавай зявай.
Рабаўладальніцкі ўклад існаваў у выглядзе дамашняга і гандлёвага рабства. Асноўным заняткам насельніцтва было земляробства. У ІХ - першай палове ХІІІ ст. назіраўся значны працэс вырабу прылад працы, спосабаў апрацоўкі зямлі. Асноўнай прыладай працы ворыўнага земляробства стала вялікае драўлянае рала з жалезнай рабочай часткай - наральнікам. Інтэнсіфікацыя тэхналогіі земляробства была звязана з выкарыстаннем двухполля і нават трохполля. Найбольш распаўсюджанымі збожжавымі культурамі былі жыта, ячмень, авёс, проса, пшаніца. Як сельскае, так і гарадское насельніцтва займалася агародніцтвам і садаводствам. Адной з галін сельскай гаспадаркі была жывёлагадоўля.
Акрамя земляробства і жывёлагоўлі сяляне займаліся рознымі падсобнымі і хатнімі промысламі. Развіццё вытворчых сіл на тэрыторыі Беларусі было звязана з працэсам аддзялення рамяства ад сельскай гаспадаркі. Адным з першых з масы сельскага насельніцтва вылучыліся крычнікі і кавалі. У гарадах апрацоўкай жалеза займаліся раменікі не меньш чым 16 спецыяльнасцей. У ІХ - Х стст. як самастойная галіна рамяства выдзяляецца ювелірная справа. Развіваліся выраб і апрацоўка скур ( гарбарства), выраб бочак ( бондарства), апрацоўка каменя, дрэва, косці, ганчарства, ткацтва і іншыя віды рамёств